курсовые,контрольные,дипломы,рефераты
Храналогія галоўных падзеяў і дат
Гісторыі Беларусі
(Паводле “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”. Мінск. 2001)
100 тысяч гадоу назад |
3'яўленне на тэрыторыі Беларусі першых людзей. |
100 — 5 тысяч гадоу назад |
Каменны век. |
Каля 25 тысяч гадоу назад |
Найстаражытнейшыя з вядомых вучоным стаянкі чалавека каля вёсак Юравічы (Калінкавщкі раён) i Бердыж (Чачэрскі раён). |
Канец III тысячагоддзя да н. э. — VII ст. да н. э. |
Бронзавы век. |
VII ст. да н. э. — VIII ст. н. э. |
Жалезны век. |
VI — VIII стст. |
Пачатак славянізацьі тэрыторьі Беларусі. |
VIII — Х стст. |
Існаванне саюзаў летапісных плямён крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. |
862 г. |
Першая згадка ў летапісах пра Полацк. |
Сярэдзіна Х ст. |
Утварэнне Полацкага княства, першай старажытнабеларускай дзяржавы. |
9 47 г. |
Першыя звесткі пра Віцебск. |
Каля 980 г, |
Летапісныя паведамленні пра першага беларускага князя Рагвалода. "Крывавае вяселле" |
980 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Тураў. |
Каля 985 г. |
Першая згадка ў летапісе пра Заслаўе. |
988 — 1001 гг. |
Княжанне ў Полацку Ізяслава, сына Рагнеды Рагвалодаўны. |
992 г. |
Утварэнне Полацкай епархіі. |
1000 г. |
Смерць вялікай княгіні Рагнеды. |
1003 — 1044 гг. |
Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча. |
1005 г. |
Заснаванне Тураўскай епархіі. |
1019 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Берасце. |
1021 г. |
Войска полацкага князя Брачыслава авалодала Ноўгарадам. Бітва палачанаў з дружынай Яраслава Мудpaгa на Судоме. |
1029 г. |
Нарадзіўся найславуцейшы з старажытнабеларускіх князёў Усяслаў Чарадзей. |
1044 — 1066 г. |
Будаўнщтва ў Полацку трэцяга на ўсходнеславянскіх землях (пасля Kieвa i Ноўгарада) Сафійскага сабора, які ciмвaлiзaвaў незалежнасць Полацкага княства. |
1044 — 1101 гг. |
Княжанне ў Полацку ўсяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем. |
1044 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Навагародак. |
1065 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Браслаў. |
1066 г. |
Пераможны паход палачанаў на Ноўгарад. |
3 сакавіка 1067 г. |
Бітва на Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Першыя летапісныя звесткі пра Менск. |
1067 г. |
Першая згадка ў летапісе пра Воршу. |
1068 — 1069 гг. |
Княжанне Усяслава Чарадзея ў Kieвe. |
1078 г. |
Перамога палачанаў над войскамі ўладзіміра Манамаха. Першае паведамленне летапісаў пра Лагойск. |
1097 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Пінск. |
14 красавіка 1101 г. |
Памёр князь Усяслаў Чарадзей. |
1-я палова XII ст. |
Смаленскае княства здабыло самастойнасць. |
1101 — 1119 гг |
Княжанне ў Менску Глеба ўсяславіча (Глеба Менскага). |
1102 г. |
Заснаванне горада Барысава. |
Каля 1104 — 23 траўня 1167 г. |
Жыццё i дзейнасць асветніцы Еўфрасінні Полацкай. |
1116 г. |
Першыя згадкі ў летапісе пра Слуцк. |
1127 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Гародню. |
1127 — 1159 гг. |
Княжанне у Смаленску Расціслава Мсціславіча. |
1129 г. |
Высылка полацкіх князёў у Візантыю. |
Каля 1130 — каля 1182 г. |
Жыццё і дзейнасць славутага пісьменніка і прапаведніка Кірылы Тураўскага. |
1136 г. |
Першыя паведамленні пра гарады Крычаў i Прапойск (Слаўгарад). |
1142 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Гомель. |
1147 г. |
Першыя летапісныя звесткі пpa Брагін і расейскую Маскву. |
Паміж 1152 1 1161 г. |
Будаўніцтва ў Полацку дойлідам Іаанам Спасаўскага (Спаса-Еўфрасіннеўскага) саборнага храма. |
1155 г. |
Першая згадка пра Мазыр. |
1156 г. |
Першыя звесткі пра Мсціслаў. |
1158 г. |
Заваёва незалежнасці Тураўскім княствам. |
1161 г. |
Полацкі майстар-ювелір Богша (у хрышчэнні Лазар) стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай. |
1180-я гг. |
У Гародні збудавана Барысаглебаўская (Каложская) царква. |
Каля 1186 г. |
Стварэнне “Слова пра паход Ігаравы”. |
1186—1216 гг. |
Княжанне ў Полацку Валодшы (Уладзіміра). |
1203, 1206, 1216 г. |
Паходы полацкіх дружын на нямецкіх рыцараў у Ніжняе Падзвінне. |
1213 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Рэчьщу. |
Пачатак XIII ст. |
Утварэнне Новагародскага княства. |
1240-я гг. |
Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. |
Каля 1248 — 1263 г. |
Княжанне ў Новагародку князя Міндоўга, першага вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага. |
1239 г. |
Князь Аляксандр Яраславіч (у буд. Неўскі) узяў шлюб з полацкай княжною Аляксандрай Брачыслаўнай. Іх дзеці: Дзмітры, Васіль, Андрэй, Данііл, Еўдакія. |
1240 г. |
Удзел палачанаў у разгроме шведскіх рыцараў на Няве. |
1242 г. |
Разгром нямецкіх рыцараў Аляксандрам Неўскім з удзелам полацкай i віцебскай дружын на Чудскім возеры. |
1249 г. |
Князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор'е войска татарскага хана Койдана. 3 таго часу горад атрымаў назву Койданава (з 1932 г. Дзяржынск). |
1252 г. |
Першыя летапісныя звесткі пра Слонім i Ваўкавыск. |
1253 г. |
Вялікі князь Міндоўг атрымаў тытул караля i каранаваўся ў Наваградку. |
1258 — 1259 гг. |
Паход мангола-татараў на Беларусь. |
1260 г. |
Войска Вялікага Княства Літоўскага разбіла крыжакоў каля возера Дурбэ. |
1264 — 1267 гг. |
Княжанне вялікага князя Войшалка (сына Міндоўга). |
1267 г. |
Першыя леташсныя звесткі пра Магілёў. |
1267 — 1270 гг. |
Княжанне вялікага князя Шварна. |
1270 — 1282 гг. |
Княжанне вялікага князя Трайдзеня. |
1284 г. |
Разгром войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войскаў каля вёcкi Магільна (цяпер Уздзенскі раён). |
1295 — 1316 гг. |
Княжанне вялікага князя Віценя. |
1295 г. |
Пагоня зацверджана як герб Вялікага Княства Літоўскага. |
1307 г. |
Добраахвотнае ўваходжанне Полацкай зямлі ў Вялікае Княства Літоўскае. |
1314 г. |
Перамога Давыда Гарадзенскага над нямецкімі рыцарамі пад Наваградкам. |
1315 г. |
У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшла Берасцейская зямля. |
1316 — 1341 гг. |
Княжанне вялікага князя Гедзіміна. |
1317 г. |
Заснаванне Літоўскай мітраполіі. |
1320 г. |
Уваходжанне Віцебскага княства ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Гедзімін заснаваў горад Беласток. |
1320 — 1330-я гг. |
Уваходжанне ў склад Вялікага Княства Літоўскага Турава-Пінскай зямлі. |
1323 г. |
Перанясенне сталщы дзяржавы з Наваградка ў Вільню. |
1331 г. |
Перамога войскаў вялікага князя Гедзіміна над рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне. |
1341 — 1345 гг. |
Княжанне вялікага князя Яўнута. |
1345 — 1377 гг. |
Княжанне вялікага князя Альгерда. |
1348 г. |
Перамога войскаў Вялікага Княства над нямецкімі рыцарамі на рацэ Стрэве. |
1355 г |
Да Вялікага Княства Літоўскага далучана Бранскае княства. |
1358 г. |
У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло Мсціслаўскае княства. |
1362 г. |
Перамога нашых войскаў на чале з Альгердам над злучанымі сіламі Залатой арды на рацэ Сінія Воды, у выніку чаго бьлі вызвалены ад татарскага прыгнёту i ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага Kieўская, Чарнігаўская, Валынская, Падольская i Пераяслаўская землі. |
1368 — 1372 гг. |
Паходы вялікага князя Альгерда на Маскву. |
1377 — 1392 гг. |
Княжанне вялікага князя Ягайлы. |
8 верасня 1380 г. |
Кулікоўская бітва, у якой удзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі), Дзмітры Альгердавіч ды інш. Князі і ваяводы з беларускіх зямель. |
1385 г. |
Крэўская ўнія Вялікага Княства Літоўскага i Польскагa Каралеўства. |
1387 г. |
Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права. |
1390 г. |
Магдэбургскае права нададзена Берасцю. |
1391 г. |
Самакіраванне паводле магдэбургскага права атрымала Гародня. |
1392 г. |
Востраўскае пагадненне паміж Вітаўтам i Ягайлам аб перадачы ўлады ў Вялікім Княстве Вітаўту. |
1392 — 1430 гг. |
Княжанне вялікага князя Вітаўта. |
12 жніўня 1399 г. |
У бітве з татарамі на рацэ Ворскле загінуў апошні полацкі князь Андрэй Альгердавіч. |
1404 г. |
Уваходжанне Смаленскага княства ў Вялікае Княства Літоўскае. |
1408 г. |
Усталяванне мяжы паміж Вялікім Княства Літоўскім i Маскоўскім Княствам па рэках Ацэ i Угры. |
15 ліпеня 1410 г. |
Разгром арміі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам злучанымі ciлaмі Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеўства. |
1411 г. |
Тарунскі мір Вялікага Княства i Польшчы з Тэўтонскім ордэнам. |
1413 г. |
Гарадзельская ўнія Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеуства. |
1430 — 1432 гг. |
Княжанне вялікага князя Свідрыгайлы. |
1432 — 1440 гг. |
Княжанне вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. |
1468 г. |
Прыняцце Судзебніка вялікага князя Казіміра Ягайлавіча, першага збору законаў дзяржавы. |
1490(?) — 1551(?) гг. |
Жыццё і дзейнасць асветніка, заснавальніка беларускага i ўсходнеславянскага кнігадрукавання Францішка Скарыны. |
1492 — 1506 гг. |
Княжанне вялікага князя Аляксандра. |
1492 — 1494 гг. |
Першая вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім. |
1498 г. |
Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права. |
1499 г. |
Магдэбургскае права нададзена Менску. |
1500 — 1503 гг. |
Вайна Масковіі з Bялікім Княствам JIiтoўcкім. |
1506 — 1548 гг. |
Княжанне вялікага князя Жыгімонта I Старога. |
5 жніўня 1506 г. |
Разгром нашымі войскамі на чале з Mixaілам Глінскім крымскіх татараў пад Клецкам. |
1507 — 1508 гг. |
Вайна Масковй з Вялікім Княствам Літоўскім. |
1512 — 1522 гг. |
Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім. |
8 верасня 1514 г. |
Бліскучая перамога 35-тысячнай арміі Вялікага Княства на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім над 80-тысячным войскам маскоўскіх захопнікаў пад Воршай. |
1516 г. |
Выхад у свет паэмы Яна Вісліцкага “Пруская вайна”, прысвечанай перамозе пад Грунвальдам. |
6 жніўня 1517 г. |
Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу. |
1522 г. |
Францішак Скарына заснаваў у Вільні першую на тэрыторыі Усходняй Еўропы друкарню. |
1523 г. |
Выйшла ў свет паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. |
1529 г. |
Прыняты першы Статут Вялікага Княства Літоўскага. |
1534 — 1537 гг. |
Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім. |
1548 — 1572 гг. |
Княжанне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. |
1557 г. |
Прынята “Устава на валокі”, якая ўнармавала ў Bялікім Kнястве Літоўскім зямельную рэформу. |
1557— 1633 гг. |
Жыццё i дзейнасць выдатнага палітычнага, грамадскага i ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Caпегi. |
1558 — 1683 гг. |
Інфлянцкая (Лівонская) вайна Масковіі з Інфлянцкім (Jiівонскім) ордэнам, Bялікім Княствам Літоўскім і Польшчай. |
1559 г. |
Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. |
1562 г. |
Сымон Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы. |
Люты 1563 г. |
Войска Івана IV Жахлівага захапіла Полацк. |
Студзень 1564 г. |
Разгом маскоўскага войска на рацэ Вуле. |
1566 г. |
Зацверджаны Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага. |
1569 г. |
Аб'яднанне Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеуства ў Рэч Паспалітую. |
1573 г. |
Княжанне вялікага князя Генрыха Валезага (Валуа). |
1576 — 1586 гг. |
Уладаранне вялікага князя i караля Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя). |
Жнівень 1579 г. |
Вызваленне Полацка ад маскоўцаў. |
1579 г. |
Пераўтварэнне Віленскага калегіўма ў акадэмію - першую вышэйшую навучальную установу ва Усходняй Еўропе. |
Каля 1580 г. |
Васіль Цяшнскі выдаў беларускі пераклад Евангелля. |
1581 г. |
Створаны Галоўны літоўскі трыбунал — найвышэйшы судовьі i апеляцыйны орган Вялікага Княства Літоўскага. Адкрыццё Полацкага езущкага калегіўма. |
1587— 1632 г. |
Уладаранне вялікага князя i караля Жыгімонта Вазы. |
1588 г. |
Зацверджаны трэці Статут Вялікага Княства Лтоўскага. |
9 кастрычніка 1596 г. |
Сабор у Берасці абвясціў унію праваслаўнай i каталіцкай цэркваў Рэчы Паспалітай. |
1600 — 1629 гг. |
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй. |
27 верасня 1605 г. |
Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч на чале 4-тысячнага аддзела, які складаўся пераважна з беларусаў, разграміў пад Кірхгольмам (паблізу Рыгі) 14-тысячную шведскую армію. |
1609 — 1618 гг. |
Вайна Рэчы Паспалітай з Расеяй |
Верасень 1610 г. |
Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву. |
1618 г. |
Дзявулінскае замірэнне паміж Расеяй i Рэччу Пacпaлiтай, паводле якога Вялікае Княсгва Літоўскае вярнула сабе Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну i Ноўгарад- Северскую зямлю з 30 гарадамі. |
1 621 г. |
Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам разграмілі турэцкую армію пад Хоцінам. |
12 лістапада 1623 г. |
Забойства вщебскімі бунтаўшчыкамі полацкага ўніяцкага архіепіскапа Ясафата Кунцэвіча. |
1629 — 1680 гг. |
Жыццё i дзейнасць пісьменніка, грамадскага дзеяча і асветніка Сімяона Полацкага. |
1632 — 1634 гг. |
Вайна Pacei з Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна), у выніку якой Смаленск застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім. |
1648 — 1651 гг. |
Казацка-сялянская вайна ў Беларусі. |
1648 — 1668 гг. |
Уладаранне вялікага князя i караля Яна Казіміра. |
1654 — 1667 гг. |
Вайна Pacei з Рэччу Паспалітай. Самая крывавая i спусташальная вайна ў нашым мінулым. У выніку яе Беларусь страціла болей за 50% насельніцтва. |
1 лютага 1661 г. |
Магілёускае паўстанне, у час якога жыхары горада выразалі 7-тысячны акупацыйны расейскі гарнізон. |
1669 — 1673 гг. |
Уладаранне вялікага князя i караля Міхала Вішнявецкага. |
1672 г. |
Сімяон Полацкі адчыніў першы ў Pacei тэатр. |
1674 — 1696 гг. |
Уладаранне вялікага князя i караля Яна Сабескага. |
1697 — 1706, 1709 — 1733 гг. |
Уладаранне вяліага князя i караля Аўгуста II Моцнага. |
1700 — 1721 гг. |
Паўночная вайна Pacei i Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Вайсковыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Белаpyci, якая страціла трэцюю частку насельніцтва. |
1704 — 1709, 1733 |
Уладаранне вялікага князя i караля Станіслава Ляшчынскага. |
1708 г. |
Бітва расейскіх войскаў са шведамі каля вёскі Лясная (Слаўгарадскі раён). |
1 траўня 1710 г. |
Салдаты Пятра I узарвалі Полацкі Сафійскі сабор. |
1733 — 1764 гг. |
Уладаранне вялікага князя i караля Аўгуста III. |
1743 — 1744 гг. |
Крычаўскі сялянскі бунт. |
1764 — 1795 гг. |
Уладаранне вялікага князя i караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. |
1767 г. |
Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты, створаная з дапамогай Pacei дзеля ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. |
1768 г. |
Утварэнне патрыятычнай Барскай канфедэрацьі, якая выступала за захаванне незалежнасці дзяржавы. |
1771 г. |
Расейская войскі на чале з А. Суворавым перамаглі каля вёскі Сталавічы (Баранавіцкі раён) сілы барскіх канфедэратаў пад камандаваннем вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага. |
1772 г. |
Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Аўстрыяй i Прусіяй i далучэнне усходняй часткі Беларусі да Расейскай імперыі. |
1773 г. |
У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія. |
3 травня 1791 г. |
Прыняцце Соймам Рэчы Паспалітай першай у Еўропе Канстытуцыі. |
1792 г. |
Утварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі магнатаў i шляхты, незадаволеных прыняццем Канстытуцыі i прагрэсіўнымі рэформамі. Канфедэраты звярнуліся па дапамогу да Pacei, якая ўвяла ў Рэч Паспалітую свае войскі. |
1793 г. |
Другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Расея захапіла цэнтральную частку Беларусі. |
1794 г. |
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. |
23 травня 1794 г. |
Указ імператрыцы Кацярыны II пра ўвядзенне у Расейскай імперьп “мяжы яўрэйскай аселасці”, у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская i Мінская губерні. |
1795 г. |
Трэці падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне да Расейскай імперьі заходняй часткі Беларусі. |
24 снежня 1798 г. |
Нарадзіўся Адам Міцкевіч. |
4 лютага 1808 г. |
Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. |
10 червеня 1812 г. |
Адкрыццё Полацкай езущкай акадэміі, якая мела правы ўніверсітэта. |
1812 г. |
Паход на Расею Вялікай арміі Напалеона, у якой служыла 25 тысяч нашых суайчыннікаў. Напалеонаўская авантура, якая нарадзіла спадзяванні на аднаўленне незалежнасці Вял~кага Княства Літоўскага, каштавала Беларусі мшьёна яе жыхароў. |
1 ліпеня 1812 г. |
Напалеон абвясціў аб аднаўленні Вялікага Княства Літоўскага. |
1817 — 1823 гг. |
Дзейнасць таемных студэнцкіх таварыстваў філаматаў i філарэтаў. |
1820 г. |
Закрыццё царскімі ўладамі Полацкай акадэміі. |
1825 г. |
Стварэнне падпольнага таварыства “Ваенныя сябры”. |
1831 г. |
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супраць царызму. |
1832 г. |
Стварэнне пры расейскім урадзе “Асобага камітэта па справах Заходніх губерняў” з мэтай русіфікацыі Беларусі. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта. |
1836 г. |
Царскі указ пра ўвядзенне ва ўcix навучальных установах Беларусі выкладання на расейскай мове. Стварэнне нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі “Дэмакратычнае таварыства”. |
2 лютага 1838 г. |
Нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. |
1839 г |
Арганізаваны царскімі ўладамі Полацкі царкоўны сабор прымае акт аб ліквщацыі уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Беларускіх уніятаў (напрыканцы ХVIII ст. яны складалі болей за 75% насельнщтва) прымусова далучаюць да Рускай праваслаўнай царквы. |
21 сакав1ка 1840 г. |
Адмысловым царскім указам забаронена ўжыванне у афщыйных дакументах назваў “Беларусь” i “Літва”. Указ пра спыненне дзейнасці ў Беларусі трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага i поўнае увядзенне расейскага заканадаўства. |
1846 — 1849 гг. |
Дзейнасць у Беларусі падпольнай арганізацыі “Саюз свабодных братоў” (“Братні саюз літоўскай моладзі”). |
1859 г. |
Забарона выкарыстання ў беларускім друку лацінскага шрыфту. |
3 сакавіка 1861 г. |
Скасаванне прыгоннага права. |
Чэрвень 1862 г. |
Выйшаў першы нумар нелегальнай беларускамоўнай газеты “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі з паплечнікамі. |
1863 г. |
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. |
1 лютага 1863 г. |
Маніфест Часовага ўрада Літвы i Беларусі з заклікам да паўстання. |
13 лютага 1863 г. |
Захоп паўстанцамі горада Пружаны. |
6 трауня 1863 г. |
Захоп паўстанцамі горада Горы-Горкі. |
22 сакавіка 1864 г. |
Пакаранне К. Каліноўскага смерцю у Вільні. |
1864 г. |
Забарона размаўляць у навучальных установах Беларусі на роднай мове. За ўдзел студэнтаў i выкладчыкаў у паўстанні 1863 г. зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут. |
5 лшеня 1876 г. |
Нарадзілася паэтэса Цётка (Алаіза Пашкевіч). |
13 сакавіка 1881 г. |
Беларускі шляхціц Ігнат Грынявіцкі забіў у Пецярбургy Аляксандра II, выканаўшы прысуд, які вынесла расейскаму імператару рэвалюцыйная арганізацыя “Народная воля”. |
9 червеня 1881 г. |
Нарадзіўся выдатны палітычны дзеяч i вучоны, адзан з “бацькоў” Беларускай Народнай Рэспублікі, Iван Луцкевіч. |
7 ліпеня 1882 г. |
Нарадзіўся Янка Купала. |
3 лістапада 1882 г. |
Нарадзіўся Якуб Колас. |
8 лістапада 1883 г. |
Нарадзіўся выдатны палітычны дзеяч, навуковец i пісьменнік Вацлаў Ластоўскі. |
1884 г. |
Пачаў выходзщь часопіс “Гомон”, орган беларускай фракцыі “Народнай волі>. |
1891 г. |
Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”. |
9 снежня 1891 г. |
Нарадзіўся Максім Багдановіч. |
1898 г. |
У Мінску адбыўся Першы з'езд РСДРП. |
20 верасня 1903 г. |
Нарадзілася паэтэса Наталля Арсеннева. |
Снежань 1903 г. |
Утварэнне першай беларускай палітычнай партыі - Беларускай сацыялістычнай грамады. |
31 кастрычніка 1905 г. |
Расстрэл рэвалюцыйнага мітынгу на Прывакзальным пляцы ў Мінску (“Курлоўскі расстрэл”). |
Студзень 1906 г. |
II з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады. |
Травень 1906 г. |
Заснаванне першага легальнага беларускага выдавецтва “Загляне сонца i у наша ваконца”. |
14 верасня 1906 г. |
Выйшаў першы нумар легальнай беларускай газеты “Наша доля”. |
23 лістапада 1906 г. |
Пачаў выходзіць беларускі тыднёвік “Наша нова”. |
1907 — 1913 гг. |
Дзейнасць Першай беларускай тэатральнай трупы Iгната Буйніцкага. |
9 жніуня 1910 г. |
Нарадзілася паэтэса Ларыса Геніюш. |
1 жніуня 1914 г. |
Пачатак Першай сусветнай вайны. |
1915 — 1917 гг. |
Дзейнасць Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. |
Студзень 1916 г. |
Стварэнне у Вільні Цэнтральнага камітэта беларускіх нацыянальных арганізацый. |
Люты 1916 г. |
У Вшьні створана канфедэрацыя, якая выступала за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага. |
Сакавік 1916 г. |
Нарачанская наступальная аперацыя расейскіх войскаў і яе правал. |
19 сакавіка 1917 г. |
У Мінску адбылася агульнагарадская маніфестацыя ў гонар перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў Pacei. |
Ліпень 1917 г. |
3'езд беларускіх нацыянальных арганізацый i партый у Мінску. |
27 кастрычніка 1917 г. |
III з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. |
Лістапад 1917 г. |
Цэнтральная рада беларускіх арганізацый пераўтворaна у Вялікую беларускую раду. |
18 снежня 1917 г. |
Пачатак працы Першага ўсебеларускага з'езда. Пасля ягонага разгону бальшавікамі на нелегальным пасяджэнні была абрана Рада ўсебеларускага з'езда. |
3 студзеня 1918 г. |
Рада Усебеларускага з'езда абрала Выканаўчы камітэт. |
18 лютага 1918 г. |
Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда ўзяў у свае pyкi ўладу ў Менску. |
21 лютага 1918 г. |
Выканкам Рады Усебеларускага з'езда апублікаваў 1-ю Устаўную грамату да народаў Беларусі, дзе абвясціў сябе Часовым урадам. |
3 акавіка 1918 г. |
Падпісанне Брэсцкай мірнай дамовы паміж Савецкай Расеяй i дзяржавамі нямецкага блоку, паводле якой частка Беларусі пакідалася немцам. |
9 сакавіка 1918 г. |
Выканаўчы камітэт Рады ўсебеларускага з'езда прыняў 2-ю Устаўную грамату, дзе абвясціў Беларусь дэмакратычнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах. |
25 сакавіка 1918 г. |
Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). |
28 красавіка 1918 г. |
Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыццё у Менску ўніверсітэта. |
Чэрвень 1918 г. |
Урад БНР афщыйна зацвердзіў герб Пагоня i бела- чырвонa-белы сцяг дзяржаўнымі сімваламі, а таксама увёу пашпарт грамадзяніна БНР. |
11 кастрычніка 1918 г. |
Народны Сакратарыят Беларусь прыняў часовую канстытуцыю БНР. |
Снежань 1918 г. |
Урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам вымушаны пераехаць у Гародню. |
30 — 31 снежня 1918 г. |
У Смаленску адбыўся I з'езд КП(б)Б, які абвясціў утварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). |
1 студзеня 1919 г. |
Афіцыйнае абвяшчэнне БССР са сталіцай у Менску. У склад БССР увайшлі Віцебская, Гарадзенская, Менскaя, Магілёуская губерні, а таксама беларускія паветы Віленскай, Ковенскай i Смаленскай губерняў. |
16 студзеня 1919 г. |
ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўключэнне Віцебскай, Магілёўскай i Смаленскай губерняў у склад РСФСР i стварэнне на астатняй тэрыторыі Літоўска-Беларускай ССР. |
2 — 3 лютага 1919 г. |
1-шы ўсебеларускі з'езд Саветаў у Менску прыняў і-ю Канстытуцыю БССР. |
27 лютага 1919 г. |
Створана Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел) са сталіцаю у Вільні. У складзе рэспублікі засталася тэрыторыя Віленскай i Менскай губерняў. |
21 красавіка 1919 г. |
Польская войскі занялі Вільню. |
17 ліпеня 1919 г. |
Урад ЛітБел спыніу сваю дзейнасць. |
8 жніуня 1919 — 11 ліпеня 1920 г. |
Акупацыя Менска польскімі войскамі. |
Лістапад 1920 г. |
Паход 20-тысячнай арма прыхільніка незалежнасці Беларусі генерала Станіслава Булак-Балаховіча на Палессе. Чырвоная Армія, несучы значныя страты, пакінула Петрыкаў, Мазыр, Калінкавічы. |
Лістапад — снежань 1920 г. |
Антыбальшавіцкае Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын). |
14 лістапада 1920 г. |
Адбыўся 1-шы беларускі з'езд Случчыны, які прызнаў яе часткаю БНР. 3'езд вітаў Найвышэйшую раду БНР, выказаў пратэст супраць усталявання савецкай улады “як чужацкай” i пастанавіў прыступщь да apгaнiзацыі уласных вайсковых фарміраванняў. |
27 лістапада 1920 г. |
Пачатак баявых дзеянняў слуцкіх паўстанцаў супраць савецкіх войскаў (Дзень Герояў). |
18 сакавіка 1921 г. |
Падпісана Рыжская мірная дамова паміж РСФСР (i па ўпаўнаважанню урада БССР) i УССР з аднаго боку i Польшчай з другога, у выніку чаго Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы. |
11 ліпеня 1921 г. |
Адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. |
1921 — 1937 гг. |
Дзейнасць у Заходняй Беларусі Таварыства беларускай школы. |
30 студзеня 1922 г. |
Адкрыццё у Менску інстытута беларускай культуры. |
10 ліпеня 1922 г. |
Абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Мельхіседэкам. (У 1937 г. увесь клір больш чым 400 прыходаў Беларускай аўтакефальнай царквы быў знішчаны.) |
30 снежня 1922 г. |
Дамова пра стварэнне Саюза ССР. Беларуская ССР увайшла ў склад СССР як заснавальнща. |
Кастрычнік 1923 г. |
Стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. |
Лістапад 1923 г. |
У СССР, у тым ліку i у БССР, створана Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленне (ОГПУ — АДПУ), асобыя калегіі якога атрымалі права без суда выносщь пастановы пра тэрміны зняволення i расстрэлы асобаў, якія прызнаны вінаватымі. |
Сакавік 1924 г. |
Першае узбуйненне Беларускай ССР. У склад БССР, якая пасля свайго 2-га абвяшчэння ў ліпені 1920 г. уключала ўсяго 6 паветаў Менскай губерні, вернута значная частка беларускіх паветаў Віцебскай, Гомельскай i Смаленскай губерняў. Тэрыторыя рэспублікі павялічылася болей як удвая (110,5 тыс. км2), колькасць насельнщтва — да 4,2 млн. чал. |
1924 г. |
Пачатак ажыццяўлення ў БССР палітыкі беларусізацыі. У Заходняй Беларусі польскія ўлады зачынілі 400 беларускіх школ i 15 беларускіх газет. |
Червень 1925 г. |
Заснаванне у Заходняй Беларусьі Беларускай сялянска - работніцкай грамады (БСРГ), легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай нацыянальна-вызвольнай арганізацыі, якая налічвала 120 тыс. сяброў. |
2—я палова 1920—х гг. |
Пачатак рэпрэсій супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Паступовае згортванне беларусізацыі. |
Снежань 1926 г. |
Другое узбуйненне Беларускай ССР. У склад БССР вернуты Рэчыцкі і Гомельскі паветы. Тэрыторыя рэспублікі склала 125,8 тыс. км2, колькасць насельніцтва — 5 млн. чал. |
Красавік 1928 г. |
У Заходняй Беларусі (Беласток) пачаўся судовы працэс над 133 дзеячамі нацыянальна-вызвольнага руху. |
1 студзеня 1929 г |
На базе Інстытута беларускай культуры адкрыта Беларуская акадэмія навук. |
1929 г. |
Пачатак палітыкі масавай калектывізацыі, якая пазбавіла беларускую вёску лепшых працаўнікоў. У выніку гэтак званага “раскулачвання” з Беларусі былі высланы сотні тысяч жыхароў. |
Люты 1930 г. |
У СССР, у тым ліку i ў БССР, пры “паўнамоцных прадстаўніцтвах” ОГПУ сфарміраваны “тройкі”, якім дадзена права без суда накіроўваць у канплагеры або на расстрэл. |
1930 — 1931 гг. |
Масавыя арышты нацыянальнай інтэлігенцыі па сфабрыкаванай ОГПУ справе “Саюза вызвалення Беларусі”. |
26 жніўня 1933 г |
Пастанова Савета Народных Kaмicapay БССР “Аб зменах i спрашчэнні беларускага правапісу” з мэтаю “поўнага падпарадкавання беларускага правапicy задачам выхавання працоўных масаў у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму”. |
1933 г. |
Голад, выкліканы палітыкай калектывізацыі. |
1937 — 1938 гг. |
Найбольшы размах палітычных рэпрэсій. |
1937 — 1941 гг. |
Масавыя расстрэлы органамі НКВД цывільных грамадзян ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Паводле розных ацэнак, тут было расстраляна ад 30 да 300 тыс. чалавек. У выніку сталінскага генацыду Беларусь страціла звыш 2 млн. чалавек. |
29 кастрычніка 1937 г |
НКВД адначасова расстраляла ў Менску 14 пісьменнікаў: Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Платона Галавача, Анатоля Вольнага, Васіля Каваля, Валерыя Маракова, Юрку Лявоннага, Васіля Сташэўскага, Зяму Пiвaвapaвa, Iзi Харыка ды інш. |
23 жніўня 1939 г, |
У Маскве падшсаны пакт Молатава — Рыбентропа, савецка-нямецкая дамова пра ненападзенне i сакрэтныя пратаколы пра падзел сфераў уплыву. |
1 верасня 1939 г. |
Нападзенне фашысцкай Германіі на Польшчу i пачатак Другой сусветнай вайны. |
17 верасня 1939 r |
Савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай i да 25 верасня занялі усю тэрыторыю Заходняй Беларусі (разам з Вільняй і Беластокам) і Заходняй Украінай. |
Кастрычнж 1939 г. |
Вільня i Віленскі край паводле рашэння ўрада СССР перададзены Літве. |
14 лістапада 1939 г. |
Заходняя Беларусь прынята ў склад БССР. Насельніцтва рэспублікі павялічылася да 11 млн. чал. |
22 чэрвеня 1941 г. |
Пачатак вайны Германіі з СССР. |
22 чэрвеня — канец ліпеня 1941 г. |
Стварэнне аднаго з першых у Беларусі пінскага партызанскага атрада пад камандаваннем Васіля Каржа. |
28 чэрвеня 1941 г. |
Нямецкія войскі занялі Мінск. |
Зіма 1941 — 1942 гг, |
Стварэнне на тэрыторыі Беларусі фашысцкіх канцлагераў. |
Студзень 1942 г. |
На акупаванай тэрыторыі створана Беларуская незалежніцкая партыя. |
Красавік 1942 г. |
Стварэнне 1-й беларускай партызанскай брыгады пад камандаваннем Міная Шмырова. |
Верасень 1942 г. |
Стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху. |
Красавік — червень 1943 г. |
Беларускія партызаны правялі аперацыю “Граніт”, у ходзе якой пушчаны пад адхон 1806 эшалонаў праціўніка, узарваны 66 чыгуначных мастоў, разгромлены 164 гарнізоны. |
23 чэрвеня — 28 жніуня 1944 г. |
Беларуская аперацыя (“Багратыён”), у ходзе якой войскі 1, 2, 3-га Беларускіх i 1-га Прыбалтыйскага франтоў разам з беларускімі партызанамі вызвалілі ўсю тэрыторыю Беларусі ад намецкіх акупантаў. |
27 чэрвеня 1944 г. |
2-гі Усебеларускі кангрэс у Мінску пацвярджае пастановы 1-га Усебеларускага кангрэса і Рады БНР аб незалежнасці Беларусі. |
3 ліпеня 1944 г. |
Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Мінск. |
Красавік 1945 г. |
На знак прызнання яе заслуг у разгроме фашысцкай Германа Беларуская ССР прымаецца ў склад сяброў - заснавальнікаў ААН. |
Жнівень 1945 г. |
СССР перадае Польшчы са складу БССР 17 раёнаў Беластоцкай вобласці разам з Беластокам i 3 раёны Брэсцкай вобласці. |
1946 — 1948 гг. |
Чыстка КПБ i замена большасці вядучых камуністаў у Беларусі рускімі. |
1951 г. |
Адмена ў школах БССР абавязковага экзамена па беларускай мове. Заснаванне Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. |
1954 г. |
Уступленне Беларускай ССР у ЮНЕСКО. |
1959 г. |
Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва ў Беларусі жыве 8 054 648 чалавек. |
1965 г. |
Першым сакратаром ЦК КПБ прызначаны Пётр Машэраў (трагічна загінуў у 1980 г.). |
Сярэдзіна 1960-х — сярэдзіна 1970-х гг. |
Нацыянальна-патрыятычны рух сярод беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, студэнтаў, на які ўлады адказалі адміністрацыйнымі рэпрэсіямі. |
1970 г. |
Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў БССР жыве 9 002 300 чалавек. |
1971 г. |
Праз трыццаць гадоў пасля пачатку нямецкай акупацыі Беларусь дасягнула даваеннага ўзроўню насельніцтва. |
25 студзеня 1972 г. |
У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар. |
197 9 г. |
У Беларускім дзяржаўным універсітэце заснавана “Беларуская майстроўня” — студэнцкае аб'яднанне, якое змагалася за адраджэнне нацыянальнай культуры. Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу, насельніцтва БССР складае 9 560 000 чалавек. |
26 красавіка 1986 г. |
Ядзерная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. 70% радыёактыўных выкідаў выпадае на Беларусь. |
Снежань 1986 г. |
Калектыўны ліст беларускай інтэлігенцыі (“Ліст 28-мi”) да Міхаіла Гарбачова з заклікам прадухіліць “духоўнае выміранне” беларускага народа. |
Красавік 1987 г. |
Заснаванне Беларускага фонду культуры. |
1 лістапада 1987 г |
Несанкцыянаваны мітынг у Мінску з нагоды дня памяці продкаў Дзяды. Удзельнікі абвінавачваюць савецкі рэжым у правядзенні ў Беларусі палітыкі генацыду. |
19 червеня 1988 г |
Блізу 10 000 чалавек удзельнічаюць у дэманстрацыі памяці ахвяраў Курапатаў, патрабуючы стварэння следчай камісіі. |
19 кастрычніка 1988 г. |
У Мінску на сходзе інтэлігенцыі ствараюцца грамадскае гістарычна-асветнае таварыства “Мартыралог Белapyci” i аргкамітэт Беларускага народнага фронту. |
30 кастрычніка 1988 г. |
Войскі i міліцыя жорстка разганяюць у Мінску масавую дэманстрацыю памяці ахвяраў сталінізму. |
Студзень 1989 г. |
Паводле перапісу насельніцтва, у Беларусі жыве 10 200 200 чалавек. |
19 лютага 1989 г. |
У Мінску на стадыёне “Дынама” адбыўся 45-тысячны мітынг у падтрымку БНФ i працэсу перабудовы. |
24 — 25 чэрвеня 1989 г. |
На Устаноўчым з'ездзе ў Вільні ўтвораны Беларускі народны фронт “Адраджэньне” на чале з Зянонам Пазьняком. |
27 чэрвеня 1989 г. |
Стварэнне Таварыства беларускай мовы. |
26 ліпеня 1989 г. |
Масавы мітынг у Мінску патрабуе стварэння следчай камісй у справе ўтойвання інфармацыі пра Чарнобыль. |
26 студзеня 1990 г. |
Вярхоўны Савет БССР прымае Закон аб мовах, у адпаведнасці з якім беларуская мова абвяшчаецца адзінай дзяржаўнай мовай рэспублікі. |
27 ліпеня 1990 г. |
Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. |
10 — 11 верасня 1990 г. |
На Устаноўчым з'ездзе ў Мінску заснавана Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. |
3 — 4 лістапада 1990 г. |
Устаноўчы з'езд Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі. |
2 — 3 сакавіка 1991 г. |
Устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады. |
Красавік 1991 г. |
Шматтысячныя забастоўкі i дэманстрацыі рабочых у Мінску, Оршы i іншых гарадах, выкліканыя скачком цэнаў на асноўныя прадукты спажывання. |
25 жніуня 1991 г |
Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (наданне Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт БССР ад 27.07.1990 г. статуса канстытуцыйнага закону). |
3 верасня 1991 г. |
Miнскі гарсавет прыняў пастанову пра неабходнасць вяртання сталіцы краіны яе гістарычнай назвы - Менск. |
19 верасня 1991 г. |
Вярхоўны Савет Беларусі пастанавіу змяніць назву БССР на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь зацверджаны герб Пагоня, дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг. |
8 снежня 1991 г. |
Кіраўнікі Беларусі, Расейскай Федэрацыі i Украіны: Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын i Леанід Кучма падпісваюць у Віскулях (Белавежская пушча) пагадненне пра дэнансацыю дамовы аб стварэнні СССР ад 1922 г. i пра стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сталіцай Садружнасці абраны Мінск. |
30 студзеня 1992 г. |
Беларусь прынята ў сябры Арганізацыі па бяспецы i супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). |
18 сакавіка 1992 г. |
Вярхоўны Савет Беларусі загадвае ўраду пачаць фарміраванне нацыянальных Узброеных сіл. |
Травень 1992 г. |
Пачынаецца вывядзенне з Беларусі ядзернай зброі. |
19 — 20 снежня 1992 г. |
У Мінску адбыўся з'езд беларусаў з былых рэспублік СССР (Першы сход беларусаў блізкага замежжа). |
8 — 10 ліпеня 1993 г. |
Першы з'езд беларусаў свету ў Мінску. Прыняты дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага i дзяржаўнага будаўніцтва, а таксама пастанова пра аднаўленне аб'яднаўчага сімвала i духоўнай рэліквіі беларускага народа — Жыватворнага Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай. |
21 — 23 ліпеня 1993 г. |
Візіт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам у ЗША i падпісанне Дэкларацыі пра адносіны паміж ЗША i Рэспублікай Беларусь. |
24 верасня 1993 г. |
Беларуска-расейскае пагадненне пра вывядзенне з Беларусі расейскіх войскаў. |
15 студзеня 1994 г. |
Афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. |
Люты 1994 г. |
Беларусь упершыню накіроўвае асобную нацыянальную каманду на XVII зімовую Алімпіяду ў Hapвегii i па колькасці медалёў займае 15-е месца сярод 67 краінаў-удзельніц |
15 сакавіка 1994 г. |
Прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь, паводле якой яна абвешчана самастойнай унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай праўнай дзяржавай. |
10 ліпеня 1994 г. |
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў першым кіраўніком дзяржавы на 5-гадовы тэрмін абраны Аляксандр Лукашэнка. |
5 снежня 1994 г. |
На нарадзе ліцэраў АБСе ў Будапешце 3IIIA, Вялікабрытанія i Расея гарантуюць Беларусі, Украіне i Казахстану бяспеку i тэрытарыяльную цэласць. |
11 студзеня 1995 г. |
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Сянько падпісвае ў Брусэлі дакумент праграмы НАТО “Партнёрства дзеля міру”. |
11 красавіка 1995 г. |
19 народных дэпутатаў апазіцыі абвяшчаюць у Вярхоўным Савеце галадоўку, пратэстуючы супраць “антыканстытуцыйных прапановаў прэзідэнта ў справе правядзення рэферэндуму”. Спецназ гвалтоўна выдаляе галадоўшчыкаў з будынку парламента. |
14 траўня 1995 г. |
Выбары у Вярхоўны Савет Беларусі i рэферэндум аб наданні расейскай мове афіцыйнага статусу, новай сімволіцы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. |
24 сакавіка 1996 г. |
У Мінску адбылася 30-тысячная дэманстрацыя пратэсту супраць аб'яднання Беларусі з Расеяй. |
2 красавіка 1996 г. |
50-тысячная дэманстрацыя ў Мінску, прысвечаная 10-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы (“Чарнобыльскі шлях-99”). Сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй i масавыя арышты. |
14 траўня 1996 г. |
5 тысяч дэманстрантаў у Минску пратэстуюць супраць трымання пад арыштам удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”. |
27 ліпеня 1996 г. |
20 тысяч мінчукоў l прадстаўнікоў іншых гарадоў Беларусі адзначаюць у сталіцы Дзень незалежнасці святочнай дэманстрацыяй i мітынгам, на якім прымаецца рэзалюцыя з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта А. Лукашэнкі. |
5 верасня 1996 г. |
Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі пачалі збор подпісаў аб імпічменце — канстытуцыйным адхіленні прэзідэнта А. Лукашэнкі ад улады. |
24 лістапада 1996 г. |
Рэферэндум па пытаннях, прапанаваных прэзідэнтам А. Лукашэнкам: аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 г.; аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня, аб куплі i продажы зямлі, аб смяротным пакаранні, а таксама па пытаннях, прапанаваных Вярхоўным Саветам Беларусі. |
15 красавіка 1997 г. |
У Мінску адбыліся дэманстрацыя i мітынг у абарону Канстытуцыі 1994 г. |
2 красавіка 1997 г |
У Маскве падпісана дамова пра саюз Рэспублікі Беларусь i Расейскай Федэрацыі. Масавыя акцыі пратэсту ў Мінску i ix жорсткі разгон. |
26 — 27 ліпеня 1997 г. |
Другі з'езд беларусаў свету ў Мінску. |
27 верасня 1997 г. |
У Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр урачыста перанесены вобраз Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай (арыгінал нацыянальнай рэліквіі знік у 1941 г.), адроджаны майстрам Міколам Кузьмічом на заказ Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” i з блаславення Беларускай праваслаўнай царквы. |
25 снежня 1998 г . |
Першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі, паводле якога насельніцтва краіны склала 10 045 200 чалавек (з ix 8 159 100 чалавек — беларусаў). Беларускую мову назвался роднай 73,7% жыхароў краіны. |
29 — 30 студзеня 1999 г. |
Першы кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі з удзелам 600 прадстаўнікоў апазіцыйных партый i рухаў, незалежных прафсаюзаў i грамадскіх арганізацый. Стварэнне Каардынацыйна-кансультатыўнай рады дэмакратычных сіл Беларусі. |
30 траўня 1999 г. |
Трагедыя ў падземным пераходзе станцыі метро “Няміга” у Мінску, дзе загінулі 53 чалавекі. |
17 кастрычніка 1999 г. |
Марш Свабоды, арганізаваны апазіцыйнымі партыямі i pyxaмi у Мінску, у якім удзельнічалі болей за 30 тысяч чалавек. (Марш завяршыуся жорсткімі сутыкненнямі з міліцыяй і АМАПам. Мноства параненых з абодвух бакоў) |
1999 г. |
Знікненне ў Miнску вядомых кіраўнікоў апазіцыі Юрыя Захаранкі i Віктара Ганчара, а таксама прадпрымальніка Анатоля Красоўскага. |
8 снежня 1999 г. |
Падпісанне А. Лукашэнкам i Б. Ельцыным “Дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі i Pacei”. |
Ліпень 2000 г. |
Знікненне ў Мінску вядомага тэлежурналіста Дзмітрыя Завадскага. |
29 ліпеня 2000 г. |
У Miнскy адбыуся па ініцыятыве грамадскасці Усебеларускі з'езд за незалежнасць, у якім удзельнічала 1376 дэлегатаў ад палітычных партый, грамадскіх арганізацый, прафесійных i творчых саюзаў, працоўных калектываў, якія прадстаўлялі усе рэгиёны краины. 3'езд прыняў Акт незалежнасці Беларусі, які абвясціу не маючымі законнай силы любыя пагадненні i рашэнні, скіраваныя на скасаванне альбо абмежаванне суверэнітэту нашай дзяржавы. |
Реферат по научной монографии А.Н. Троицкого «Александр I и Наполеон» Москва, «Высшая школа»1994 г.
Так сколько же потеряли убитыми гитлеровские вооруженные силы?
Армения. Армяне. Армянство
Адаптация молодых рабочих оборонных предприятий Западной Сибири к индустриальному труду и быту в годы Великой Отечественной войны (1941 – 1945)
Константиногорская крепость и Горячеводское поселение (историко-библиографическая справка)
Повседневность и политика: русский город в период феодальной раздробленности
Copyright (c) 2025 Stud-Baza.ru Рефераты, контрольные, курсовые, дипломные работы.