База знаний студента. Реферат, курсовая, контрольная, диплом на заказ

курсовые,контрольные,дипломы,рефераты

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст — История

Уводзіны

 

Дзеля таго, каб ахарактарызаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст., трэба прааналізаваць адпаведную літаратуру па тэме, маючы перад сабой наступныя мэты:

·          Адзначыць перадумовы і накірункі пашырэння прамысловай рэвалюцыі ў перадавых краінах Еўропы;

·          Ахарактарызаываць спецыялізацыю сельскай працы, рост ужывання наёмнай працы;

·          Разгледзець формы і дынаміку сялянскага руху на Беларусі;

·          Указаць рысы разлажэння цэхавай сістэмы, пашырэнне мануфактур;

·          Выдзеліць змены ў шляхах зносін, накірункі гандлю.


1.   Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі

Прамысловая рэвалюцыя – гэта глыбокі пераварот у прамысловай вытворчасці і грамадстве наогул, які выкліканы ў першую чаргу прымяненнем машын. Гэты пераварот ажыццяўляўся ў выніку перахода ад ручной мануфактурнай працы да машыннай фабрычна-заводскай вытворчасці. Пераварот суправаджаўся фарміраваннем двух новых грамадскіх класаў - прамысловай буржуазіі і наёмных рабочых – пралетарыята. Прамысловая рэвалюцыя выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця і працы людзей.

Пачаткам прамысловага перавароту лічыцца стварэнне і выкарыстанне на прадпрыемствах машын. Завяршаецца ён тады, калі самі гэтыя машыны ствараюцца ўжо не ўручную, а з дапамогай іншых машын і калі машынная вытворчасць пераважае над ручной.

Пераход да фабрычнай вытворчасці магчымы толькі пры пэўных умовах. Павінен быць дасягнуты дастаткова высокі ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, бо без гэтага немагчыма пабудаваць машыну. Для будаўніцтва фабрык неабходны дастатковы першапачатковы капітал. Ён ствараецца толькі ў працэсе першапачатковага накаплення. Для працы на фабрыках патрабуюцца наёмныя рабочыя. Урэшце, патрабуецца вялікі рынак для збыту массы тавараў. Пашырэнне рынку забяспечвалася ростам насельніцтва, асабіва гарадскога, павелічэннем міжнароднага гандлю.

Для ажыццяўлення прамысловай рэвалюцыі заходнееўрапейскім странам спатрэбілася каля 100 гадоў – з канца XVIII ст. Да другой паловы XIX ст.

У першай палове XIX ст галоўнай галіной прамысловасці заставалася тэкстыльная, вялікімі тэмпамі ўзрастала здабыча каменнага вугля, выплаўленага металу, тысячамі кіламетраў чыгункі.

Прамысловы пераварот, што распачаўся ў другой палове XVIII стагоддзя ў Англіі, стаў хутка распаўсюджвацца ў пачатку XIX ст. і на кантыненце – перш за ўсё ў Францыі, германскіх і італьянскіх дзяржавах, ЗША, Аўстрыі, Расіі. Ручную працу паўсюль выцясняла машынная тэхніка. Працэс вытворчасці рэзка паскорылі вынаходствы і ўдасканаленні ў тэкстыльнай прамысловасці, у металаапрацоўцы, у канструяванні рухавікоў. Першы ўніверсальны рухавік – паравую машыну, што прыводзіла ў рух розныя рабочыя механізмы вынайшаў у 1784 г. вучоны і канструктар Джэймс Уат. З цягам часу з’явілася машынабудаўнічая галіна прамысловай вытворчасці. Стваральнікамі машын у Англіі былі ткачы, прадзільшчыкі, механікі. Яшчэ ў 1733 годзе ткач і механік Дж.Кэй вынайшаў так званы лятучы чаўнок, што дазволіла вызваліць аднаго з двух чалавек, якія працавалі ля станка і вырабляць больш шырокія тканіны. Працэс ткацтва такім чынам паскорыўся. Гэта прывяло да недахопу пражы і падштурхнула да пошуку шляхоў паскарэнны і ўдасканалення працэса прадзення. У 1765 годзе ткач Дж.Харгрыўс стварыў механічную пралку і назваў яе “Джэні” (па імю сваёй дачкі). Пралка давала магчымасць адначасова атрымліваць 15-18 нітак. “Джэні” прыводзілася ў рух рукой. У хуткім часе была вынайдзена прадзільная машына, якая прыводзілася ў рух вадой. Цяпер адставалі ткачы, якія не паспявалі ткаць накопленую пражу. У 1785 годзе вясковы святар Э.Картрайт вынайшаў механічны прадзільны станок.

Велізарнае значэнне мела тэхнічная рэвалюцыя ў сродках транспарту. У 1818 г. англійскі інжынер-самавук Стэфенсан пабудаваў першы паравоз, а ў 1829г. была адкрыта першая 50-кіламетровая чыгунка паміж Манчэстэрам і Ліверпулем. У Расіі ў 1851 чыгунка звязала Маскву і Пецярбург. Амаль адначасова атрымала развіццё і паравое судаходства, пачатак якому паклала пабудова ў 1807г. першага парахода ў ЗША Фультанам. Усё гэта паскарла індустрыялізацыю шэрагу краін.

Хуткае развіццё капіталізму ў XIX ст. прывяло ў Еўропе і ЗША да росту буйных гарадоў перш за ўсё як прамысловых цэнтраў. Тут, на фабрыках і заводах пачалі сканцэнтроўвацца значныя массы рабочых. У Англіі, дзе прамысловы пераварот быў у асноўным завершаны ўжо ў пачатку XIX ст., прамысловая буржуазія і фабрычна-заводскі пралетарыят сталі двума галоўнымі класамі грамадства. Вядучае месца занялі гэтыя класы ў краінах, дзе развіваўся капіталізм, - у Францыі, Германіі, ЗША. Што датычыць Расіі, якая зведвала перадавыя гаспадарчыя павевы з Захаду, то развіццё новых капіталістычных класаў тут стрымлівалася законамі феадальнага грамадства, а панаванне дваран і памешчыкаў грунтавалася на існаванні прыгоннага стану асноўнай масы насельніцтва.

2.   Галоўныя напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў

Асновай гаспадаркі было ворнае земляробства з панаваннем трохпольнай сістэмы. Адсюль – монакультурны характар паляводства, нізкая ўраджайнасць. Пры недахопе сенажацяў, рэгулярным выкарыстанні сялянскай жывёлы на цяглавых работах у фальварках пастаянна і дастаткова ўгнойваліся толькі прысядзібныя ўчасткі.

Пры вузкасці ўнутранага рынку і нізкай плацежаздольнасці сялян самым надзейным і простым спосабам збыту ўраджаю для памешчыкаў было вінакурэнне. Развівалася яно шляхам перапрацоўкі збожжа і бульбы. Даход ад продажу гарэлкі складаў палову памешчыцкіх даходаў.

Увядзенне шматпольных севазваротаў і пасеваў кармавых культур, агратэхнічныя ўдасканаленні закраналі толькі рэдкія маёнткі. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і цяглавай сілай прыгонных сялян.

На працягу першай паловы XIX ст. ішоў паступовы працэс сялянскага абеззямельвання.

Новыя з’явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна узрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Меліся палатняныя, цукровыя, спіртавыя і інш. фабрыкі. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.

Далейшае развіццё прагрэсіўных з’яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічыўся ўжо добрым, часам не збіралі і пасеянага. За 30 гадоў у Віцебскай і Магілёўскай губернях было 10 няўродаў. Сяляне ў сваёй масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне.

Каб забяспечыць спраўнае выкананне сялянамі падатковых абавязкаў, царызм дазволіў арандатарам аддаваць беззямельных сялян у наём да заможных гаспадароў. Гэтак жа паступалі і ўладальнікі, якія здавалі сялян на прымусовую працу па кантрактах, наймалі беззямельных сялян і здавалі іх на ўтрыманне да заможных сялян. Малазямельныя сяляне перадавалі свае мізэрныя ўчасткі ў арэнду з доляй ураджаю, а самі займаліся адыходніцтвам.

Заможныя сяляне складалі каля 1\3 агульнай колькасці гаспадарак. Батракі ў заможных гаспадароў падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі.

Наёмная праца найбольш шырока ўжывалася на суконных, шкляных, палатняных, папяровых прадпрыемствах. У гэты час панавала дробная рамесная вытворчасць з наймам несвабоднай рабочай сілы. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная. На канец 50-х гадоў XIX ст. у ёй было занята амаль 1\4 усіх рабочых. З 1828 года па 1859 колькасць мануфактур павялічылася з 3311 да 6508, а рабочых на іх – прыблізна ў 5 разоў. Фактычна 44% рабочых на іх працавалі па найму.

3.         Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках

Адным з паказчыкаў нарастаючага крызісу існуючай сістэмы быў сялянскі рух. У 1800-1839 гг. у Беларусі зафіксавана 160 сялянскіх хваляванняў, якімі былі ахоплены 147 маёнткаў і звыш 200 паселішчаў. 37 выступленняў былі падаўлены ваеннай сілай. У 1840-1860 гг. адбылося 350 хваляванняў. Абсалютная большасць з іх прыпадала на панскія маёнткі. Паглыбленне антаганізму паміж сялянствам і памешчыкамі было выклікана ўзмацненнем прыгонніцкага ўціску, якое выяўлялася ў павелічэнні памераў паншчыны і чыншу, захопе сялянскіх надзелаў, гвалтоўным перасяленні сялян на неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя фабрыкі, жорсткім абыходжанні з імі прыгоннікаў, арандатараў. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.

Барацьба сялян супраць прыгнёту выяўлялася ў розных формах: скаргі, “іскі аб вольнасці”, адмова ад выканання павіннасцяў, уцёкі, супраціўленне вотчыннай паліцыі і войску. Пачасціліся выпадкі забойства сялянамі сваіх паноў і эканомаў маёнткаў. У 1840 былі забіты памешчыкі Магілёўскай губерні Рымша, Солтан, памешчыкі Віцебскай губерні Радзевіч, Таргонскі. Распаўсюджанай формай пратэсту быў пошук сялянамі “вольных зямель”. У пачатку 40-х гг. 1200 прыгонных Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі сваё жыллё і накіраваліся ў Херсонскую губерню. Для вяртання іх на радзіму была паслана ваенная каманда.

У канцы 40-х гг. сярод беларускіх сялян шырока распаўсюджваліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў.

З сярэдзіны 30-х гг. XIX ст. царызм прыступіў да шырокіх рэформаў адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання. У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гг. XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П. Дз. Кісялёў – прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Царскі ўрад меў на мэце зняцце сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губернях, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мас у процівагу дэмакратычнаму руху.

28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй - акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў.

У ходзе люстрацыі – новага апісання дзяржаўных уладанняў – змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На падставе маёмаснай няроўнасці сяляне дзяліліся на цяглых, паўцяглых, агароднікаў і бабылёў. Цягламу двару паншчына вызначалася ў памеры 6 дзён на тыдзень. Агароднікі прыцягваліся на паншчыну ў выпадку неабходнасці. Бабылі працавалі за плату.

На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спынялася практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарачным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Ажыццяўлялася малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў “папячыцельная палітыка”. Аднак мэты рэформы, пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнуты.

Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах (вопісах феадальных уладанняў). Гэтым практычнп займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся.

Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 года, калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права.

Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.

У цэлым жа аграрныя рэформы 40-першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё ў дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.

4. Стан рамяства і мануфактур. Першыя фабрыкі.

На беларускіх землях першай паловы XIX ст. адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца.

У рамеснай вытворчасці адбываліся значныя змены. Былі ліквідаваны самастойнасць і карпаратыўная замкнёнасць цэхаў, іх манаполія ў вытворчасці.

У гарадах і мястэчках было шмат дробных прадпрыемстваў з 1 – 3 рабочымі. Сярод іх найбольш распаўсюджаныя – скураныя, медныя, цагельныя, капялюшныя прадпрыемствы. Рынак збыту іх прадуцыі быў вельмі вузкі. Сяляне былі не ў стане купіць іх вырабы. Прадукцыя гарадской прамысловасці не цікавіла буйных памешчыкаў-прадпрымальнікаў. Да таго ж у гарадах не было сканцэтравана вялікіх капіталаў. Таму купцам і мяшчанам даводзілася самім плаціць за зямельныя ўчасткі, сыравіну і рабочую сілу. З гэтай прычыны канкурыраваць з вотчыннікамі ім было вельмі цяжка, а часам і немагчыма.

Вялікія разбурэнні і страты нанесла гарадам вайна 1812 г. Непасільныя для многіх мяшчан дзяржаўныя падаткі і павіннасці суправаджаліся паўперызацыяй значнай часткі гарадскога насельніцтва.

У канцы 50-х гг. XIX ст. 16,5 тыс. рамеснікаў Беларусі задавальнялі патрэбы ў сваіх вырабах не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва.

Да пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі пераважала дробная вытворчасць, хоць, у параўнанні з 1796 г., яна скарацілася па колькасці прадпрыемстваў у 2,3 раза, але прадукцыя яе істотна вырасла. У 1860 г. дробная прамысловасць па кошту прадукцыі ўдвая пераўзыходзіла мануфактурную і фабрычную вытворчасці, разам узятыя. Рост адбываўся ў асноўным за кошт узмацнення эксплуатацыі рабочых.

У першай палове XIX ст. развітай была вотчынная прамысловасць. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыкам належалі галоўныя каштоўнасці на Беларусі – земля, воды, лясныя і выкапнёвыя багацці, прыгонныя сяляне таксама былі іх уласнасцю.

Развіццю памешчыцкай прамысловасці спрыяў дазвол мясцоваму дваранству з 1776 г. атрымліваць пазыкі ў цэнтральных банках, з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі на 24 гады. У канцы 50-х XIX ст. у банках было закладзена каля 68 % беларускіх сялян. Памешчакам было значна лягчэй, чым купцам і мяшчанам, арганізоўваць прамысловыя прадпрыемствы. У пачатку XIX ст. на Беларусі налічвалася больш за 50 буйных прадпрвемстваў, якія мелі да 200 рабочых, 45 з іх належала памешчыкам.

Ha Бeлapyci найбольш распаўсюджанымі 6ылі перапрацоўчыя прадпрыемствы, якія працавалі на сельскагаспадар­чай сыравіне, - вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. Асаблівае развіццё атрымалі вінакурні. Прычынай гэтай з'явы было тое, што адной з найважнейшых прывілей шляхты яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай было права прапінацый. Гэта азначала свабоду вырабу i продажу cпipтныx напояў. Царскае заканадаўства толькі часткова абмяжоўвала гэтае права. 3 1796 па 1859 гг. вытворчасць прадукцыі віанакурняў ў Беларусі ўзрасла больш чым у 3,5 раза.

У гэты час з'яўляюцца i прадпрыемствы, заснаваныя на вольнай працы. На суконнай мануфактуры Любамірскіх у мястэчку Дуброўна ў 1814 г. быў 261 вольнанаёмны рабочы, на суконнай мануфактуры віцебскага мешчаніна Рубанека. У 50-х гг. XIX ст. значная колькасць вольнанаёмных працавала на цукровых мануфактурах. Але большасць рабочых былі прыгоннымі, якіх паны на кароткі тэрмін адпускалі на заробкі.

У сярэдзіне 20-х гг. колькасць мануфактур павялічылася. Калі ў 1796 г. на Беларусі налічвалася 8844 дробных прамысловых прадпрыемстваў (галоўным чынам вінакурні i млыны), а таксама 53 мануфактуры, то на 1805 г. колькасць мануфактур павялічылася да 104, а дробных прадпрыемстваў скарацілася да 6681. Пры гэтым прадукцыя i тых i другіх павялічылася. Вядучай галіной вытворчасці была суконная (46 прадпрыемстваў з 2420 рабочымі). Пасля суконнай iшлi па латняная i шкляная галіны прамысловасці. Найбольш развітай у прамысловых адносіах у першай палове XIX ст. была Гродзенская губерня. Там было сканцэнтравана больш 1/3 прадпрыемстваў i больш паловы рабочых Беларусі. Па колькасці прадпрыемстваў яна займала 7-е месца сярод губерняў Pacii.

Прамысловае развіццё беларускіх губерняў у другой чвэрці XIX ст. паскорылася. Да сярэдзіны 40-х гг. усяго на Беларусі было ўжо 215 прадпрыемстваў мануфактурнай пра мысловасці з 3920 рабочымі. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная, у якой у 50-я гг. працавала каля 1/4 ycix рабочых. Разам з тым пaвялiчвaeццa колькасць капіталістычных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі вольнанаёмную працу. Гэта было звязана з тым, што на прыгонных мануфактурах прадукцыйнасць была нізкай, што прыводзіла да высокага сабекошту прадукцыі i нізкай рэнтабельнасці прамысловых прадпрыемстваў. Напрыклад, у 1858 г. цукраварэнне ў маёнтку Паскевіча ў Гомелі не толькі не дало ніякага прыбытку, але i прынесла страты на 4087 руб.

Такім чынам, прыгонныя мануфактуры ўжо не маглі прыносіць вялікія прыбыткі i таму паступова спынялі сваё існаванне. Пачынаючы з 50-х гг. XIX ст. ідзе хуткі рост купецкіх, капіталістычных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі воль нанаёмную працу. У 1860 г. да 45% ycix прадпрыемстваў дзейнічалі на аснове вольнага найму.

У другой чвэрці XIX ст. ідзе ўзбуйненне вотчынных мануфактур. Некаторыя з ix ужо адносіліся да тыпу фабрыч назаводскіх прадпрыемстваў, але рабочыя на ix па-ранейшаму заставаліся прыгоннымі. Так, на металургічным за водзе князя Вітгенштэйна выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян. Наёмная праца была яшчэ рэдкай з'явай. Напрыклад, у суконнай прамысловасці Мінскай губерні было 7 мануфактур, на якіх працаваў 131 рабочы, з ix 50 -вольнанаёмныя, a acтaтнія - прыгонныя. Развіццё мануфактурных прадпрыемстваў стварала перадумовы для ўзнікнення першых фабрык i заводаў.

Фабрыкi на Беларусі пaчaлi узнікаць у 20-я гг. XIX ст. першымі былі пабудаваны суконныя фaбpыкi ў мястэчках Хомск i Косава Кобрынскага павета. Тут былі ўстаноўлены паравыя рухавікі, якiя з'явіліся на Беларусі на два дзесяткі гадоў пазней, чым у Pacii. Буйным было цукровае прадпрыемства князя Паскевіча ў Гомелі. На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўс кага павета працавала каля 900 рабочых. У 1841 г. пачаў працаваць мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Maгілёве. На заводзе выкарыстоўваўся паравы pyxaвік, які штогод перапрацоўваў у крупчатку 30 тыс. пудоў пшаніцы. Так на Беларусі з'явіліся першыя прадпрыемствы з механізаванай вытворчасцю прамысловых працэсаў. Пераход ад ручной працы да механізаванай азначаў прамысловы пераварот, які павінен быў прывесці да павышэння прадукцыйнасці працы i стварыць новую арганізацыю вытворчасці - фабрычна-заводскую прамысловасць. У 1845 г. на Беларусі налічвалася 9, у 1850 г. - 13, у 1860 г. - 30 фабрык, у тым ліку 8 - у вінакурнай, па 4 - у суконнай i металаапрацоўчай, па 3 - у цукраварнай, мукамольнай i лесапільна-гантарэзнай, па 1 - у мылаварна-свечнай, смола-шкіпінарнай, паташнай i гарбар най вытворчасцях. Яны вырабілі прадукцыі на 1,6 млн. руб. i па гэтаму паказчыку перавысілі 127 мануфактур.

Прамысловасць па-ранейшаму спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму прыкметную ўдзельную вагу мелі такія галіны прамысловасці, як суконная (5152 рабочых, кошт прадукцыі каля 3 млн. руб.), папяровая (539 рабочых, кошт прадукцыі звыш 2 млн. руб.), шкляная (523 рабочых, кошт прадукцыі каля 200 тыс. руб.) i шш. У 1860 г. агульны кошт прадукцыі прамысловасці дасягаў ужо 10,2 млн. руб., аднак агульная колькасць прамысловых рабочых была невялікай.

Такім чынам, развіццё прамысловасці ў Бeлapyci ў першай палове XIX ст. характарызавалася cвaiмi асаблівасцямі. Галоўнай з ix была даволі вялікая колькасць дробных прадпрыемстваў. Фабрычная вытворчасць мела нізкую удзельную вагу ў агульным выпуску прамысловай прадукцыі. Дробныя прадпрыемствы (з колькасцю рабочых да 15 i без прымянення паравых рухавікоў) давалі амаль 84% усёй прамысловай прадукцыі, мануфактуры (прадпрыемствы з 16 i больш рабочымі, з ручной працай) - 7,4%, фабрычныя (машынізаваныя) - да 9%.

5.         Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў і мястэчак

Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейна Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Днепра-Бугскі. Па гэтых штучных водных шляхах Брэст, Кобрын, Пінск, Барысаў і іншыя гарады вялі ажыўлёны гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх прамысловае значэнне. За перыяд з 1825 года па 1861 насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя “гасцінцы”, звязвалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.        

Асноўныя зрухі ў жыцці беларускіх гарадскіх паселішчаў канца XVIII - 50-х гг. XIX ст. звязаны са змяненнем іх адміністрацыйнага статуса. Адпаведна законам Расійскай імперыі яе гарады падзяляліся на губернскія, павятовыя і так званыя заштатныя. У залежнасці ад катэгорыі горад атрымліваў адпеведную сістэму гарадскога кіравання і належны статус.

Разам з гарадамі істотную ролю ў эканамічным жыцці Беларусі адыгрывалі мястэчкі. Ад вёсак іх адрознівала права на вядзенне гандлю, рамёстваў і кірмашную дзейнасць: ад гарадоў – адсутнасць сістэмы гарадскога самакіравання і гарадскіх правоў для местачковага насельніцтва.

У параўнанні з гарадамі мястэчкі наогул не адыгрывалі адміністрацыйнай ролі, значна саступалі ім па развіццю прамысловасці. Разам з тым местачковае рамяство ў агульным выглядзе магчыма параўнаць з гарадам, а іншы раз і перабольшвала памеры гарадскога гандлю.

Сярод гарадскіх жыхароў сустракаліся прадстаўнікі практычна ўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. Існаванне купцоў і мяшчан было самым непасрэдным чыным звязана з гарадскім жыццём і народжана ім. Менавіта яны складалі той пласт гарадскога насельніцтва, які называўся “грамадзяне” або “гарадское грамадзянства”. Грамадзяне, хаця і не з’яўляліся самым высокім па свайму статусу сярод усіх катэгорый насельніцтва, што пражывалі ў гарадах, тым не менш вызначалі лад гарадскога жыцця.

У целым удзельная вага гарадскога насельніцтва ў беларускіх губернях была прыкладна ў паўтара раза вышэй, чым па ўсёй еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Аднак гэта не сведчыла аб больш высокім узроўні ролі гарадоў у беларускай эканоміцы, а гарадскога насельніцтва – у грамадскім жыцці. Колькасць беларускіх грамадзян складалася ў тым, што фарміраванне гарадскога насельніцтва Беларусі ішло не столькі шляхам эканамічнага развіцця гарадскога жыцця, колькі з’яўлялася вынікам юрыдычна-адміністрацыйнага прымусу з боку царскіх улад, адлюстраванага ў сістэме абмежаваных законаў для яўрэйскага насельніцтва.

Новыя змены ў нацыянальным складзе насельніцтва беларускіх гарадоў звязаны са з’яўленнем пласта рускага насельніцтва – чыноўніцтва, афіцэрства, часткі дваранства і асобных прадстаўнікоў купецтва. Але спробы царызму русіфікаваць беларускі горад асаблівага поспеху не мелі.

Гараджане былі замацаваны за пэўным горадам і іх пераезд у іншы горад быў звязаны з працяглай і цяжкай працэдурай. Гэта значна абмяжоўвала вядзенне гандлёва-эканамічнай дзейнасці. Для атрымання пашпатра, які дазваляў часовае адбыццё з горада, гараджанін павінен быў заплаціць цалкам за ўвесь тэрмін адлучкі грашовыя подаці, дзяржаўныя і мясцовыя. Такім чынам, стваралася супярэчнасць паміж правам купцоў вышэйшых (1-й, 2-й) гільдый на вольны гандаль ва ўсіх гарадах Расійскай імперыі і іх звязанасцю з пашпартнай сістэмай.

Аднак, нягледзячы на шматлікія абмежаванні, юрыдычна і фактычна права гарадскога насельніцтва забяспечваліся значна лепш, чым правы сялян, асабліва сялян прыгонных. Галоўнае – прызнавалася недатыкальнасць нерухомай і рухомай маёмасці купцоў і мяшчан.

У гэты час пачынаецца карэнная рэканструкцыя гарадоў. Важным паказчыкам змен у знешнім абліччы гарадоў з’яўляўся рост будаўніцтва мураваных дамоў.


На падставе прааналізаваных крыніц можна зрабіць наступныя вывады

·           Прамысловая рэвалюцыя, якая бурна праходзіла ў краінах Еўропы, выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця і працы людзей.

·           Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі.

·           Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.

·           Аграрныя рэформы 40-першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства, але не закраналі асноў феадальных парадкаў.

·           Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак.

Уводзіны Дзеля таго, каб ахарактарызаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст., трэба прааналізаваць адпаведную літаратуру па тэме, маючы перад сабой наступныя мэты: · Адзначыць перадумовы і нак

 

 

 

Внимание! Представленная Контрольная работа находится в открытом доступе в сети Интернет, и уже неоднократно сдавалась, возможно, даже в твоем учебном заведении.
Советуем не рисковать. Узнай, сколько стоит абсолютно уникальная Контрольная работа по твоей теме:

Новости образования и науки

Заказать уникальную работу

Свои сданные студенческие работы

присылайте нам на e-mail

Client@Stud-Baza.ru