База знаний студента. Реферат, курсовая, контрольная, диплом на заказ

курсовые,контрольные,дипломы,рефераты

Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай — История

Змест

Уводзіны………………………………………………………………..………… 3

1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. ……………………………………………..4

2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю. ……………..9

3.Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. …………………………….15

Заключэнне ………………………………………………………………………19

Спіс выкарыстанай літаратуры ………………………………………………...20


Уводзіны

1569 год паклау пачатак новай старонцы у гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еуропы з’явілася новая дзяржава – Рэч Паспалітая. Гэта гістарычная падзея адбылася у выніку Люблінскай уніі, якая абвястіла аб інкарпараціі Вялікага княства Літоускага у Польшчу і утварэнні Рэчы Паспілітай. Гісторыя Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай – адзін з найбольш цікавых і складаных перыядау гісторыі Бацькаушчыны.

Тэма дадзенай кантольнай работы “Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы паспалітай”. У ёй будуць разгледжаны наступныя пытанні: 1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства.; 2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю.; 3.Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях.


1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII- XVIII стагоддзях. Становішча сялянства.

У другой палове XVI - першай палове XVII ст. на бeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю i замацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.

Вялікая колькасць зямель належала феадалам (шляхце). Шляхецкае саслоуе дзялілася на групоукі паводле эканамічнай моцы і палітычнай ролі у гасударстве. Больш за 42% сялянскіх гаспадарак належала 29 найбольш буйным магнатам, што складалі каля 0,7% землеуладальнікау. Да іх далучаліся група паноу , што мела маенткі не меньш за 500 “дымоу”. Гэтыя дзве групы феадалау валодалі 48,4% сялянскіх гаспадарак.

Сярэдні пласт шляхты налічвау 650 феадалау, якія валодалі ад 21 да 500 сялянскіх дымоу і складалі 16% пануючага класа.

Дробная шляхта была самай шматлікай групай феадалау, якая налічвала налічвала больш 3000 чалавек, 70% пануючага класа, але толькі 28% сялянскіх гаспадарак знаходзілася у іх руках.

Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяу у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI —першай паловы XVII ст. была упарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем’і замацоуваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеуладальніка.

Эканамічнае жыццё краіны у канцы XVI - першай палове XVII ст. праходзіць пад уплывам завяршэнне у 1583 г. разбуральнай Лівонскай вайны з Маскоускай дзяржавай i прыняццем у 1588 г. асноунага закона дзяржавы - Трэцяга Статута ВКЛ. Гэта станоуча пауплывала на стабізацыю i рост эканомікі дзяржавы, у першую чаргу яе галоунай галіны - сельскай гаспадаркі.

У гэты час сельская гаспадарка, якая заставалася асновай эканомікі краіны, перажывала пэуны уздым, абумоулены як пашырэннем сферы таварна-грашовых адносін, ростам попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю на унутраным i знешнім рынках, так i завяршэннем у асноуным аграрнай рэформы. Фальваркі, створаныя на захадзе i у цэнтры, пачалі даваць прыбытак.

На усходзе Беларусі у гэты час пачалося больш актыунае правядзенне аграрных пераутварэнняу, у тым ліку i перамер зямлі. Раней гэта не рабілася, бо iшлa вайна з Маскоускай дзяржавай i некаторыя землі былі за­няты яе войскамі. Аграрныя пераутварэні на усходзе мелі асаблівасці. Тут фальваркова-паншчынная cicтэма не стала пераважаючай.Феадалы выбіралі кожны раз i у кожным асобным выпадку лепшы для ix спосаб гаспадарання. Такім чынам к сярэдзіне XVII стагоддзя услаляваліся дзве аноуныя формы гаспадарання: увядзенне фальваркау і увядзенне паншчыны у якасці асноунай павіннасці, атаксама перавод сялян на грашовую рэнту. У першай палове XVII стагоддзя павялічваюцца плошчы ворыунай зямлі, расце вытворчасть сельхоз прадукцыі.

Другая палова XVII першая палова XVIII стагоддзяу характэрэзуецца глыбокім эканамічным заняпадам і марудным узнауленнем сельскай гаспадаркі. Прычынамі гэтага наступныя:

1. Шматлікія войны (антыфеадальная вайна 1648-1654, вайна Росіі з Рэччу паспалітай 1654-1667, польска-шведская вайна 1655-1660, Пауночная вайна 1700-1721).

2.Скарачэнне колькасці насельніцтва у выніку войнау і выкліканых імі неураджаяу, эпідэмій , хвароб.З даваеннага 2,9 млн. насельніцтва уцалела каля 1,4 млн. чалавек.

3. Значна скараціліся ворыуная землі.

4. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Да сярэдзшы XVIII ст. першае месца сярод сялянскіхх павшнасцяу займала паншчына (да 8—12 i нават 16 дзён з цяглай валокі у тыдзень). Акрамя таго, сяляне павінны 6ылі выконваць фурманкавую павіннасць, вартаваць маёнтак, рамантаваць дарогі i масты, удзельнічаць у гвалтах, талоках, працаваць на панскіх агародах. Захоувгшся натуральныя даніны i грашовы чынш. Асабліва цяжкае становішча было у тых сялян, што працавалі на землях феадалау-арандатарау. Арандатар, які імкнууся за час свайго уладання атрымаць ад маёнткау найбольшы даход, нярэдка павялічвау павіннасці звыш усякіх нормау

5. Няустойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатау паміж сабой за уладу.

Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла умацаванню i росту феадальнай гаспадаркі. Асноунай яе формай з'яуляуся фальварак. У першую чаргу гэта было абумоулена ростам цэн на зерне на знешнім рынку. Фальварак традыцыйна панавау на прыватнауласных землях, у феадальным землеуладанні гэта быу асноуны фонд.

У апошняй чвэрці XVIII ст. удзельная вага прыватнага землеуладання складала амаль 80 %. Астатнія землі належалі царкве i дзяржаве.

Геаграфічна фальварковая гаспадарка ахоплівала усю тэрыторыю Беларусі Калі на захадзе i у цэнтры беларускіх зямель фальварак дамінавау яшчэ у XVI ст., то на усходзе найбольшая распаусюджанасць гэтай формы феадальнага гаспадарання прыпадала на другую палову XVIII ст. У гэты час удзельная вага уладанняу, якія не мелі фальварковых засевау, складала усяго каля 20 % . Але фальварковая гаспадарка на усходзе Беларусі давала феадалу нязначны прыбытак i у асноуным абслугоувала яго унутраныя патрэбы у сельскагаспадарчай прадукцыі. У гэтай зоне Беларусі у гаспадарцы феадала галоуную ролю адыгрывалі разнастайныя промыслы. Важнейшай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці у феадальных уладаннях на больй частцы беларускіх зямель было земляробства.

Ва ycix рэгіёнах Беларусі пануючай сістэмай земляробства з'яулялася трохполле. Аднак у асобных маёнтках (Шчорсы І.ХраптовІча, Веляшковічы (Варшава Руская) А.Агінскага i некаторых іншых), назіралася ужо развітая сістэма шматпольных севазваротау.

Фальварковыя палеткі засяваліся зерневымі, бабовымі i тэхнічнымі культурамі .Больш за палову плошч пасевау на сярэдзіну XVIII ст. у заходніх i цэнтральных раёнах Беларусі займала азімае жыта.

Другой важнейшай сельскагаспадарчай галіной была жывелагадоуля.У асноуным феадальная гаспадарка была забяспечана як працоунай так і прадукцыйнай жывелай. Найбольш вырошчвалі буйную рагатую жывелу, свіней, авечак, хатнюю птушку.

Неадменнай часткай феадальнай гаспадаркі з’яулялася агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбаводства. З 80-х гадоу XVIII стагоддзя на некаторых землях Беларусі з’яляецца бульба.

Развіваліся таксама і разнастайныя прамысловыя заняткі, такія як, вінакурэнне, млынарства, вырабляуся таксама алей.

Для селянства перыяд XVI- XVIII сатгоддзяу быу нялегкі для жыцця і працы. Хаця заканадауча пануючым класам і было аформлена манапольнае валоданне зямлей , сяляне, абапіраючыся на звычаевае права, яшчэ у першай палове XVIII стагоддзя праводзілі гандлевыя аперацыі з зямлей. Але гэта з’ява была хутчэй адзінткавайі адыходзділа у нябыт. Каб пракарміць сям’ю і даваць прыбытак свайму гаспадару , сялянскі надзел, па падліках тагачасных эканамістау , павінен быу быць не меней 0,5 валокі зямлі (крыху болей за 10 гектарау). Як сведчаць дакументы, плошча сярэдняга сялянскага надзелу у другой палове XVII – першай палове XVIII стагоддзя зрэдку быу меншы чым 0,5 валокі. Калі надзел быу меньшы , ен дапауняуся так званымі прыемнымі землямі, за якія сплачвалі меньшыя падаткі. Здараліся выпадкі калі сяляне утойвалі ворныя пазанадзельныя землі, каб наугул не адбываць з іх ніякіх апвіннасцей.

Сялянскі двор меу назву “Дым” , што азначала сям’ю, радзей некалькі семьяу. Важнейшай прыладай земляробчай працы з’яулялася саха і плуг.

За кошт селяніна карміся шляхта, дзяржава і царква. На іх карвсць прыгонныя адпрацоувалі шматлікія павіннасці. Галоуныя з іх былі паншчына, дзякла і чынш

Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На паншчыну сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывелай, ці без яе – па неабходнасці. Пачынауся панчшынны дзень з узыходам сонца, закнчвауся з захадам. Спазненне ці не выхад на паншчыну жорстка карауся.

На працягу XVII—XVIII стст. норма дармовай прымусовай працы у гаспадарцы феадала, якую той патрабавау ад сялян, павялічвалася. Так, у маёнтку Радзівілау Карэлічы Наваградскага ваяводства цяг­лыя сяляне у 1672 г. адбывалі паншчыну 4 дні з валокі i 5-ы дзень з дыма на тыдзень. Да 1746 г. у падданых гэтага уладання паншчына павялічылася да 12 дзён на тыдзень з валокі на сям'ю.

Сяляне выкрнвалі у XVII - XVIII стагоддзях адработачныя павіннасці, чк гвалты, талокі, згоны. На гэтыя работы выходзілі усей сям’ей, пакідаючы дома кагота аднаго “да работы няздольнага”. Таксама выконвалася падводная павіннасць. Каб яе выканаць прыгонны павінен быу на асбістай жывеле даставіць панскія грузы да месца прызначэння.. Падводная павіннасць на доугі час адрывала еляніна ад сваей зямлі. Акрамя усяго пералічанага прыгонныя адбывалі так званыя старажоучыну, шарвакі (рамонт і будауніцтва дарог, маенткау). Бало і шмат іншых адработак.

Сярод грашовых падаткау першае месца займау чынш. Чыншавыя сяляне мелі куды большую гаспадарчую самастойнасць, чым паншчынныя.чыншавыя стаукі былі не аднолькавымі на рознай тэрыторыі, але даволі высокія. Селянін плаціу акрамя чынша яшчэ мноства падаткау: грашовае(адзін грош зкожнага злотага, што ішоу на чынш), угайнае, ялавічнае (за карыстанне ляснымі угоддзямі), чапавое (за выраб алкаголю). Усяго даследчыкі нашчыталі каля 56 найменняу толькі грашовых паборау.

         Стабільным прадуктовым паборам з’яулялася дзякла (жыта, ячмень,авес, птушка,яйкі, хмель і інш.).

         Акрамя разнастайных падаткау аб цяжкасці беларускага селяніна гаворыць і тое, што ен быу практычна безаборонны у прававым сэнсе. Селянін, паводле заканадауства Вялікага княства Літоускага, цалкам залежау ад уласшка зямл, на якой ён пражывау. Статутныя нормы гарантавалі землеуладальшкам поунае права распараджэння прыгоннымі падданымі Апошнім забаранялася набываць ва уласнасць зямлю (на практыцы, аднак, гэта норма часам парушалася), любыя памкненні прыгоннага пакінуць уладанне заканадауча забараняліся. У любы час землеуласнік мог адабраць у свайго падданага зямельны надзел, перасяліць яго у іншае месца, прадаць прыгоннага з усёй яго маёмасцю, зямлёй i без яе іншаму феадалу, закласці пад пуную грашовую суму.

         Такім чынам у адзначаны перыяд канчаткова аформілася заканадауча феадальнае землеуладанне. Селянін стау поунасцю залежны ад землеуладальніка, стау прыдаткам да зямлі. На плечы прыгонных лажыліся усе расходы па абеспячэнню шляхты, дзяржавы і царквы. Невыносныя умовы жыцця штурхалі сялянства на барацьбу за паляпшэння свайго становішча, як скрытую барацьбу, так і абкрытую – паустанні.


2.   Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю.

 

Становішча і роля гарадоу у дзяржаве і іх уплыу на палітычную і эканамічную сітуацыю зауседы з’яуляуся паказчыкам аугльнага эканамічнага стану. Гарады канцэнтравалі у сабе рамяство і гандаль , аказвалі дзейнасны уплыу на развіцце культуры.

Першая палова XVII стагоддзя з’явілася у Беларусі часам хуткага развіцця гарадоу. У сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторіі Беларусі налічвалася не менш як 462 гарадскія паселішчы (у другой палове XVI ст.- 382).У гэты перыяд гарады выконвалі наступныя функцыі: гаспадарчая, адмістрацыйная, культурная, ваенная.

Развіццё гарадоу Беларусі у другой палове XVIII ст. праходзіла пад знакам пераадолення глыбокага крызісу, які быу вынікам ваенных катаклізмау сярэдзіны XVII—пачатку XVIII ст. Значныя спусташэнні беларускім гарадам прыносіла i барацьба магнацкіх груповак.

Саслоуе мяшчан звычайна павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоу i прыгонных.

Да першай паловы XVIII ст. яго мелі усе буйныя i шмат якія з сярэдніх гарадоу. Згодна з каралeycкiмi граматамі на магдэбургскае права, магістрат быу вышэйшым органам самакіравання, пад уладу якога передавался усе жыхары горада. На справе пад юрысдыкцыю магістрата не падлягалі сяляне, якіх пасяліу у горадзе феадал (мяшчане прыватных "юрыдык"), а таксама татары i яурэі, што жылі асобнымі абшчынамі i мелі свае судова-адміністрацыйныя органы. Побач з магдэбургскім правам існавалі мясцовыя нормы права, традыцыі звычаі унутрыгарадскога жыцця.

Сярэдневяковы беларускі горад меу супярэчнасці, якія з'яуляліся падмуркам вострай барацьбы паміж гараджанамі. Да ix ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроунасць; 2) захоп багацеямі гарадской улады i выкарыстанне яе у cвaix мэтах; 3) феадальныя "юрыдыт", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.

Саслоуе мяшчан складалася з заможных вярхоу (багатыя купцы i частка майстроу), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроу i гандляроу) i беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходілася самая абяздоленая i бяспрауная частка гараджан — наёмныя людзі занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкі, перавозчыкі i т.д.). Плябеі не мелі правоу гараджан, i таму на ix не пашыраліся саслоуныя правы i прывілеі.

Карыстаючыся аслабленнем гарадоу у цэлым i органау ix самакіравання у прыватнасці феадалы i прадстаунікі каралеускай адміністрацыі умешваліся у справы магістратау, падрываючы тым самым правы гарадскіх абшчын. Жыхары гарадоу плацілі падаткі, выконвалі натуральныя павіннасці, неслі вартавую ахову гарадоу, давалі падводы для каралеускіх паслоу, кватэры службовым асобам i салдатам пры пастоі. Цяжкімі для мяшчан былі розныя зборы, якія спаганяліся магістратам для гарадскіх патрэб. Багацеі з магістрата, вядома, перакладалі увесь цяжар падаткау i паборау на рамесна-гандлёвы люд. Гэта вяло да сутыкненняу паміж магістратамі i гараджанамі, з аднаго боку, i переходу мяшчан у падначаленне свецкіх або духоуных феадалау — з другога. Таму, нягледзячы на барацьбу гараджан за абмежаванне юрысдыкціі феадалау , феадальная уласнасць у гарадах не толькі захавалася, але яшчэ i узрасла. Да сярэдзшы XVII ст. пад прыватнымі "юрыдыкамі" у Гродне i Віцебску знаходзілася больш за палову мяшчан. Пераход гараджан пад прыват­ную юрысдыкцыю пазбауляу ix ад паборау i зборау, якія устанауліваліся магістратам на тыя ці іншыя патрэбы горада, у той жа час не пагражау забаронай рамеснай i гандлёвай дзейнасці, стратай асабістай свабоды.

Асновай эканамічнага жыцця гарадоу былі рамёствы i гандаль. У крыніцах таго часу упамінаецца каля 200 прафесій i спецыяльнасцей: па апрацоуцы металу — 41, дрэва - 27, скураной i футравай вытворчасці — 25 i г.д. Беларускія майстры былі добрымі знауцамі сваей справы, ix вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тонкасцю апрацоукі. Была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоу. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаунічыя прафесіі, Віцебск i Полацк мелі добрых спецыялістау па абслугоуванню рачных партоу, Мінск i Слуцк славіліся гарбарнымі i кушнерскімі прафесіямі.

Гарадкія рамеснікі жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня, самавольства i вымаганняу шляхты. З дургой паловы XVI стагоддзя рамеснікі для абароны сваіх інтарэсау аб’ядноуваюцца у так званыя цэхі. Звычайна у цэхі уваходзіла 60 - 70 чалавек, але былі цэхі i па 130 — 150 рамеснікау якія дзяліліся на майстроу, чалядшкау i вучняу, паміж iмi таксама бесперапынна была барацьба.Майстры мелі ва уласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. Цаxi былі трох тыпау: спецыялізаваныя (адной прафессі), аб'яднаныя (дзвюх i больш блізкіх прафессій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты не толью рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, але i імкнуліся ахоуваць cвaix рамеснікау ад канкурэнцыі на рынку.

3 другой паловы XVIII ст. узрасла таварнасць рамяства, што у сваю чаргу садзейшчала выкарыстанню наёмных ратботнікау, што сведчыць аб пачатку развіцця капіталістычных адносін. У гэты перыяд пачанаецца разлажэнне цэхавай сістэмы рамяства. Колькасць цэхау прыкметна зменшылася да канца XVIII ст. Калі у Магілёве, напрыклад, раней налічвалася 17 цэхау, то У 80-я гг. XVIII ст. ix было толькі 9. У той жа час колькасць рамеснікау, якія не уваходзяць у цэхавую арганізацыю, значна узрасла. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю i садзейшчала разбурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.

Новай з'явай у эканамічным жыцці Беларусі было зараджэнне у XVIII ст. мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на раздзяленні працы i ручной тэхніцы. Мануфактура садзейшчала павышэнню прадукцыйнасці працы i паглыбленню яе грамадскага раздзялення, падрыхтавала да машыннай вытворчасці

Пачатак стварэнню на Беларусі мануфактурнай прамысловасці паклалі буйныя феадалы, яюя валодалі багаццямі i танную рабочую сілу – прыгонных сялян. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі лічацца шкляны завод у Налібоках . Завод быу пабудаваны у пачатку 20-х гг. XVIII ст. жонкай канцлера Вялікага княства Літоускага Ганнай Радзівіл. У канцы XVIII ст. на заводзе працавалі некалькі дзесяткау чалавек i выраблялі больш за 100 назвау розных вырабау.

Другой мануфактурай на Беларусі па часе стварэння быу Урэцкі шкляны завод, які пачау дзейшчаць у канцы 30-х гг. XVIII ст. На гэтым прадпрыемстве галоуную увагу звярталі на вытворчасць дарагой крыштальнай пасуды, дэкаратыуных шкляных вырабау.Асабліва славіся завод cваімі люстэркамі.

У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Рдзівіл заснавау у Слуцку фабрыку паясоу, якія карыствліся вялікім попытым. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоувалі слуцкія мяшчане i прыгонныя сяляне. У канцы XVIII ст. слуцкія паясы экспанаваліся у Парыжы на сусветнай выставе i атрымалі высокую адзнаку.

Мануфактуры Беларусі у XVIII ст. у сваей аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць з ix работнікау складалі прыгонныя сяляне. Аднак некаторыя мануфактуры мелі асаблівасці, характэрныя для капіталістычнай вытворчасці — параунальна высокі узровень вытворчага абсталявання, тэхтчнае раздзяленне працы, аплата працы з улікам кваліфікацыі, а у асобных выпадках - здзельная аплата.

Купцы, як і рамеснікі стваралі свае аб’яднанні – брацтвы ці гільдыі. купецкія супольнасці імкнуліся да манаполіі у межах свайго горада і яго пераферыі. Члены купецкіх таварыствау прыносілі прысягу на вернасць гораду і свайму цэху, карысталіся пэунымі прывелеямі , мелі на утрыманні адзі ці некалькі культавых будынкау. З атым як купцы вядуць гандаль наглядалі “інстыгатары”, якія разглядалі скаргі на купцоу, правяралі гандлевыя аперацыі, купецкія і агульна гарадскія вагі, бязмены, якасць таварау і г. д.

Гандлёвыя сувязі Беларусі у сярэднявеччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя i працяглыя былі сувязі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з крашамі Заходняй Еуропы. У Заходнюю Еуропу з Беларусі вывозілся жыта, пянька, лес i іншыя тавары сельскай i лясной гаспадаркі. Значны зрух адбыуся у накірунку знешняга гандлю, якім займалася гарадское купецтва 3 Pacii на Беларусь завозілася футра i саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла i г.д., з Польшчы - сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава i г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцов з 30 гарадоу Беларусі Пастаяннай пагрозай для купецтва, як i для рамеснікау, было самавольства магнатау i шляхты, якія рабавалі купцоу, разганялі кірмашы i гандлёвыя арганізацыі У барацьбе з самавольствам феадалау з мэтай аховы cваix гандлярскіх інтарэсау у шэрагу гарадоу (Магілёу, Пінск i інш.) ствараліся цэхі купцоу, якія рэгулявалі парадак куплі i продажу таварау, адносіны паміж купцамі i іншыя справы.

У дрогой палове XVIII стагоддзя гандаль ажывіуся. Гэтаму садзейнічала аднауленне сельскай гаспадаркі , развіцце мануфактуры, паляпшэнне сродкау зносін. На унутраным рынку значную ролю адыгрываюць кірмашы, найбольш буйныя у Мінску, Шклове, Бешанковічах, Зэльве. Ажыуленню гандлю садейнічау шэраг мер , прынятых дзяржавай у гэтым напрамку. У 1766г. на Варшаускім сейме была прынята пастанова аб усталяванні у ВКЛ адзіных мер і вагі. Парушальнікам пагражау штраф.

У наступны перыяд, менавіта у XVII - XVIII стагоддзях беларускія гарады увайшлі у стан страшэннага разбурэння, што прынесла дваццацігадовая смута 1648-1667 гг. Значна скарацілася колькасць гарадскога насельніцтва. Так напрыклад у Наваградскім ваяводстве было знішчана 42,8% дамой, ад 50 да 70% дамау стрцілі за гадывойнау Полацкае, Віцебскае , Мсціслаускае ваяводствы. Сеймавымі пастановамі 60-х гадоу XVII ст. 20 беларускіх гарадоу, у тым ліку i самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады амаль ад ycix дзяржауных павіннасцей. Аднауленне гарадоу тармазілася палітычнымі i эканамічнымі умовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы.

Перш за усё пасля ваеннага спусташэння краіны пачалі аднауляцца мястэчкі, а з буйных гарадоу - Магілёу, Віцебск i Гродна. Большасць гарадоу i мястэчак да сярэдзшы XVIII ст. заставалася яшчэ у заняпадзе, які быу выкарыстаны феадаламі i каталіцкай царквой для пашырэння свaix уладанняу. У пачатку 70-х гадоу 18 стагоддзя на захадзе і у цэнтры Беларусі у прыватнай уласнасці знаходзілас 58 гарадоу і мястэчак. Напрыклад Раздівілы валодалі Слуцкам, Нясвіжам, копылем, Грэскам, Цімкавічамі, Смаргонню. Нягледзячы на барацьбу магістратау за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя уладанні феадалау у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкую.

Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будауніцтва канала Агінскага, які злучыу Неман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будауніцтва Днепра-Бугскага канала.

3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца за манапольнае права на крыніцы сыравіны, на вытворчасць i продаж прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца пануючае становішча багатай групы рамеснікау.

Да новых рысау эканамічнага жыцця можна аднесці узнікненне мануфактунай выіворчасці .

Узнікненн манаполіі цэхау нарынках гарадоу абумовіла канцэнтрацію мануфактур у мястэчка, малых гарадах, якія складалі частку магнацкіх уладанняу . У 30-х гадах 18 стагодззя узнікла мануфакту ра шкляных вырабау у мястэчку Урэчча Бабруйскага павета, у 1751, 1753 гг. Заснаваны у Слуцку мануфактуры, на якіх вырабраліся шауковыя паясы і суконныя тканіны. Удругой палове 18 стагоддзя мануфактурная вытворчасць пачала набываць рысы маштабнасці. Усягож на 53 мануфактурах таго перыяду працавала 2400 рабочых, большая частка з якіх прыгонныя.

У гарадскім жыцці, як i у жыцці усёй краіны, пануюць подкуп i карупцыя. Напрыклад, за пэуную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членау магістрата часам замянялася прызначэннямі войта i г.д. Здаралася штогараджане адстойвалі свае правы са зброяй у руках. Так было, напрыклад, у Полацку у 1667 г., у Гародні у 1670 г. i у 1726 г., у Менску у 1700 г., у Маплёве у 1733 г.

Вярхоуная улада, yлiчвaючы значэнне гарадоу у процідзеянні магнацкаму самавольству i феадальнай анархіі, аказвала садзейшчанне гараджанам у аднауленш poлi самакіравання у арганізацыі жыцця гарадоу. Так, за мяшчанамі Маплёва у 1661 г. i пазней за мяшчанамі Гародні было замацавана права выбіраць войта горада. На пра-цягу 60-ых гадоу XVII ст. члены магістратау Магілёва, Віцебска, Гародні атрымалі шляхецкія правы. У 1764 г. сейм прыняу рашэнне аб ліквідацыі у гарадах судовай юрысдыкцыі шляхты i духавенства, i гараджане, якія жылі на юрыдыках феадалау, падлягалі перадачы пад уладу магістратау. У 1776 г. сейм naстанавіу адмяніць магдэбургскае права у гарадах, якія не з'яуляліся цэнтрамі ваяводствау i паветау. Тут устанаулівауся спецыяльнай камісіяй асобны парадак, які павінен быу гарантаваць мяшчанам ix уласнасць, свабоду займацца рамяством, гандлем, права куши-продажу дамоу i другой маёмасці, свабоду змены месца пражывання.


3.Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях.

 

Шматлікія паустанні прайшлі па тэрыторыі Беларусі у 17-18 стагоддзях. Гэтыя стагоддзі былі часамі , якія да самай высокай кропкі узнялі міжсаслоуныя супярэчнасці.

Неураджаі пачатка 17 стагоддзя з’яуляюцца асноунай прычынай Магілеускага паустання 1606-1610 гадоу. Насельніцтва горада незадаволенае тым, што увесь цяжар падаткау і павіннасцей перакладауся на “нізы” падняло паустанне. Ім кіравала група рамеснікау на чале са стахомам Мітковічам. Паустанцы уварваліся у ратушу і патрабавалі спыніць злоужыванні рады. Замест таго каб выканаць гэта патрабаванне, была прынята спроба арыштаваць кіраунікоу паустання, што не удалося, дзякуючы падтрымцы народа. 25 чэрвеня 1606 г. ратуша была захоплена, старая рада разагнана, а замест яе утворана но­вая рада, у якую увайшоу Стахор Мітковіч і іншыя рамеснікі. Члены старой рады забіты не былі, а былі пасаджаны у турму.

Маплёускія падзеі сур'ёзна устрывожылі улады Рэчы Паспалітай. Але задушыць паустанне у гэты момант у ix не было патрэбных сіл, паколькі значная частка войска была занята паходам на Маскву. I таму кароль Жыпмонт III звярнууся да новай рады з лістом, у якім патрабавау спыніць бунт i падначаліцца старой радзе, што не мела поспеху Немела поспеху i спроба раскалоць новую раду шляхам навязаць ей патрабаванне пасля заканчэння яе паунамоцтвау перадаць уладу старой радзе.

На працягу чатырох гадоу, пры падтрымцы гараджан, існавала гэта улада . Але у Магілёу у 1610 г. i было паслана войска, паустанне было разбіта і жорстка былі пакараны яго кіраунікі.

Сяляне нападалі на панскія маёнткі, падпальвалі фальварковыя забудовы, самавольна высякалі панскі лес, хадзілі туды на паляванне, хоць гэта было строга забаронена. Такія стыхійныя выступленні нярэдка заканчваліся забіццём, а часам i забойствамі ненавіснага шляхціца, панскага памагатага ці ненажэрнага адміністратара. 1661 год стау годам бунту падданых ва уладаннях езуіцкай калегіі, якія размяшчаліся у Берасцейскім ваяводстве. У лютым прыгонныя сяляне учынілі напад на маёнтак Шчытшкі. У ліпені таго ж года езуіцкія падданыя аблажылі маёнтак Блоты . Вялікі размах набылі падобныя дзеянні на Гродзеншчыне. Шматлікія сутычкі здараліся ва усіх раенах Беларусі.

Найбольш значнымі можна назваць Крачаускае паустанне і паустанне на Каменмчыне.

Крачаускае паустанне. Кры­чаускае паустанне было буйнейшым сялянскім выступленнем на Беларусі у феадальную эпоху. На чале яго стаяу беларускі селянін Васіль Вашчыла. Нарадзіуся ён у сялянскай сям'і у невялічкай вёсачцы Лобжа, што на Крычаушчыне, у 1690 г. Аднавяскоуцы выбралі Вашчылу войтам.. Ён пicay i дастауляу сялянскія скаргі фактычным уладальнікам Крычау-шчыны — Радзівілам. Жорсткі феадальны уціск, вайсковыя пагромы, шляхецкія наезды прымусілі сялян i прос­тых гараджан Крычаушчыны узняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікау. У мai 1740 г. Васіль Вашчыла узначаліу першы узброены сялянскі атрад, які пачау баявыя дзеянні супраць арандатарскіх наймітау, і атры­мау першыя перамогі над шляхецкім войскам.

Паустанцы выгналі са староства жорсткіх аранлдатарауі узялі уладу у свае рукі. Многія пытанні кіравання Васіль вашчыла вырашау са сваімі паплечнікамі. Яны здавалі у арэнду прамысловыя прадпрыемствы і корчмы, шукалі новых арандатарау, падпісвалі дагавары. Паустанцы стараліся абмяжоуваць эксплуатацыю сялян арандатарамі.Кіраунікі сялянскага руху спрабавалі паслабіць феадальны прыгнет.

Адак барацьба гэта барацьба не супраць феадальнай сістэмы , а супраць яе асобных носбітау. Аб гэтым гаворыць тое, што сяляне пачалі на месца былых арандатарау шукаць новых; сяляне працягвалі платіць Радзівілу усе падаткі, і не выступалі супраць яго уладальніцтва. Новыя арандатары аказалися таксама жорсткімі прыгнятальнікамі сялян.

Паустанне пашыралася і налічвала каля 2 тыс. Чалавеккаб задушаць паустанне на Крычаушчыну накіравалі войска. Савет кіраунікоу паустанне вырашыу дыць бой ворагу. 15 студзеня 1744 года некалькі сотняу салдат з гарматамі і некалькі сотняу казацкай конніцы увайшлі у Крачау. 18 студзеня паустанцы атакавалі горад. Добра узброеная войска адбіла атакупаустанцау і адкінула іх ад Крычава на Сож (веска Царковішча).

Прыгонныя не скарыліся , а збіралі сілы і рыхтаваліся да новых бітвау.. пачаць наступленне планавалася 26 студзеня 1744 г.Але прагэты намер дазнауся вораг, атрымаушы падмацаванне войска апярэдзіла паустанцау. Частка паустанцау загінула, частку павесілі, невялікія группы адышлі у лес.

Псля гэтага паражэння вашчыла вырашыу уцячы у Расію. Радзівіл направіу ліст з патрабаваннем выдаць уцекача. Пакуль ішла перапіска паміж чыноунікамі Васіль Вашчыла захварэу і памер у Старадубскай крэпасці.

Вынікам мужнай барацьбы сялянства стала паслабленне феадальнага прыунету у старостве. Уладальнік крычаушчыны адмовіуся ад здачы староства у арэнду, зняу шэраг абмежавання у на сялянскі гандаль.

Паустанне на Каменшчыне. Буйное выступленне адбылося у 50-х гг. 17 стагоддзя на паудневым усходзе Беларусі ва уладанні віленскага капітула Каменшчына (Мазырскі павет). Хваляванні тут пачаліся яшчэ у 1736 г. і працягваліся больш за два дзесяцігоддзі. Прычыный хваляванняу з’яуляуся непасільны прыгнет, які доугі час трывалі сяляне ад адміністарацыі капітула.

У 1754 г. хваляванні перараслі ва узброенае выступленне.       Немалую ролю у гэтым адыграу гайдамацкі Рух. У 1754 г. паустанне гайдамакау адбылося на Жытоміршчыне, якая непасрэдна прымыкала да Каменшчыны. Трэба думаць, што невыпадкова у гэты ж час супраць cвaix прыгнятальнікау са зброяй у руках выступілі сяляне Камянецкай воласці.

Самыя раншя звесткі аб камянецкім выступленні адносяцца да 7 верасня 1754 г. Пад гэтай датай значыцца загад гет­мана аб накіраванні ва уладанне дзвюх харугвау пад камандаваннем ротмістрау Бараноускага i Швыкоускага для падаулення сялянскага выступления. Напэуна, гэта iм хутка удалося, бо у снежні харугвы былі адазваны на папярэдняе месца дыслакацьй.

Аднак барацьба ва уладанні не спынілася. У кастрычшку 1755 г. сяляне зноу узяліся за зброю i тым жа дзвюм харугвам, як i год назад, прыйшлося выпрауляцца ва уладанне капітула. На гэты раз такой сілы для уціхамірвання падданых не хапіла, бо Радзівіл цераз месяц накіроувае на Каменшчыну яш­чэ 4 харугвы колькасцю 70 коннікау на чале са шляхціцам Панятоускім. Аднак i такой колькасці для падаулення вы­ступлення было яуна недастаткова. Сяляне пры падыходзе харуг­вау да уладання пакідалі свае вескi i хаты i кіраваліся да мястэчка Славечна, дзе мелі намер, згуртаваушыся, аказаць узброенае супраціуленне войску. Сялянскі атрад перастрэу людзей Панятоускага яшчэ перад Славечнам. Нечакака для шляхецкага атрада прыгонныя пасля абстрэлу коннікау перайнлі у атаку. Невялікае злучэнне Панятоускага не здолела вытрымаць. націску i пачало адступаць. Спачатку адступленне мела арганізаваны характар. Адыходзячы, харугвы аказвалі некаторае супраціуленне, але затым кінуліся ва уцёкі. Панятоускаму прыйшлося адысці да Убарці, мястэчка, якое размяшчалася на адлегласці 10 міляу ад Каменшчыны. Тут ён вырашыу затрымацца да таго часу, пакуль не падыдзе чаканая дапамога ад Радзівіла.

Рыхтаваліся да сустрэчы радзівілаускага войска і паустанцы.Яны працягвалі сцягвацца да Славечна i стваралі там умацаваны лагер. Па дадзеных Панятоускага, бунтаушкоу налічвалася некалькі тысяч.

У лютым 1756 г. да Панятоу­скага прыбыло падкрапленне. Войскі атакавалі імгненна і лагер паустанцау не вытрымау.Войскі учынілі жорсткую расправу над паустанцамі. Так пацярпела паражэнне паустанне на Каменшчыне.

Як і Крычаускае паустанне паустанне на Каменшчыне уладалінікі зямлі вымушаны былі пайсці на паслабленне павіннаснага абцяжаравання.


Заключэнне

Такім чынам бачым, что галоунае багацце таго часу – зямля, належала феадалам, прычым большая частка зямель была у маемасць невялікай групы магнатау і багатейшай шляхты.

Сялянства канчатковаапынуля у залежнасці ад феадала, стала прыдаткам да зямлі. Шматлікія падаткі, цяжкім каменем ляжалі на плячах простага мужыка. Не паляпшалі яго становішча і войны, прайшоушыя па землях Беларусі. Вынікам эксплуатацыі станавіліся сялянскія паустанні. У выніку некаторых паустанняу улада на короткі час пераходзіла да бунтаушчыкоу, але усе паустанню былі у канцы канцоу разбіты, кіраунікі выступленняу жорстка караліся. Такія пратэсты прыносілі некаторае палабленне павіннасцей, але не змянялі сітуацыі у цэлым.

Гарады канцэнтравалі у сабе рамяство і гандаль , аказвалі дзейнасны уплыу на развіцце культуры. У азначаны перыяд назірауся даволі высокі узровень развіцця гарадоу. Гарадскія улады і шляхецтва пастаянна змагаліся за большую удаду над горадам. Гаджане, як і сяляне плацілі шмат падаткау, але іх становішча мажна назваць больш прывабным. Для оховы сваіх інтарэсау рамеснікі і гандляры аб’ядноуваюцца у арганізацыі (цэхі і гільдыі). У XVIII стагоддзі з’яуляюцца мануфактуры, якія у асноуным канцэнтруюцца у малых гарадах і мястэчках. Развіваецца як унутраны гандаль, так і знешні.


Спіс выкарыстанай літаратуры

1.Гісторыя Беларусі. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай.: том трэці, Мінск “Современная школа”Экоперспектыва” 2007

2.Эканамічеая гісторыя Беларусі. В.І. Голубеу.: Мінск НКФ “Экаперспектыва” 1996

3.Гісторыя Беларусі.: Мінск “Універсітэцкае” Я.К. Новікау, Г.С. Марцуля

4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2ч. Мн. 1994

Змест Уводзіны………………………………………………………………..………… 3 1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. ……………………………………………..4 2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандл

 

 

 

Внимание! Представленная Контрольная работа находится в открытом доступе в сети Интернет, и уже неоднократно сдавалась, возможно, даже в твоем учебном заведении.
Советуем не рисковать. Узнай, сколько стоит абсолютно уникальная Контрольная работа по твоей теме:

Новости образования и науки

Заказать уникальную работу

Свои сданные студенческие работы

присылайте нам на e-mail

Client@Stud-Baza.ru