База знаний студента. Реферат, курсовая, контрольная, диплом на заказ

курсовые,контрольные,дипломы,рефераты

Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы — Журналистика


ЭСЭ ПА ПУБЛІЦЫСТЫЦЫ ЯНКІ КУПАЛЫ


Безмацерных Кацярыны

3 група, 3 курс


Эсэ па публіцыстыцы Я.Купалы:

1919 год.  Сучаснасць.


Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года)

 

Чытаеш Купалу 19 года – усё зразумела і блізка,  бо нешта ў той ці іншай ступені актуальнае і сёння. На жаль.  І белрускі менталітэт, што вымалёўваецца ў публіцыстыцы Купалы,  нагадвае наш сучасны.

Аўтар у творах

Аўтар у творах паўстае чалавекам дзейсным:  “І гэта [ адбудаванне Беларусі] трэба зрабіць як найхутчэй”. Патрыятычным: “Край наш сам па сабе багаты, толькі чужыя гаспадары яго знішчылі”. А беларускае адраджэнне ён называе “вялікай святой ідэяй”.  Цвёрды ў сваёй пазіцыі  і смелы. Напрыклад, заваёўнікаў ён не баіцца называць ворагамі.  

Турботы Купалы

Разбурэнні падчас першай сусветнай вайны

На гэтыя тэмы гутараць і сёння (Праўда, пра наступствы другой сусветнай, у асноўным)

“Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла”.  Антытыза – пасіўная Беларусь. Пра пасіўнасць “бульбяша” мы чуем і сёння. І – прынамсі ў маёй галаве – сядзіць стэрэатып пра еўрапейца куды больш спрытнейшага за нас.

“Цэлы свет ведае, што самыя крывавыя бітвы, самае дзікае зніштажэнне людзей і іх дабра ў гэту вайну – было на Беларусі”. Водгукі гэтага даходзяць да нас і сёння.

 

 Незалежнасць  

Зноў жа – актуальна!

“На ўсякую іншую незалежнасць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую”. Хіба незалежная Беларусь у свядомасці сярэднестатыстычнага грамадзяніна? Сярэднестатыстычны грамадзянін РБ чытае рускую масавую літаратуру і глядзіць рускае тэлебачанне. Пачуўшы роднае слова, запытваецца: “Вы выкладаеце ў школцы літаратуру?”

Купала паглядае ў бок Расіі са злосцю (А такое цяпер, у 21 стагоддзі,  часцяком назіраецца ў колах нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі) “Прымерам такога здзеку, такога зневажання дужэйшым слабейшага можа служыць добра ўсім нам знаёмая царская Расія”. Купала ўвогуле не баіцца мастацкіх сродкаў і словаў з моцным лексічным значэннем. Напрыклад, апеку дзяржаваў-заваёўніц ён называе “воўчай”. Альбо піша: “Стогне пад ярмом Беларусь…” Моцны, вобразны дзеяслоў, які, аднак, ужо тычыцца Беларусі

Талерантнасць беларуса

На мой погляд, сёння гэтае пытанне нядужа актуальнае.  Купала піша вось што: “У нявольніка заўсёды больш помсты, нянавісці к другім (нацыянальным меншасцям – К. Б.), чымся ў чалавека вольнага”.  Сёння культурнага інтэграцыя з Расіяй, на мой погляд, у свядомасці сярэднестатыстычнага беларуса ўжо адбылася (дакладней, руская мова  --- разам з ёй  руская культура --- зацямняюць беларускую культуру). Але гэта не ўспрымаецца як гвалт, няволя, а ўспрымаецца цалкам нармалёва. І аніякай нянавісці да чужынцаў у нас няма. (Гэта больш актуальна для Масквы)

Усясветная вайна Захаду

“Вы стварылі ўсясветную вайну за свае кішанёвыя інтарэсы”.  Цяпер гэта не сугучнае беларускай сучаснасці

Пасіўнасць беларуса

“Ліха церпім і чакаем, што вось нехта прыйдзе  і гэта наша ліха пабярэ з сабою”.

Актуальна сёння. І, мяркую, можна прымяніць як да народа ў цэлым, так і да асобнага суб’екта. І нездарма студэнтам кажуць: “Не чакайце, што выкладчык запхае веды ў вашу галаву. Усё залежыць ад вас”


Беларускі народ вачыма Купалы

- Дэмакратычны

- Ужыўчывы

-  “У паднявольнае ярмо”  нікога “запрагаць” не будзе

- Пасіўны ў масе (“Ці не час ужо пакінуць благую прывычку сядзець і сядзець, чакаць і чакаць?”)

- моладзь - дзейсная

 

Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы

Першае, што кідаецца ў вочы, - гэта эмацыйнасць Янкі Купалы, што выражаецца ў шматлікіх клічніках. Артыкул “Моладзь ідзе!” – поўны аптымізму.

“Набок з дарогі, панове і гаспада з Захаду і Усходу!

  Беларуская моладзь ідзе! (радасць і узнёсласць Купалы падкрэсліваецца клічнікам – К.Б.)”

 Выразнасці і эмацыйнасці дадаюць і рытарычныя пытанні:

“Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла. У Бельгіі таксама кіпіць работа ў гэтым напрамку, якой прымушаны дапамагаць немцы, - а ў нас?” Пытанне “а ў нас?” з’яўляецца далучальнай канструкцыяй, што падкрэслівае яго.

У ягонай публіцыстыцы даволі шмат абзацаў. Часцяком усяго адзін сказ – гэта ўжо цэлы  абзац. Напрыклад, “І Беларусь жабруе!”, “Так быць не павінна”. Такі прыём акцэнтуе ўвагу на пэўнай думцы. Артыкул “Адбудова Беларусі” сканчваецца сказам “Жыццё не чакае”, вынесеным ў асобны абзац. На мой погляд, гэта даволі ўдалы прыём паставіць кропку над артыкулам. Такое я сустракаю і ў сучасных журналісцкіх тэкстах.

Загалоўкі Купалы даволі лаканічныя, канкрэтныя, інфармацыйныя. І адразу можна зразумець, пра што ідзе гаворка.

Часцяком ўжываюцца звароткі, каб выклікаць давер у чытача: “Цяпер, браты…” ( менавіта браты – гэтая лексічная адзінка прымушае ставіцца да аўтара з прыязнасцю), “Так, сябры, гэта вялікая праява!” (сябры -  таксама паказчык прыязнага стаўлення аўтара да чытача), “Вам трэ было, панове…” (так аўтар звяртаецца да ворагаў)

 “Моладзь ідзе!”

  Самы аптымістычны артыкул. А сутыкацца з аптымістычным – заўжды прыемна.

“Цяпер, браты, ідуць сыны беларускіх мужыкоў, ідзе наша беларуская моладзь!

… Нацыянальнае беларускае жыццё пачынае кіпець, палаць праўдзівым, вечным і жыватворным полымем”.

Цяпер сітуацыя змянілася. З’яўляецца моладзь, што пачынае гутарыць па-беларуску, цікавіцца беларускай культурай. Але ж, мне падаецца, што гэтая з’ява не настолькі масавая, інтэнсіўная і заўважная, каб  гучна выкрыкнуць: “Моладзь ідзе!” Ды і цяпер далёка не ўсе “сыны беларускіх мужыкоў”, то бок “ураджэнцы сельскай мясцовасці”, калі па-сучаснаму. І нацыянальнае жыццё не “кіпіць”, як у 1919 годзе, калі пісаўся гэты артыкул.

“Мы жывём і будзем жыць, бо з намі і беларуская вёска”.  Купала прыводзіць у прыклад вёску Блонь, дзе “сяляне-беларусы не забылі ўсяго свайго роднага”. Але падаецца, што тут аўтар крыху  перабольшвае значнасць беларускай вёскі і – я думаю – артыкул хутчэй гучна-аптымістычны, чым рэалістычны. І вёскі Блоні з’явай наўрад ці былі масавай.  Сёння ж, мусіць, усё свядомыя  (як модна казаць) сяляне-беларусы едуць жыць у горад. І нават з нацяжкай хіба скажаш: “З намі беларуская вёска”?

ЭСЭ ПА ПУБЛІЦЫСТЫЦЫ ЯНКІ КУПАЛЫБезмацерных Кацярыны 3 група, 3 курсЭсэ па публіцыстыцы Я.Купалы: 1919 год.  Сучаснасць. Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Торжышча. Больш самачыннасці (

 

 

 

Внимание! Представленное Сочинение находится в открытом доступе в сети Интернет, и уже неоднократно сдавалось, возможно, даже в твоем учебном заведении.
Советуем не рисковать. Узнай, сколько стоит абсолютно уникальное Сочинение по твоей теме:

Новости образования и науки

Заказать уникальную работу

Свои сданные студенческие работы

присылайте нам на e-mail

Client@Stud-Baza.ru