База знаний студента. Реферат, курсовая, контрольная, диплом на заказ

курсовые,контрольные,дипломы,рефераты

Фізіякратызм ў Беларусі — История

У другой палове XVIII стагоддзя на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць навукова-філософскія ідэі заходнееўрапейскіх асветнікаў Ф. Вальтера, Ж.Ж. Руссо, Д. Дзідро, Р. Декарта і іншых. Сярод асветнікаў у той час асаблівай папулярнасцю карыстаўся фізіякратызм. Сама назва «фізіякраты» ўзнікла на глебе павышанай увагі прадстаўнікоў гэтай плыні да законаў фізічнага свету (законаў фізікі і механікі). Фізічныя законы выступаюць ваўзаемадзеянні з маральнымі (грамадскімі). Адзінства фізічнага і маральнага парадку стварае натуральны парадак, з якога, у сваю чаргу, вынікае натуральнае права. Поспехі навукі ў XVIII ст. нарадзілі аптымізм, што веды аб прыродзе, дапоўненыя ведамі аб маралі, грамадстве абумовяць магчымасці істотных рэформ дзяржаўнага, прававога, грамадскага характару. Як пісаў адзін з прадстаўнікоў гэтага ідэйнага накірунку: «цяпер упершыню ўзышло сонца, і ад гэтага часу забабоны, нясправядлівасць, прывілеі і прыгнет павінны саступіць месца вечнай ісціне, вечнай справядлівасці, роўнасці, што вынікаюць з самой прыроды і неад'емных правоў чалавека».

Таму яны выступалі з рэзкай крытыкай прыгоннага права, якое стрымлівала прагрэс у сельскай гаспадарцы, выказвал розныя праекты адмены прыгонніцтва. Яны даказвалі неабходнасць капіталістычнага (фермерскага) спосабу вядзення сельскай гаспадаркі, які грунтаваўся на прыватнай уласнасці на зямлю i наемнай працы.

Такім чынам, прадстаўнікі гэтай плыні асноўвалі свае вучэнні па законах прыроды, натуральнага права, навукі, асветніцтва.

Своеасаблівай з'явай грамадскай думкі Беларусі канца XVIII ст. была дактрына эканамістаў-філосафаў (фізіякратаў), вытокі якой знаходзіліся ў еўрапейскай, перш за ўсе французскай асветніцкай ідэалогіі. Пачынальнікам фізіякратызма быў Ф. Кеснэ, а найболш вядомым яго прьхільнікам маркіз дэ Mipaбo.

Ідэалогія фізіякратызма амаль цалкам парывала з хрысціянскай карцінай свету i існаванне навакольнага свету тлумачыла не боскай гармоніяй, а дзейнасцю натуральных законаў. Фізіякратызм абвяш-чаў адзіным прадметам пазнання натуралъныя законы, а фактычным увасабленнем пазітыўных ведаў аб натуральных законах - навуку.

Буйнейшымі прадстаўнікамі фізіякратызму ў Беларусі былі прафесары права Галоўнай школы ВКЛ Iepaнім Страйноўскі (1752-1815) i Канстанцін Багуслаўскі (1754-1819). Асноўнымі крыніцамі вывучэння ix поглядаў з'яўляюцца выдадзены ў 1785 г. твор I. Страйноўскага «Навука аб прыродным i палітычным праве, палітычнай эканоміі i праве народаў» i кніга К. Багуслаўскага «Пра дасканалае заканадаўства», якая ўбачыла свет у 1786 г.

Асновай ix сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра нату-ральнае права i натуральны парадак. Апошні разглядаўся вучонымі як адзінства фізічнага i маральнага парадку. Яны лічылі, што як фізічныя законы не могуць быць зменены па волі людзей, так і за коны грамадства, якія з ix вынікаюць, з'яўляюцца незалежнымі ад волі i жадання чалавека. Але як першыя, так i другія павінны па-знавацца людзьмі з мэтаю ўдасканалення грамадскага жыцця.

Ідэалогія фізіякратызма была ўспрынята у Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. як тэарэтычная аснова рэфармавання грамадскага i палітычнага ладу краіны.

Галоунымі ўмовамі рэфармавання грамадства вучоныя лічылі па-першае, увядзенне у дзеянне законаў, якія грунтуюцца на нату ральным праве, і, па-другое, забеспячэнне высокага ўзроўню адука-ванасці грамадзян. Прычым, на ix думку, паміж узроўнем закана- даўства краіны i адукаванасцю насельніцтва ёсць прамая сувязь. Чым больш адукаваны народ, падкрэслівалі фізіякраты, тым больш дасканалымі з'яўляюцца яго законы.

Да натуральных правоў I. Страйноўскі i іншыя тэарэтыкі фізіякратызму адносілі права на жыццё, набыццё i карыстанне зям- нымі дабротамі Яны падкрэслівалі, што менавіта з натуральных правоў выніка юць сацыяльныя правы грамадзян, i перш за ўсё права на на асабістую свабоду, права на ўзаемную дапамогу i права на прыватную ўласнасць.

Праграма сацыяльна-эканамічных i ў пэўнай ступені палітыч-ных рэформаў фізіякратаў уключала таксама скасаванне прыгон- най залежнасці сялян i адмену саслоўных прывілегій.

Палітычным патрабаваннем праграмы было ўвядзенне ў кpaiнe канстытуцыйнай манархіі, здольнай пакласці канец самаўладдзю магнатаў.

Іеранім Страйноўскі

Гады жыцця - (1752 — 1815). Нарадзіўся на Украіне. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. З 1781 г. выкладчык гэтай акадэміі на кафедры натуральнага права. У 1799 — 1806 гг. рэктар ператворанай з акадэміі — Віленскай галоўнай школы, якая, у сваю чаргу, у 1803 г. была ператворана ва універсітэт.

Работа «Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў», Вільня, 1785. У 1809 г. перакладзена на рускую мову і выдана ў Пецярбургу.

У сваіх працах І. Страйноўскі пісаў аб натуральнай абумоўленасці грамадскіх адносін. «3 фізічнага парадку рэчаў вынікае маральныпарадак; таксама, як i першы, ён не можа быць адвольным, змяняючымся ў адпаведнасці з воляй i пажаданнямі людзей; таксама, як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, а толькі iмi пазнаецца». Праз глыбокае пазнанне гэтага метадалагічнага падыходу натуральнага права ідзе шлях да свабоды i шчасця. I наадварот, адыход чалавека ад дакладных i разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы i беспарадкі.

Натуральныя ж законы, паводле канцэпцыі І. Страйноўскага, «нічога iншaгa не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належыць імкненне кожнай чалавечай асобы да самазахавання, задавальнення cвaix патрэб у ежы, адзенні, жыллі, прыладах працы, да набыцця зямных даброт і карыстання iмi. 3 натуральных правоў i абавязкаў асобнага індывіда, з прыроднай роўнасці людзей І. Страйноўскі выводзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У ліку ix ён называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнасці. Ён лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная уласнасць — краевугольны камень грамадства, а яе недатыкальнасць з'яуляецца найпершым натуральным правам чалавека. Паводле І. Страйноускага, ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпаведна, не рабіць замаху на чужую прыватную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Прынцыпы натуральнага права І. Страйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў “ісціннасці” або “няправільнасці” таго ці іншага сацыяльна-палітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава магнацкай aлiгapxii тагачаснай Рэчы Паспалітай не адпавядае патрабаванням натуральнага права, праграмныя ж устаноўкі шляхецка-буржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў натуральнага права i ўсяляк ix абараняў. І.Страйноўскі паслядоўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця народа i разумнае грамадскае ўпарадкаванне ад узроўню пашырэння ведаў аб прыродзе i грамадстве. Для ажыццяўлення плана асветы насельніцтва, на яго думку, неабходна: стварыць правільную сістэму навучання юнацтва, усяляк садзейнічаць развіццю навукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую стваральную ролю І. Страйноўскі адводзіў «Усеагульнай інструкцыі» для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі — фізічныя i маральныя, дапамагала б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця.

laaxiм Xpaптовіч

 

Гады жыцця - (4.1.1729 — 4.3.1812). Грамадскі, палітычны i дзяржауны дзеяч ВКЛ, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі публіцыст, паэт, перакладчык. Паходзіў з беларускага магнацкага роду, прадстаўнікі якога адыгралі значную ролю у развіцці культуры i асветы на Беларусі. Нарадзіўся ў маёнтку паблізу Навагрудка. Вучыўся у Віленскай акадэміі. 3 1765 г. маршалак Галоўнага трыбунала ВКЛ, узначальваў дыпламатычныя мicii у Парыжы i Вене. Адзін са стваральнікаў (1773) i больш за 20 гадоў член Адукацыйнай кaмicii (установа па кіраўніцтву народнай асветай). У канцы XVIII ст. ён заснаваў у Варшаве «Таварыства сяброў навукі». У cвaix родавых маёнтках Шчорсы (Навагрудскі павет) i Вішнёва (Ашмянскі павет) замяніў паншчыну чыншам. Пабудаваў у Шчорсах палац, школу, уніяцкую царкву, арганізаваў бібліятэку з архівам (150 адзінак соймавых i соймікавых актаў, каралеўскіх пісьмаў i ihш.). У яго бібліятэцы было больш за 10 тыс. экземпляраў кніг, у т.л. творы найвялікшых філосафаў, рымскіх i грэчаскіх класікаў, італьянская i французская класічная літаратура, творы па гicтopыі Беларусі, Літвы i Польшчы. У рэфарматарскай дзейнасці І. Храптовіча (правядзенне аграрнай рэформы) выявілася імкненне асобных прадстаўнкоў пануючага класа да павышэння прадукцыйнасці працы сялян i адначасова да паслаблення вострых класавых супярэчнасцей. Гэтыя спробы зводзіліся да пошукаў аптымальнага варыянту вядзення гаспадаркі ва умовах развіцця таварна-грашовых адносін i без карэннай ломкі прыгоннай сістэмы.

Больш поўнае ўяўленне пра светапогляд І. Храптовіча даюць яго творы «Пра штогодняе аднаўленне краіны» i «Пра натуральнае права». Асэнсоўваючы грамадскае жыццё, І. Храптовіч адзначыў наяўнасць у iм «натуральнага парадку», які ўстанаўлівае правы i абавязкі ўcix членаў грамадства. Для падтрымкі такога парадку ў супольным жыцці заключаюцца дагаворы. Чым бліжэй закон да натуральнага права, тым больш ён справядлівы. У цэнтры усяго знаходзіцца чалавек з яго патрэбамі, інтарэсамі, npaвaмi i абавязкамі. Паколькі задавальненне патрэб чалавека магчыма толькі ў грамадстве, то кожны павінен лічыцца з патрэбамі іншых членаў грамадства. Але людзі значна адрозніваюцца адзін ад аднаго свaiм маёмасным становішчам. I, тым не менш, як вынікае з натуральнага парадку рэчаў, кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму натуральна наканавана, не імкнучыся пранікнуць у закрытую для яго сферу. Маральны парадак ён ставіць у залежнасць ад фізічнага парадку прыроды. Маральныя законы цалкам адпавядаюць таму, што карысна i неабходна чалавеку ў яго жыцці. Так, «дзеці павінны паважаць бацькоў, бацькі павінны гадаваць дзяцей — гэта вынкае з маральнага парадку, які адпавядае фізічнаму парадку прыроды i, зусім відавочна, карысны роду людскому». Фізіякраты, да ix належаў i І. Храптовіч, грамадства разглядалі як натуральны арганізм, што складае частку прыроды, у якую уваходзяць чалавек i яго ма ральныя прынцыпы. Kaлi ж чалавек вырваны з заканамернай су-вязі прыроды (не мае свабоды ці бяспекі або пазбаўлены ўласнасці), ён становіцца ізгоем, бескарысным для сябе i грамадства. «Якія ж ён можа мець абавязкі, не маючы правоў? Ці заставіш яго працаваць? Дык яго самыя карысныя здольнасці розуму, кемлівасць не падпарадкоўваюцца прымусу».

Гэта канцэпцыя дае права сцвярджаць, што І.Храптовіч лічыў чалавека i яго здольнасці (перш за ўсё разумовыя) галоўным элементам вытворчасці, падставай гаспадарчых рэформ i вызвален-ня сялян ад прыгоннай залежнасці. Ён верыў, што пры належнай арганізацыі грамадскага жыцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі «натуральнага права» узнікае магчымасць стварэння пастаянна растучай забяспечанасці i асветы для ўcix. Гэта быў асветніцкі гуманізм i адначасова утапізм. Гуманізм І. Храптовіча праяўляўся ў павазе да асобы селяніна, прызнанні яго натуральных правоў, ва ўвазе да творчасці народа. Сацыяльныя тэорыі i дзейнасць Храптовіча атрымалі прызнанне i падтрымку.

Канстанцін Багуслаўскі

 

Гады жыцця - (12.9.1754 — 14.3.1819). Рэлігійны i грамадскі дзеяч, філосаф-правазнавец, калекцыянер. Месца нараджэння невядома. Працаваў у Вільні. Прафесар Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага, член Адукацыйнай кaмicii. У 1790 г. прызначаны прафесарам багаслоўя ў Віленскі універсітэт, у якім з 1804 па 1812 гг. быў дэканам факультэта багаслоўскіх маральных навук. Перайшоў з дазволу папы у свецкае духавенства. Склаў зборнік біяграфій дзяржаўных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай (Варшава, 1788, 2-е выд., Вільня, 1814). Сабраў больш за 200 партрэтаў знакамітых людзей краю. Пабудаваў для гэтай калекцыі асобны дом у Вільнi. Пасля смерці К.Багуслаўскага калекцыя была распрададзена з публічных таргоў. Аўтар кнігi «Пра дасканалае заканадаўства» (1786), у якой поруч з натуральным правам як асновай справядлівага заканадаўства разглядаў чалавека як адзінства двух субстанцый — матэрыяльнай і духоўнай. Падзяляў асветніцкае палажэнне пра рашаючую ролю адукацыі i навукі ў жыцці грамадства, што чым больш будзе адукаваны народ, тым больш дасканалымі будуць яго законы. К.Багуслаўскі, як i І.Страйноускі абгрунтоўваў неабходнасць канстытуцыйных форм кіравання, крытыкаваў тыранію i арыстакратычную алігархію.

Антоній Тызенгаўз

Да ліку відных сацыяльных рэфарматараў таго часу належаў кіраўнік каралеўскіх эканомій на Беларусі i Літве, падскарбій надворны літоўскі Антоній Тызенгаўз (1733—1785), арганізатар шэрагу мануфактур i культурных устаноў на Беларусі. У прыватнасці, ён заснаваў у Гародні Медыцынскую школу i Інстытут павівальнага майстэрства, на чале якіх стаў запрошаны ім з універсітэта горада Манпелье французскі вучоны Жан Эмануэль Жылібер (1741—1814), прыхільнік асветніцкіх ідэй. Пазней гэтыя ўстановы былі пераведзены ў Вільню i на ix базе паўстаў медыцынскі факультэт універсітэта. Пасля ix з'явіліся бухгалтарская, землямерская i будаўнічая школы. Рэфарматарскую дзейнасць А. Тызенгаўз планаваў ажыццяўляць у дзяржаўным маштабе. Для гэтага ён лічыў неабходным устанаўленне i захаванне ў краіне цвердай законнасці, павагі да права.

А. Тызенгаўз наладзіў у Гародні выданне першай (у межах сучаснай Беларусі штотыдневай газеты пад назвай «Гародненская газета». Яе першы нумар выйшаў з друку у траўні 1776 г. Газета стала сапраўдным люстэркам мясцовага грамадскага жьцця. На яе старонках выказваліся асветніцкія палітычныя i прававыя ідэі, якія ў адпаведным кірунку (разам з «Віленскай газетай») ўплывалі на фарміраванне грамадскай свядомасці на землях Вялікага княства Літоўскага. Адпаведным чынам на фарміраванне грамадскай думкі ўплывала i змешчаная на старонках газеты міжнародная інфармацыя. Газета, напрыклад, друкавала цікавыя паведамленні пра вайну за незалежнасць англійскіх калоній у Паўдневай Амерыцы (будучых ЗША).


Спіс выкарыстаннай літаратуры

1.   Вішнеўская І.У. Палітычная і прававвая думка Беларусі на мяжы еўрапейскіх цывілізацый (ІХ-пачатак ХХІ стст.): манаграфія/І.У.Вішнеўская.- Мінск: Тэсей, 2007.-296 с.

2.   Сокал С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі (лекцыйны матэрыял): БНІП. - Магілёў, 1999.-142 с.

3.   Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: Навучальны дапаможнік./ Серыя: “Гісторыя Бацькаўшчыны” дадатак да часопіса “Права і эканоміка”-Мн., 2-е выд., 1999.-200 с.

4.   Асветнiкi Зямлi беларускай Х - пач. ХХ стст. Энцыклапедычны даведнiк. Рэдкал.: Г.П.Пашкоў i iнш. - Мн., 2001.

5.   Сборник работ 65-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета: В 3 ч. ч.3. БГУ, 2008.-284 с.

У другой палове XVIII стагоддзя на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць навукова-філософскія ідэі заходнееўрапейскіх асветнікаў Ф. Вальтера, Ж.Ж. Руссо, Д. Дзідро, Р. Декарта і іншых. Сярод асветнікаў у той час асаблівай папулярнасцю карыстаўся фіз

 

 

 

Внимание! Представленный Реферат находится в открытом доступе в сети Интернет, и уже неоднократно сдавался, возможно, даже в твоем учебном заведении.
Советуем не рисковать. Узнай, сколько стоит абсолютно уникальный Реферат по твоей теме:

Новости образования и науки

Заказать уникальную работу

Похожие работы:

Філософська культурологія Володимира Залозецького
Флорентийская уния 1439г. и ее последствия для церквей и религий славянских народов
Формирование аграрного общества в эпоху Средневековья (V-XV вв. н.э.)
Формирование административно-командной экономики СССР
Формирование белорусского этнического сообщества
Формирование демократического направление русской общественной мысли
Формирование древнерусской народности и государства
Формирование европейской коалиции против Наполеона
Формирование и развитие социокультурного пограничья: крестьяне и кочевники Центрального Предкавказья в конце XVIII – начале XX вв.
Формирование русского централизованного государства Россия в эпоху Ивана Грозного

Свои сданные студенческие работы

присылайте нам на e-mail

Client@Stud-Baza.ru