База знаний студента. Реферат, курсовая, контрольная, диплом на заказ

курсовые,контрольные,дипломы,рефераты

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага — История


Рэферат

 па прадмеце “Гісторыя Беларусі”

студэнта І курса завочнага аддзялення

Фізіка-тэхнічнага факультэта

спецыяльнасці АіТВПАМ

2 группы 1-й лабараторнай падгуппы

Жукоўскага Аляксея Уладзіміравіча.
Змест
:

1. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА   3

   1.1 Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг. 3

   1.2 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя. 5

2.КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА”. 14

 
 УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА

 Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг.

У канцы ЗО - 40-ых гадоў  XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы, некалі падпарадкаваным Kieвy, узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе i суседніх тэрыторыях Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага.

Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага i палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі i Літвы ў XII—XIII стст.

Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі Разрозненыя землі гістарычнай Літвы ў X—XII стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў.

Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дружын i на яцвяжскія землі.

У сваю чаргу ў XI-першай трэці XIII ст. літоўскія i яцвяжскія дружыны неаднаразова робяць нa6eгi на славянскія княствы (даходзяць да Тураўскай, Валынскай, Ноўгарад-Северскай, Смаленскай зямель), галоўнай мэтай каторых быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаўніцтва, захоп палонных, хатняй жывёлы i г. д. Яны насілі грабежніцкі характар i з'яўляліся адной з крыніц наза-пашвання багаццяў літоўскай знаці.

Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнеславянскія землі, гісторыкі канца XIX—XX стст. распрацавалі "канфрантацыйную" версію генезісу ВКЛ, згодна з якой верхняе i сярэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфрантацыі, цi змагання за тэрыторыі. Спачатку, усходнія славяне перамагалі тут i цяснілі балтаў, потым па меры раздраблення i аслаблення Pyci балты ў сваю чаргу перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваенна-рабаўнічай перарастае ў тэрытарыяльна-захопніцкую. Між тым прыхільнікам гэтай тэзы не ўдалося выявіць ніводнага факта захопу Літвой якога-небудзь горада ці зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі. Усе вядомыя выпадкі прыходу літоўскіх князёў на княжанне ва ўсходнеславянскія гарады у XIII ст. адбыліся праз запрашэнне. Больш таго, у крыніцах няма прамых цi вартых даверу ўскосных сведчанняў аб нападзе летапіснай Літвы на Наваградак, Гародню, Ваўкавыск. Раней даследчыкі не заўважалі i таго, што ваяўнічы рух балтаў быў накіраваны за межы Панямоння. Гэта быў рэгіен балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўным i культурна-дамінуючым бокам былі ўсходнія славяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.

Да пачатку XIII ст. сацыяльна-эканамічнае развіццё летапіснай Літвы, аўкштайтаў, жамойтаў (жамойці, жмудзі) прывяло да фарміравання феадальных адносін, да падзелу на знаць i просты народ. У ix яшчэ не было гарадоў, яны не мелі свайго пісьменства. Літва i Жмудзь уяўлялі сабой шэраг асобных зямель з "кунігасамі" (князямі) на чале. К таму часу яны выйшлі з залежнасці ад суседніх усходнеславянскіх дзяржаў. Іх развіццё знаходзілася на той стадыі, услед за якой ідзе ўтварэнне дзяржавы. Палітычнае адзінства стала неабходнасцю часу. Больш цеснаму згуртаванню плямён, ix ваенна-палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі садзейнічаў знешні фактар - пагроза з боку крыжакоў, якія ў канцы XII - пачатку XIII ст. з'явіліся ў Прыбалтыцы i пачалі каланізаваць яе тэрыторыі.

Паступова з асяроддзя літоўскай знаці вылучаюцца найбольш уплывовыя i магутныя. Вядомым сярод ix у пачатку XIII ст. быў Міндоўг,які пачаў барацьбу за падпарадкаванне літоўскіх зямель пад сваю ўладу.

Імкненне да кансалідацыі прыходзіць на змену цэнтрабежным тэндэнцыям i на славянскіх землях. Рост вытворчых сіл, умацаванне феадальных адносін, паглыбленне грамадскага падзелу працы, развіццё гандлю садзейнічалі пераадоленню адасобленасці княстваў, зліццю ix у больш буйныя дзяржавы. Эканамічнае i палітычнае збліжэнне, этнакультурная роднаснасць старажытнабеларускіх зямель выклікалі неабходнасць ix тэрытарыяльнай кансалідацыі. Асабліва ўзмацніўся цэнтраімклівы працэс на Беларусі ў другой палове XII - пачатку XIII ст.

Новы этап дзяржаваўтварэння быў звязаны са складанай знеш-непалітычнай сітуацыяй ва Ўсходняй Еўропе. Уся паўднёвая i ўсходняя часткі ўсходнеславянскага арэала на працягу 1237—1242 гг. былі зруйнаваны мангола-татарамі. Акрамя таго, знешняя небяспека пагражала з поўначы i з захаду: немцы з пачатку XIII ст. усталяваліся ў ніжнім Падзвінні. Гэта быў час, калі з розных бакоў на беларускія землі насоўваліся крыжакі i мангола-татары. У пачатку XIII ст. Полацкае княства першае з усходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі. Тэўтонскі ордэн, заваяваўшы Прусію, з 1283 г. распачаў актыўную агрэсію на Панямонне, якое адчувала пагрозу таксама i з паўднёвага ўсходу, ніколi так востра, як у XIII ст. Гістарычнай неабходнасцю часу сталі пошукі больш цеснага кантакту ў эканамічнай i палігычнай сферах, больш цеснае тэрытарыяльнае i ваенна-палітычнае аб'яднанне славянскіх i балцкіх зямель. Ідэя кансалідацыі набывала ўсё больш прыхільнікаў. Перад пагрозай небяспекі полацкія князі нярэдка ўступалі ў саюз з літоўскімі i сумесна выступалі супраць крыжакоў. У канкрэтных гістарычных умовах таго часу склаўся своеасаблівы славянска-літоўскі ваенна-палітычны саюз, які i выклікаў да жыцця новае палітычнае аб'яднанне - ВКЛ. Ваенная пагроза звонку паскорыла працэс аб'яднання. Перавага палітычных прычын над эканамічнымі адрознівала яго ад аналагічных працэсаў у Заходняй Еўропе. Патрэбна была арганізацыя для абароны сваей жыццёвай прасторы з моцным, правераным у баях i паходах ваенным правадыром. Яго этнічнае паходжанне істотнага значэння не мела, асабліва ў Панямонні, дзе  два этнасы стагоддзямі жылі ўперамежку.

Пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз дзвюх галоўных рэгіянальных сіл - усходнеславянскіх панямонскіх гарадоў з некаторымі найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў. Пачаткам быў саюз важнейшага горада рэгіёна Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў Міндоўгам. Менавіта гэты саюз , паклаў пачатак працэсу дзяржаваўтварэння. Пісьмовыя крыніцы не зафіксавалі фармальны акт гэтага саюза, як i час яго ўтварэння. На працягу XIII ст. Наваградак няспынна імкнуўся да аб'яднання вакол сябе суседніх славянскіх i балцкіх зямель.

Здавалася б, што аб'яднаўчым цэнтрам павінен быў стаць Полацк, які меў давнюю традыцыю самастойнага i незалежнага дзяржаўнага існавання. Аднак феадальныя ўсобіцы XII ст. , цяжкая барацьба з крыжацкай агрэсіяй i страта выхаду да Балтыйскага мора ў пачатку XIII ст. падарвалі яго сілы. У сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перамяшчаецца з Падзвіння ў Панямонне, з Полацка ў Наваградак, які быў тады самым значным горадам гэтага рэгіёна. Наваградак зведаў у XII—XIII стст. незвычайны росквіт, што i вызначыла яго дамінуючае месца.

Развітыя земляробства i рамёствы, ажыўлены гандаль з паўднё-варускімі гарадамі, з Полацкам, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй i Блізкім Усходам, наяўнасць многіх гарадоў (Наваградак, Гарадзен, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў, Свіслач, Турыйск) сведчылі пра высокі эканамічна-культурны патэнцыял Беларускага Панямоння ў XIII ст., што, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ. Па свайму эканамічна-культурнаму ўзроўню, матэрыяльных i людскіх рэсурсах гэты регіен значна перавышаў этнічную Літву (Жамойць), не меўшую cвaix гарадоў, не ведаўшую пісьменства, мураванай архітэктуры i г.д. Ён меў спрыяльнае геаграфічнае становішча, якое асабліва праявілася ў сярэдзіне стагоддзя — адносная аддаленасць ад асноўных маршрутаў крыжацкіх паходаў i мангола-татарскай навалы. Усё гэта павялічвала палітычную вагу Наваградка сярод суседніх усходнеславянскіх i балцкіх зямель i дало яму магчымасць стаць ix дзяржаваарганізуючым цэнтрам.

Утварэнне ВКЛ пачалі наваградскія феадалы. Наваградская вярхушка, якая сканцэнтравала ў сваіх руках вялікія багацці i ўмацавала сваю ўладу, адчуўшы смяротную небяспеку, якая ішла ад крыжакоў i мангола-татар, пачала збіраць у адзіную дзяржаву землі Панямоння. Ідэя аб'яднання атрымала падтрымку насельніцтва, найперш купцоў, рамеснікаў. Для практычнага ажыццяўлення сваей праграмы наваградцы выкарысталі князя Міндоўга, а потым яго сына Войшалка. Невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да наваградцаў прапанову злучыць свае сілы, ці наваградскія ўплывовыя людзі паслалі запрашэнне на княжанне.

 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя.

 Першую цагліну ў падмурак гэтай дзяржавы ў другой чвэрці XIII ст. заклаў Міндоўг. Паводле летапісаў i хронік, Міндоўг - сын буйнейшага феадала Літвы, князя Рынгольта. Упершыню Іпацьеўскі летапіс згадаў Міндоўга  1219 г. У гэтым годзе быў заключаны літоўска-валынскі мірны дагавор. Літву прадстаўлял i пры гэтым 21 князь, з ix пяцёра - "старэйшых", у тым ліку Міндоўг.

У імкненні да ўстанаулення адзінаасобнай улады, ён адных сапернікаў зaбiў, другіх выгнаў з Літвы "і нача княжити один во всей земле Литовской и нача гордети и вельми и вознесе славой и гордостью великой и не творяще противу себя никого же". Гэта адбылося ў 30-я гады XIII ст., паколькі ўжо ў 1236 г. крыніцы ўпамшаюць "Литву Миндовга", якая стала ядром аб'яднання літоўскіх зямель. У вышку жорсткай барацьбы Міндоўгу ўдалося пакласці пачатак палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі гітарычнай Літвы - паўднёвай ускраіны балцкіх зямель. Toe, што ён апынуўся ў Наваградку, не было выпадковым. Наваградак узнік на пауднёва-заходнім ускрайку зямлі племені Літва, а далей на захад ад яго жылі яцвягі.

Гісторыкі даюць розныя варыянты развіцця палітычнай кар'еры Міндоўга. Адны лічаць, што літоўскі князь прыйшоў у Наваградак як заваёўнікк. Другія, што пасля 1237 г., калі памёр апошні наваградскі князь Ізяслаў, Міндоўг быў запрошаны сюды. Іншыя сцвярджаюць, што пасля паражэння ў барацьбе з крыжакамі пазіцыі Міндоўга ў Літве значна аслаблі. Гэта выкарысталі палiтычныя npaцiўнiкi, якія распачалі супраць яго барацьбу. Тады Міндоўг з рэштай сваей дружыны накіроўваецца ў суседні Наваградак, дзе быў прыняты на княжанне. Наваградская знаць зрабіла яго князем, каб выкарыстаць у cвaix палітычных мэтах. I хоць яшчэ i сёння часам паўтарецца тэза аб летувіскай каланізацыі Наваградчыны i Гарадзеншчыны як пачатку ўтварэння ВКЛ, гэта не пацвярджаецца ніякімі пісьмовымі крыніцамі. Гэтак жа няма падстаў  лічыць Міндоўга iзгoeм - выгнаннікам.

У 1246 г., відаць, у момант княжання ў Наваградку Міндоўг "прыняў веру хрысціянскую ад Усходу з многімі сваімі баярамі". Факт прыняцця праваслаўя — веры мясцовага насельніцтва - пацвярджае думку, што ён увайшоў у горад не сілай, а са згоды яго жыхароў. Заваёўніку не трэба было прымаць веру пераможанага народа. Перамена веры, відаць, была неабходнай умовай абрання Міндоўга на пасаду князя наваградскага.

Затым новы князь аб'ядноўвае землі верхняга Панямоння вакол Наваградка. Час правядзення гэтай акцыі - 1248 г. - можна прыняць за пачатак ВКЛ. За гэтай дзяржавай замацоўваецца назва "Літва" ці "Літоўскае княства". Язычніцкая Літва (вёска) i праваслаўная Наваградчына (гарады) мірна суіснавалі пад уладай літоўскага князя.

Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржавы стаў у гэты час паўднёвы сусед. 3 трывогай сачылі за аб'яднаўчай дзейнасцю Міндоўга галіцка-валынскія князі. Узнікненне на тэрыторыі верхняга i сярэдняга Панямоння славянска-балцкай дзяржавы выклікала вялікую незадаволенасць. Галіцкія Раманавічы цалкам усвядомілі небяспеку гэтага саюза для cвaix пазіцый у Панямонні, таму i пачалі маштабнае супрацьдзеянне, абапіраючы-ся на дапамогу татар, яцвягаў, жамойтаў, крыжакоў. У 50-70-ыя гады XIII ст. яно стала арэнай жорсткай барацьбы.

У 1252 г. вялікае войска на чале з Даніілам Галіцкім пайшло ў Літву на  Наваградак. Гэта першы зафіксаваны выпадак саюза Міндоўга з Наваградкам. Яно спустошыла "усю зямлю наваградскую", захапіла Гарадзень. Кааліцыя Раманавічаў пагражала задушыць працэс дзяржаваўтварэння ў самым пачатку ці па меншай меры прыпыніць яго на неакрэслены час. 3 гэтага першага цяжкага выпрабавання панямонская дзяржава выйшла дзякуючы заключэнню саюза з Лівонскім ордэнам i згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. Міндоўг накіраваў паслоў да Данііла Галіцкага з прапановай Mipy. Мірны дагавор быў падпісаны ў 1254 г. i замацаваны шлюбам Міндоўгавай дачкі з сынам Данііла Шварнам. Паслом на перамовах быў сын Міндоўга Войшалк, які вымушаны быў аддаць Наваградскую зямлю валынскім князям. У Панямонні ў 1254— 1258 гг. умацоўваецца валынскі ўплыў, хаця поўнай яго інкарпарацыі ў склад Галіцкай зямлі не адбылося.

На пачатак шостага дзесяцігоддзя XIII ст. становшча Міндоўга i яго дзяржавы выглядае дастаткова трывалым. У 1262 г. княства заключае антыордэнскі саюз з Ноўгарадам. Аб'яднанае наўгародскае, віцебскае, полацкае i літоўскае войска накіравалася ў зямлю эстаў, аблажыла горад Юр'еў (Тарту) i "адзіным прыступам" узяла яго.

Полацка-літоўскае пагадненне было заключена раней. Полацк не ўступаў у канфлікт з Літвой, а выкарыстоўваў літоўскую рабаўнічую актыўнасць у барацьбе супраць cвaix сапернікаў. Паміж 1253 i 1262 гг. у Полацку ўсталяваўся першы князь балцкага паходжання - Taўцівіл. У Наўгародскім летапісе ёсць указанне, што Taўцівіл быў прыняты на княжанне самімі палачанамі, а не навязаны ВКЛ. Калі ў 1263 г. Транята зa6iў Таўцівіла i пажадаў ад палачанаў выдачы яго сына, то апошні з прыбліжанымі ўцёк у Ноўгарад. "Тогда Литва посадила свои (своего) князь в Полотьскъ; а полочан пустиша, которыхъ изъимапи с князем ихь, и мир взяша. " Гэта дазваляе гаварыць аб трывалым уваходзе Полацка пад палітычны ўплыў ВКЛ у 1263 г. Полацкая зямля ўсё мацней звязваецца з панямонскай дзяржавай, каб урэшце увайсці ў склад ВКЛ, забяспечыўшы сабе шырокую аўтаномію. Багатыя полацкія традыцыі дзяржаўнага i культурнага жыцця аказалі значны ўплыў на фарміраванне ўнутранага ладу ВКЛ.

У 1263 г. Міндоўг i двое яго малодшых сыноў былi забіты ў выніку змовы варожых яму князёў: князя Даўмонта (бацькі Давыда Гарадзенскага), у якога аўдавелы Міндоўг адабраў жонку, i жамойцкага князя Траняты, які меў віды на ўладу ў ВКЛ.

Заслуга Міндоўга ў тым, што ён заклаў падмурак дзяржавы, якая праз паўтара стагоддзя стане адной з мацнейшых краін Еўропы. Яго смерць стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ. Зместам яго была барацьба за ролю кіраўніка дзяржавы, i асноўнымі дзеючымі acoбaмi выступалі князі балцкага паходжання. Іх баявыя заслугі высока цаніліся ў суседніх усходнеславянскіх гарадах. Полацк, напрыклад, зaпpaciў да сябе Таўцівіла, Пскоўская рэспубліка прыняла на княжанне ўцекача Даўмонта, Пінск i Наваградак дабраахвотна ваююць на баку Войшалка.

У 1254 г. на палітычную арэну выступае старэйшы сын Міндоўга Войшалк (1223—1268), які ад імя бацькі пpaвiў у Ваўкавыску i Слоніме. Яму ўласцівы палітычная i дыпламатычная дальнабачнасць. Ён плёў інтрыгі, ішоў на кампрамісы, часам дзейнічаў нібыта нелагічна, а на самай справе прадумваў кожны крок. Як дзяржаўны дзеяч i палітык, Войшалк быў да канца адданы інтарэсам Навагародка і паспяхова працягваў справу бацькі.

Яго першай дзяржаунай справай было заключэнне Mipy з Галiчам i Валынню. Разумеючы, што яны з'яўляюцца галоўнымі знешнімі праціўнікамі Наваградка, Войшалк, каб забяспечыць апошняму на некаторы час мірнае жыццё i даць яму акрыяць, ідзе на смелы дыпламатычны крок: аддае сыну Даніілы Галіцкага Раману Наваградак i іншыя гарады, а сваю сястру - замуж за другога сына Даніілы - Шварна. Гэтым самым ён пасеяў зерне варожасці паміж галіцка-валынскімі князямі ў ix дамаганнях на Наваградскую зямлю i Літву. Войшалк прадбачыў немінучы ўпадак ix дзяржавы, зняволенай татарамі i ўцягнутай у міжусобныя канфлікты. Ведаў, што не ў яе сілах будзе ўтрымаць Наваградак, i таму пайшоў на гэткі крок.

Яму ўдавалася ўтрымлівацца на лязе xicткaгa мipy між Наваградкам i яго магутным сапернікам - Галіцка-Валынскім княствам. У кароткім прамежку перамір'я малады князь стаў манахам i заснаваў "на реке на Немне, межи Литвой i Новымгородком" Лаўрышаўскі манастыр. Але пражыўшы некаторы час у заснаваным ім манастыры, Войшалк прыступіў да ажыццяўлення сваей галоўнай мэты - вызвалення Наваградка з-пад галіцка-валынскай улады. Для гэтага ён уступіў у саюз з полацкім князем Таўцівілам. Пляменнік Міндоўга Таўцівіл у 50-я гг. XIII ст. стаў княжыць у Полацку, відаць, па дамоўленасці з вечам. Ён таксама прыняў праваслаўе. 3 дапамогай Таўцівіла Войшалк у 1258 г. вярнуўся ў Наваградак i cxaпiў Рамана, які, магчыма, быў забіты. Данііл Галіцкі не пакінуў гэтыя дзeяннi Войшалка без пакарання. Ён рушыў з войскам на Наваградскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, паслаў атрады на Гарадзен. Але падначаліць сабе зноў землі верхняга Панямоння ён ужо не меў сілы.

Пасля забойства Міндоўга ў ВКЛ пачалася 10-гадовая Міжкняжацкая барацьба. Уладу "во всей земле Литовской и Жемойти" захапіў Літоўскі князь Транята (1263—1264), які ў 1263 г. арганізаваў забойства свайго папярэдніка. Але ён ведаў, што ў Полацку i Наваградку сядзяць яшчэ два прэтэндэнты на вялікакняжацкі пасад - Таўцівіл i Войшалк. Транята выклікаў на сябе Taўцівіла пад выглядам "дзялщь зямлю i спадчыну Міндоўга" i зaбiў яго. Taкi ж лес чакаў i Войшалка. Аднак той аказаўся хітрэйшым i ўцек у саюзны яму Пінск. Звяртае на сябе ўвагу падтрымка Пінскам, абцяжараным залежнасцю ад Галіцка-Валынскага княства, Навагрудка. Падчас крызісу ў ВКЛ, выкліканага забойствам Міндоўга, пінгукі праз падтрымку Войшалка рашуча ўмяшаліся ў панямонскія справы.

 Не без падтрымкі Войшалка сярод літоўскай знаці, незадаволенай жамойцкай ўладай, узнікла змова супраць Траняты. У хуткім часе ён быў забіты Міндоўгавымі слугамі і прабыўшы на княжацкім троне некалькі месяцаў, не адыграў істотнай poлi у гісторыі ВКЛ. У тэты час рашучыя дзеянні пачаў Войшалк. Пры падтрымцы наваградскай i пінскай дружын ён ідзе ў Наваградак, займае бацькоўскі прастол i пачынае княжыць. Літва, прыхільна сустрэла яго як "своего господичича". Падтрымка Пінска i Наваградка забяспечыла Войшалку поспех у барацьбе за бацькоўскі трон. Гэты эпізод не адпавядае даўняму ўяўленню пра мясцовых славян як пасіўных аб'ектаў літувіскай экспансіі i сведчыць на карысць ix актыўнага ўдзелу ў пабудове ВКЛ. Аднак праціўнікі аб'яднання i адзінаўладдзя аказалі яму супраціўленне. Тады былы манах, забыўшы хрысціянскую літасць, з жорсткасцю "поча вороги свои избивати, изби их бесчисленое множество, а другие разбегошася камо кто видя ". Сярод уцекачоў быў i Даўмонт.

Пасля расправы з унутранымі вopaгaмi сваей дзяржавы, Войшалк забяспечвае мip з суседзямі, каб пазбегнуць вайны з імi: заключае мip з Ордэнам, шукае магчымасць паразумецца з Гаіцка-Валынскім княствам. Ён умела сыграў на слабай струнцы яго князёў - на ix iмкненні валодаць Наваградскай зямлёй i Літвой. Войшалк знешне прызнае сябе васалам князя Васількі, а на наваградскі пасад запрашае "дапамагаць яму ўладарыць" Шварна. Калі ў 1254 г. ён асцярагаўся перадаць Наваградак жанатаму на яго сястры Шварну, дык цяпер становішча было іншае: Шварн не меў дзяцей i пасля яго смерці Войшалк зноў станавіўся паўнапраўным гаспадаром у сваей дзяржаве.

3 дапамогай валынскай дружыны Войшалк у 1265 г. (1264) далучае да Наваградка заселеныя балцкімі плямёнамі Нальшаны (паўночны захад сучаснай Беларусі) i Дзяволтву (частка ўсходу сучаснай Літвы). "И пойде в силе тяжъце и нача городы имати во Дявелътвъ и в Налъшчанехь", - гаворыцъ пра гэтыя падзег пад 1264 годам Гапщш-Валынсм летатс. - Городы же поимавъ, а вороги своя избивъ и тако придоша во свояси ". У грамаце полацкага князя Ізяслава (прыблізна ў 1265 г.) прызнаецца "воля" Войшалка над Полацкам.

Аб'яднанне вакол Наваградка Літвы, Полацка-Віцебскай зямлі з'явіліся трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. У гэтым i заключаецца галоўная гістарычная заслуга Войшалка. Менавіта ён, з'яўляецца фактычным заснавальнікам балцка-славянскай дзяржавы, якая стала на некалькі стагоддзяў агульным домам для літоўцаў, беларусаў i ўкраінцаў. Бацька яго, Міндоўг толькі падрыхтаваў глебу, а дрэва новай дзяржавы пасадзіў Войшалк.

Перадача Войшалкам Наваградскай зямлі Шварну не спадабалася брату Шварна - галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодаць Наваградскай i Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзiнae цэлае. Гэты князь 3aпpaciў Войшалка да сябе ў госці i зaбiў яго, "завистью оже бяшеть дал землю Литовскую брату его Шварнови". Адбылося гэта ў час сустрэчы ва Уладзіміры Валынскім у 1268г. Леў у п'яным шаленстве выхапіў шаблю i засек Войшалка. Так трагічна i неспадзявана абарвалося яго жыццё.

Але запозненая помста князя Льва не дала яму ніякіх вынікаў. Створаная Міндоўгам i Войшалкам дзяржава працягвала свае самастойнае жыццё. Далейшыя падзеі пацвердзілі яе ўнутраную трываласць, падтрымку аб'яднаўчай палітыкі славянскім i балцкім баярствам i гараджанамі.

Трайдзену выпала доля абараняць закладзеныя Міндоўгам i Войшалкам асновы дзяржавы. Яго гісторыя ў крыніцах вельмі заблытаная. Мы не ведаем, ці паходзіў гэты ўладар Дайновы з роду Міндоўга, ці належаў да іншага роду. Гэта адна з таямніц нашай гістроыі. Шэраг даследчыкаў (М. Ермаловіч, А. Краўцэвіч i інш.) упэўнены, што з Трайдзенам у ВКЛ запанавала новая княжацкая дынастыя, якая ў адрозненне ад папярэдняй, Міндоўгавай, была славянскага паходжання. Адзін з летапісаў указвае, што быў "Трайдзен з роду рускага ". Невядома, якім чынам Трайдзен дамогся ўлады: ці сілай, ці мірным шляхам. У 1270 г. ён "нача княжитпи в Литве" i правіў 12 гадоў.

У гэтыя гады маладой дзяржаве выпалі цяжкія выпрабаванні: крыжакі, галіцка-валынскія войскі, татары, суседнія князі пасля смерці Войшалка паднялі галаву, пагражалі незалежнасці ВКЛ. Выйшлі да межаў ВКЛ крыжакі. Абапіраючыся на залатаардынскія палкі, двойчы спрабавала пакончыць з Наваградкам Галіцка-Валынскае княства.

У крыніцах захавалася зусім мала звестак аб ўнутранай палітыцы Трайдзена. Ён актыўна працягваў на землях Панямоння аб'яднаўчую палітыку Міндоўга i Войшалка: жорстка распраўляецца з праціўнікамі, клапаціцца аб умацаванні дзяржавы. У часы Трайдзена ў склад Літоўскага княства ўвайшлі землі яцвягаў - у 1278 г. там ужо гаспадарыў намеснік i брат вялікага князя Сірпуцый. Трайдзен даў у сваей дзяржаве прытулак прусам, якія пад націскам крыжакоў пакінулі свае землі.

Значна больш сведчанняў засталося ў крыніцах пра знешнія абставіны дзяржаўнага жыцця княства ў 1270-ыя гады.

3 самага пачатку свайго княжання Трайдзену прыйшлося брацца за меч. Войны былі для яго з'явай звычайнай. "Весь живот свой до войны и крови розляня простоем", "шмат ваяваў i заўсёды перамагаў", - так характарызуецца ў летапісах ВКЛ яго дзейнасць. Яго знешняя палітыка мела перш за ўсё на мэце абарону тэрытарыяльных інтapэcaў дзяржавы. Галоўным праціўнікам, як i пры яе ўтварэнні, заставалicя галіцка-валынскія князі. Таму барацьба з імі складала галоўны змест вайсковай дзейнасці Трайдзена.

Нядзіўна, што галіцка-валынскі летапісец, які ўхвальна апicaў дзейнасць уласных князёў, нават калі яны хадзілі крыжовымі паходамі на яцвягаў ці на аднаверных суайчыннікаў у верхнім Панямонні, даў знішчальную характарыстыку ix саперніку: "Окаянъный и безаконьный, проклятый, немилостивый Трайдзен, его же беззаконья не могохом псатпи срама ради". Летапісец параноўвае Трайдзена з ірадам i Неронам, не забыўшы дадаць, што ён "много злейша того безаконья чиняша", што ён ледзь не вораг чалавецтва. Гэта была своеасаблівая помста Трайдзену за яго рашучыя крокі па пашырэнню межаў Лiтoўcкага княства за кошт паўднёвых i паўднёва-заходніх зямель, што належалі Галіцка-Валынскаму княству. Такія моцныя эпітэты летапісца ў той жа час наводзяць на думку, што наваградскі князь быў чалавекам уладарным, рашучым i хітрым, які асабліва не выбіраў сродкі для дасягнення cвaix мэтаў.

У 1274 г. Трайдзен парушыў мip паміж Наваградкам i Галічам, нечакана напаў з гарадзенскай дружынай на Драгічын, які належаў галіцкаму князю Льву, зaxaпiў горад i "избиша вся и мала и до велика". Напад гарадзенцаў выклікаў жорсткую помсту князя Льва. Канфлікт паміж Трайдзенам i Львом набыў грандыёзныя памеры: у яго былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Леў Галіцкі звярнуўся за дапамогай да татарскага хана Менгуцымера, "прося себе помочи у него на Литвоу". Хан не адмовіў яму, бо ардынцам адкрывалася магчымасць парабаваць, а то i заняволіць адну з белаpycкix зямель, што адзіныя ва ўсёй Ўсходняй Еўропе былі свабодны ад ix ярма. Даўшы Льву раць на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцымер адначасова прымусіў ісці  на Літву залежных ад яго бранскага i смаленскага князёў. Да гэтай кааліцыі далучылі тураўскую i Пінскую дружыны. Паход 1274 г. быў цяжкім ударам для маладой панямонскай дзяржавы i яе сталіцы. Але ён не дасягнуў сваей канчатковай мэты з-за адсутнасці адзінства i сварак у стане саюзнікаў.      ,

Пасля кароткага замірэння на Наваградак зноў насунулася грозная небяспека. У 1277 г. аб'яднанае войска галічан i татараў выступае ў паход. Татарская рать на чале з ваяводам Мамшынам адразу направілася да Наваградка, увайшла ў сталіцу i разрабавала яе, нанесла ей шмат разбурэнняў. Галіцка-валынскія князі сабраліся да паходу на Навагародак у Бярэсці, аднак, даведаўшыся пра спусташэнне сталіцы татарамі змянілі свой план i пайшлі на Гародню, дзе ix напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гараднянам аб безладдзі ў варожым войску. Гарадняне накіравалі на варожае войска дружыну прусаў i борцаў, якія ўцяклі ад немцаў i былі паселены Трайдзенам у горадзе. Яны адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень раз'юшаныя князі cтaлi палком пад Гародняй. Толькі гарадняне "аки мертва стояща на забролях города" i мужна адбілі штурм. Такога адпору князі не чакалі. Адзінае, што заставалася: прасіць  мipy, "како города им не имати", ды ісцi прэч. Так бясслаўна скончыўся паход 1277 г. Трайдзен aдбiў у галіцка-валынскіх князёў жаданне хадзіць на Літву i актывізаваў свае дзеянні на заходнім накірунку.

На захадзе інтарэсы ВКЛ сутыкаліся з iнтapэcaмi Польшчы. Трайдзен poбiць удалы паход на Люблін i бярэ шматлікі палон, аддае сваю дачку замуж за полацкага князя. Галоўнай пагрозай для паўночна-заходніх зямель дзяржавы была крыжацкая агрэсія. Рыцары імкнуліся ўсё глыбей па Дзвіне пранікнуць на ўсход. Трайдзен неаднаразова ваюе Дынабург (Даўгаўпілс), аднак авалодаць непрыступным нямецкім замкам не змог. Буйныя сутыкненні з лівонскімі рыцарамі адбываліся ў 1270, 1278, 1279 гадах. У 1281 г. ён захапіў Герцыке, які абмяняў на Дынабург.

Княжанне Трайдзена было часам умацавання ВКЛ. Яно праходзіла ў барацьбе з унутранай i знешняй пагрозай. У часы Трайдзена ВКЛ выступае як унутрана стабільная дзяржава, здольная весці актыўную знешнюю палітыку.

Далейшая гісторыя ВКЛ пасля смерці Трайдзена раптоўна апускаецца ў змрок. Мы нават не можам ўпэўнена сказаць, хто змяніў яго на вялікакняжацкай пасадзе. Хутчэй за усё гэта быў дуумвірат братоў Будзікіда i Будзівда. Аднак з-за адсутнасці інфармацыі застаецца незразумелым, чым тлумачыцца такі дуумвірат, да якога роду належалі гэтыя князі, хоць ix імёны сведчаць пра ix славянскае паходжанне.

У 90-ыя гады цемра над гэтым кутом Еўропы пачынае рассоўвацца. Пераадолеўшы самыя цяжкія часы, Літоўская дзяржава паволі, але няўхільна пачынае ўзыходзіць да вяршыны сваей магутнасці. У першую чаргу гэта было звязана з дзейнасцю вялікага князя Віценя (1293—1316). Мы не ведаем, дзе i калі ён нарадзіўся, з якога роду паходзіў, як памёр. Гісторыкі звярнулі ўвагу на славянскае імя Віценя i яго сыноў - Boiнa i Фёдара. Яны ўказваюць на славянскія каранi князя. Правіў Віцень у Наваградку, які пры ім заставаўся сталіцай ВКЛ. Ён змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы. Яму ўдалося дабіцца яе палетычнага адзінства. Нашчадкі іншых княжацкіх дынастый больш не прэтэндавалі на яе трон. Віценева княжанне пачалося ў вельмі неспрыяльных умовах. У 1294 г. паднялі паўстанне жамойцкія феадалы, маючы намер пайсці на саюз з крыжакамі Віцень мячом уціхамірыў ix.

I Наваградак, i Полацк разумелі неабходнасць аб'яднання сіл у барацьбе з крыжакамі i мангола-татарамі. Князь літоўскай дынастыі - Taўцівіл, пляменнік Міндоўга, упершыню згадваецца ў Полацку ў 1262-1263 гг. Даследчыкі мяркуюць, што далучэнне Полацкай зямлі да ВКЛ адбылося пры Войшалку, але часам канчатковага аб'яднання звычайна лічаць 1307 год, як запісана ў М. Стрыйкоўскага: "Літва ў 1307 г. авалодала Полацкам." Як адбылося гэта аб'яднанне - пры адсутнасці дакументаў меркаваць цяжка. Відавочна, што не вайсковай сілай, а на падставе "рады"- дагавора, які гарантаваў палачанам захаванне мясцовых законаў i суда, i ca згоды полацкага баярства i багатага купецтва. Аб'яднанне ВКЛ з Полацкай зямлёй хутчэй за ўсё адбылося праз выбранне палачанамі сваім князем Віценева сына Boiнa. Існуе гіпотэза, якую некаторыя  гісторыкі  лічаць за праўду. Полацкі князь Канстанцін нібыта завяшчаў Полацк рыжскаму бicкyпy. Біскупавы людзі, прыбыўшы ў горад, пачалі ўводзіць каталіцтва, а палачане паўсталі i папрасілi дапамогі ў Віценя, i той са сваёй дружынай расправіўся з немцамі. На полацкі пасад быў выбраны яго сын Воін.

Выгада ад аб'яднання была ўзаемная. Віценева войска было ўзмоцнена вайсковымі сіламі Полацкай зямлі. Полацк захаваў вечавы лад, аўтаномнасць зямлі, маёмасныя правы, непадуладнасць вялікакняжацкаму суду, самастойнасць у пытаннях веры i гандлю. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. У 1315 г., па сведчанню Васкрасенскага летапісу, ён "прибавил земли Литовское много и до Бугу".

Стаўшы князем у Наваградку, Віцень "измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне наричут погоня". Спачатку асабістая эмблема князя, Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ. Сучаснымі даследчыкамі выказваецца думка, што Пагоня мае больш старажытнае па-ходжанне i бярэ свой пачатак ад папярэднікаў Віценя. Увядзенне княжацкага герба i агульнадзяржаўнай пячаткі, толькі будучы замацаванымі якой набывалі юрыдычную сілу дакументы, было важным цэнтралізатарскім крокам.

Віценева княжанне прайшло ў войнах з жамойцкімі феадаламі, пpycкімі i лівонскімі крыжакамі, з палякамі. Паводле падлікаў, за 24 гады ён здзейсніў 11 паходаў у Прусію, 5 — у Лівонію, 9 — у Польшчу. 3 1284 г., пасля канчатковага пакарэння тэўтонамі прускіх аўтахтонаў, тэрыторыя ВКЛ становіцца аб'ектам aгрэcii Прускага ордэна. Ён прыступіў да рэалізацыі важнейшай стратэгічнай задачы (якую яму так i не ўдалося вырашыць) - злучэння па сушы праз Жамойць cваix прускай i Лівонскай філій. На працягу 1300—1315 гг. ордэнскае войска правяло 20 рэйдаў з тэрыторыі Пpycii на Жамойць i Літву, у першую чаргу на Гародню. У 1284, 1295, 1296, 1305, 1306 (двойчы), 1311 (тройчы), 1314 гг. крыжакі нападалі на землі Гарадзеншчыны. Biцень прыклаў нямала намаганняў для ўмацавання Гародні i папаўнення яе гарнізона. Старастам у горад ён назначыў Давыда — сына былога нальшчанскага князя Даўмонта. Чвэрць стагоддзя Давыд абараняў край ад крыжацкай навалы. У 1311 i 1315 гадах Віцень сам узначаліў паходы баявых дружын у Прусію. Абодва яны былі няўдалымі. Паход 1315 г. стаў апошняй справай вялікага князя. Вяртаючыся назад, ён быў забіты ўдарам маланкі.

Гаспадаранне Віценя можна ахарактарызаваць як паспяховае процідзеянне крыжакам, пры адначасовым павелічэнні ўплыву на суседнія pycкiя землі. Маладая дзяржава пры ім трымалася ўпоравень з наймацнейшымі суседзямі. 1316 год можна ўмоўна прыняць за дату завяршэння стварэння дзяржавы. Пры Гедыміне (1316—1341 гг.) гэты працэс стаў незваротным, жыццястойкасць новага дзяржаўнага ўтварэння стала відавочнай, распачаўся яго бурны рост у геаграфічнай i палітычнай прасторы сярэднявечнай Еўропы.


 КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА”

Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. У кнізе “Па слядах аднаго міфа” найбольш поўна выкладзена ўмоўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

Асноуныя тэзicы новай (беларускай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ:

- Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Pyci i iншыx беларускіх зямель, што нібыта i паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнiгi па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі i, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.

- Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI - XIII стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва — гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні i тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI-XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася палміж Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі i якая побач з iмi з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна i была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, i пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай.

- Toe, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем i выгнаннем ix феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага i культурна-этнічнага збліжэння i аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтэрэсам беларускіх феадалаў, што i характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура i дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч M.I. Па слядах аднаго міфа. С.83 - 84).

У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць ix ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі заваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяр­жаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэрыторыя, не мова i культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя i міждзяржаўныя адносіны.

Першакрыніцы аб падзеях XII - XIII стст. сведчаць аб тым, што старажытная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іпацьеўскі летапіс пад 1159г. паведамляе пра тое, што мінскі князь Валадар Глебавіч "ходяше под Литвою в лесех", а пад 1162г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка "с Литьвою". 3aпic Іпацьеўскага летапісу пад 1262г. сведчыць аб тым, што князь Войшалк "учини собе манастырь на реце на Немне, межи Литвою и Но­вым городком". Вядома, што Войшалк заснаваў манастыр там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава (на паўночны ўсход ад Навагрудка, у кірунку Мінска). Значыць, Літва знаходзілася паміж Новагародскім - на захадзе i Miнскiм — на ўсходзе княствамі.

На поўдні старажытная Літва межавала з Турава-Пінскай зямлёй. У летапісных звестках пра Новагародак 50 - 70-х гадоў XIІІ ст. гаворыцца аб пранікненні галіцка-валынскіх князёў з Літвы ў гэты горад. Так, Іпацьеўскі летапіс пад 1253г. пацвердзіў, як галіцка-валынскія князі ідучы праз Miнск на Новагародак, сустрэлі на сваім шляху Jliтвy, якая вopaгaў "гнаше через болото до реки Щарье" ( левы прыток Нёмана Шчара). Нарэшце, сyпpaціўленне Літвы было зломлена, зямля Новагародская заваявана. Нa поўначы летапісная Літва межавала з Полнцкім княствам па Бярэзіне (прыток Нёмана).

На думку некаторых навукоўцаў XIX ст., старажытная Літва знаходзілася ў міжрэччы Віліі i Нёмана, дзесьці ў раёне Вільні, Трокаў, Ліды,  Гродна. Іншыя даследчыкі лічылі, што Літва займала значна большую тэрыторыю ад Браслава да Мінска, ад Брэста да Жэмайціі, уключаючы ўсю Аўкштайцію. Pycкія даследчыкі, якія вывучалі Паўночна-Заходні край, лічылі, што Літва XI -   XIII стст. знаходзілася на захадзе ад Мінска; жыхароў гэтай гістарычнай вобласці сучаснай Беларусі называлі ліцвінамі.  М.Ермаловіч не з'яўляецца першым гісторыкам, які летапісную Літву шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Заслуга Ермаловіча ў тым, што ён на аснове першакрыніц удакладніў межы старажытнай Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Маладзечна да Заслаўя i Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна ў 30 км ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч i Слоніма. Заходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьці ў раёне Карэліч. Па нёманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой i Полацкім княствам.

Што датычыць усходняй часткі сучаснай Літвы, то ў XI-XIII стст. яна называлася Аукштайціяй. Пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы дзяржавы з Новагародка ў Вільню назва "Літва" з Верхняга Панямоння паступова пачала пераходзіць на ўсход сучас­най Літвы i замацоўвацца там. Але адначасова яна працягвала захоўвацца i на ранейшым месцы яшчэ цэлыя стагоддзі. М.Ермаловіч у сваёй кнізе (с.28 - 29) прыводзіць доказы гэтага. У Магілёўскай хроніцы пад 1695г. гаворыцца, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Мінска i Слуцка. Дзекабрыст А.Бястужаў, які жыў у 1821г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна, пецярбургскім знаёмым паведаміў такі свой адрас: "Литва, д.Выганичи, в 40 верстах от Минска". А.Міцкевіч (1798 - 1855), які нарадзіўся каля Навагрудка, сваю айчыну называў Літвой. Беларускі пісьменнік В.Дунін-Марцінкевіч (1807 -1884) лічыў, што ён вырас сярод ліцвінаў. Ураджэнец Гродзеншчыны К.Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады XIX ст. i які заўсёды звяртаўся да свайго народа на беларускай мове называў родны край Літвой.

Прыкладна з XVI ст. тэрмінам "Літва" пачынае абазначацца ўся тэрыторыя сучаснай Літвы (былыя Аўкштайція i Жэмайція), упершыню сустракаюцца ўпамінанні аб літоўскай мове, літоўскім праве ў сённняшнім разуменні належнасці да Літвы. Магнаты Гедройцы гаварылі аб тым, што яны літоўцы, а не pyciны. Польскі гісторык Я.Длугаш адзначаў, што літовец - гэта жэмайцец. I толькі на пачатку XX ст., калі завяршыўся працэс утварэння беларускай нацыі, назва "Беларусь" замацавалася за Беларускім Панямоннем, выцесніўшы адтуль назву "Літва", якая з таго часу стала адносіцца толькі да сучаснай Літвы. Гісторыкі не толькі сфармулявалі новую (беларускую) канцэпцыю ўтварэння ВКЛ, удакладнілі межы старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся на летапісы i іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы i факты для абароны распрацаванай iмi канцэпцыі.

Па-першае, прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі лічаць, што ніякага аслаблення беларускіх зямель у XII - пачатку ХШ ст. не існавала, міжусобнай барацьбы таксама не было. Летапісы i іншыя крыніцы не зарэгістравалі такіх фактаў. Больш таго, крыжацкая навала яднала беларускія княствы. У канцы XII ст. крыжакам удалося захапіць Ніжняе Падзвінне — Кукенойс i Герцыке — i тым са­мым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сіл cyпрацьстаяць крыжакам у палачан не хапіла, не дапамаглі iм наўгародцы i пскавічы. Гэта аслабіла Полацкае княства. Цэнтр грамадска-палітычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвіння (Полацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).

Па-другое, Літва, перш чым прыступіць да заваявання зямель заходнерусаў, рабіла паходы супраць Наўгародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўдачай для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай i савецкай гістарыяграфіі,таму, што літоўцы быццам мелі больш дасканалую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы; яны апошніх заваёўвалі, i ні ў якім разе не наадварот.

Па-трэцяе, М.Ермаловіч лічыць, што галоўным пытаннем, было атаясамленне сучаснай Літвы са старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай i Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі "аўтографы" ў выглядзе назваў вёсак "Літва" ў Слонімскім (Гродненская вобл.), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобл.), Уздвенскім, Стаўбцоўскім, Маладзечанскім (Мінская вобл.) раёнах. Гэтыя назвы (тапонім "Jliтва") супадаюць з летапіснымі.

Пачатак утварэння ВКЛ, на думку М.Ермаловіча, як у літоўскай, так i беларускай гістарыяграфіі звязваецца з дзейнасцю літоўскага князя Міндоўга. Першы раз яго iмя ўпамінаецца ў дагаворы 1219г., дзе ён разам з іншымі балцка-літоўскімі князямі абавязаўся перад галіцка-валынскімі князямі выступіць супраць палякаў. У 12.47 i 1245 гг. Міндоўг выступаў на баку Данілы Галіцкага супраць Конрада Мазавецкага i чарнігаўскага князя Расціслава. Дзесьці ў 1245-1246 гг. Міндоўг быў запрошаны куронамі для дапамогі ім у змаганні з немцамі. Аднак над крэпасцю Амботэн ён пацярпеў страшэннае паражэнне i вымушаны быў адступіць. Крыжакі напалі на яго ўладаннi i xaця не ўзялі яго ўмацаванняў, аднак панеслі вялікія спусташэнні i разбурэнні яго зямлі. Гэта не магло не прывесці да аслаблення пазіцый Міндоўга ў Літве, што i выкарысталі яго праціўнікі. У міжусобнай барацьбе, якую яны распачалі супраць Міноўга, ён пацярпеў паражэнне i быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ён дзесьці ў канцы 1246 - пачатку 1247г. прымае "веру христианскую от Востока со многими своими бояры", што сведчыць аб тым, што Міндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем. Калі б Міндоўг быў заваёўшкам, яму не трэба было б прымаць праваслаўе. Значыць, Міндоўг з'явіўся ў Новагародку не як заваёўнік, а як перабежчык, які ўцёк з Літвы разам з yciм cвaiм родам i акружэннем (Ермаловіч M.I. “Па слядах аднаго міфа” С.56 — 61).

У гэты час Новагародская зямля вызвалілася з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў у першую чаргу таму, што ix зямля была спустошана мангола-татарскім нашэсцем. Суседняя Літва з прычыны ўнутраных i знешніх абставін таксама значна аслабела. Перад Міндоўгам была пастаўлена задача пашырэння тэрыторыі Новагародскага княства за кошт Літвы. У такой сітуацыі Міндоўг для новагародцаў быў добрай знаходкай: пакрыўджаны cвaiмi суайчыннікамі, ён быў зацікаўлены ў помсце сваёй былой радзіме. Гэты вопыт Новагародка пазней паспяхова выкарыстоўвалі полацкія i пскоўскія феадалы. Міндоўг прыступае да выканання задання новагародцаў — заваявання Літвы. Падгаварыўшы сваіх пляменнікаў Таўцівіла i Едзівіла з ix дзядзькам Вікінтам icцi пад Смаленск, Міндоўг абяцаў аддаць iм усё, што яны захопяць у час паходу. Гэтым самым Міндоўг хітрасцю фактычна выгнаў з Літвы Таўцівіла, Едзівіла i Вікінта, Міндоўг быў перабежчыкам у Новагародак, а не яго заваёўнікам. Бо калі б ён з Літвы заваяваў Новагародак, дык навошта яму было займаць Літву? Словы "поимана бе вся земля Литовьская" гавораць, што Міндоўг да гэтага не валодаў ніводнай часткай яе. Значыць, ён прыбыў у Новагародак, страціўшы Літву (Ермаловіч M.I. “Па слядах аднаго міфа” С.61).

Далей М.Ермаловіч робіць вывад, што ўтварэнне ВКЛ пачалося не з заваявання Новагародскай зямлі Літвой, а з заваявання Новагародскай зямлёй Літвы. Гэту заваёву новагародскія феадалы ажыццявілі свaiмi сіламі пры дапамозе перабежчыка з Літвы Міндоўга. Апошні, помсцячы князям Літвы за ix "ворожьство" да яго, адбіраючы "бесчисленное имение их", дзейнічаў у інтарэсах новагародскіх феадалаў. I таму не дзіўна, што феадалы Літвы аказалі ўпартае супраціўленне Міндоўгу. Таўцівіл, Едзівіл i Вікінт, як i іншыя выгнаннікі, страціўшы апору на сваёй зямлі, звярнуліся за дапамогай да галіцка-валынскіх князёў Данілы i Васілька, якія хацелі не дапусціць аб'яднання заходнерускіх зямель на чале з Новагародкам. На гэту ролю прэтэндавалі caмi галіцка-валынскія князі. На працягу 1248-1254 гг. Новагародская зямля стала арэнай жорсткіх баявых дзеянняў. Страшэнныя paзбурэнні прынеслі ей тры паходы галіцка-валынскага войска. Міндоўг аказаўся дрэнным палітыкам: ён пайшоў на саюз з ордэнам, з крыжакамі, прыняў каталіцтва i ў 1252г. атрымаў ад папы рымскага каралеўскую карону, але не спыніў галіцка-валынскага наступлення. Першая спроба заваявання Літвы Новагародскай зямлёй закончылася няўдачай.

М.Ермаловіч сцвярджае, што роля Міндоўга ў гісторыі яўна перабольшваецца. Ён фактычна не быў стваральнікам ВКЛ. Не ён зрабіў сваей сталіцай Новагародак, а Новагародак выбраў яго сваім князем. Не літоўскую ўладу ажыццяўляў тут Міндоўг, а быў выканаўцам дзяржаўных імкненняў Новагародка. Таму, не апраўдаўшы надзей навагародскіх феадалаў, ён i страціу новагародскі пасад. Т.ч., Новагародак напаткала няўдача. Князь - перабежчык Міндоўг яму здрадзіў. I ўсё ж новагародскім феадалам патрэбны быў князь-ліцвін, які, захапіўшы Літву, мог бы з'явіцца там як наследны гаспадар. Такім князем стаў сын Міндоўга 32-гадовы Войшалк - тонкі палітык i дыпламат, які назаўсёды звязаў свой лес з Новагародкам. Ад iмя знясіленай i пераможанай Новагародчыны Войшалк заключыў мip з галіцка-валынскімі князямі, імкнучыся былых ворагаў перацягнуць на свой бок i на пэўны час абапірацца на ix дапамогу. Гарантыяй гэтага стала выданне дачкі Міндоўга за сына Данілы Галіцкага. Для забеспячэння трываласці пагаднення Войшалк poбiць дальнабачны палітычны ход - аддае Новагародскую зямлю разам з гарадамі "Новогородок... Вослоним.., Волковыеск" i астатнімі гарадамі сыну Данілы Галіцкага - Раману. Ён канчаткова ўваходзіць у давер галіцка-валынскіх князёў, якім валоданне Новагародчынай адкрывала дарогу да літоўскіх i полацкіх зямель. Войшалк ведаў унутраныя i знешнія супярэчнасці Галіцка-Валынскай зямлі, прадбачыў яе немінучае аслабленне, у выніку якога яна не толькі не зможа ўтрымаць за сабой Новагародскую зямлю, але i сама стане аб'ектам захопу суседзямі. Ён распальвае супярэчнасці паміж сынамі Данілы Галіцкага-Шварнам i Раманам у ix дамаганнях на Новагародскую зямлю, а жыхарам гэтай зямлі забяспечвае на пэўны час мірнае жыццё.

Аддаўшы Навагародскую зямлю пад надзейную ахову галіцка-валынскіх князёў, Войшалк пайшоў "до Галича к Данилови князю и Василькови, хотя прияти мински чин". Прыкінуўшыся богабаязным манахам, ён сваё знаходжанне ў Галіцкай зямлі выкарыстаў для падрыхтоўкі хрышчэння Літвы. Тры гады Войшалк знаходзіўся ў Палонімскім манастыры, дзе зрабіў манахаў для заснавання манастыpa ў Новагародскай зямлі. Больш таго, ён пайшоў у Грэцыю, у Афонскі манастыр. Галіцка-валынскія князі паверылі ў намер Войшалка стаць манахам i адпусцілі яго (ёсць версія аб тым, што Войшалк знаходзіўся там у якасці заложніка для гарантавання бяспекі Раману ў Новагародку). Войшалк вярнуўся ў Новагародскую зямлю не пазней як на пачатку 1258г. Ён не раскрыў адразу сваіх палітычных намераў, працягваў насіць маску богабаязнага манаха, заснаваў манастыр у в.Лаўрышава.

Для вызвалення ад галіцка-валынскай залежнасці Войшалку трэба было знайсці саюзніка. Ён звярнуў увагу на Полацк, дзе ў той час княжыў Таўцівіл (па прыкладу Новагародка Полацк вырашыў прыдбаць законнага спадкаемца Літвы). Выкарыстаўшы гнеў Таўцівіла да галіцка-валынскіх князёў, абапіраючыся на яго дапамогу i праз вераломства, Войшалк у 1258г. паланіў Рамана Даншілавіча (магчыма, забіў яго) i стаў паўнапраўным гаспадаром Новагародскай зямлі. Толькі цяпер галіцка-валынскія князі зразумелі, якую яны зрабілі памылку, адпусціўшы Войшалка. Даніла Галіцкі пайшоў на Новага­родскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, паслаў атрад на Зэльву, а сына Льва - на Гародзень. Аднак галіцка-валынскія князі не мелі сіл, каб справіцца з Войшалкам i вярнуць сабе Новагародскую зямлю. Яны ўсё больш падпадалі пад уладу мангола-татараў, якія ў гэтым жа 1258г. прымусілі ix удзельнічаць у паходзе на Літву.

На гэты час прыпадае пачатак адкрытай варожасці паміж Войшал­кам i Міндоўгам, Новагародкам i Літвой. Міндоўг парывае з ордэнам, адракаецца ад хрысціянства, зноў пераходзіць у язычніцтва, па прапанове жэмайцкага князя Траняты прымае ўладу над язычніцкай Жэмайціяй. Пад яго ўладай апынуліся ўсе балцка-літоўскія землі. Але Траняту патрэбна была не столькі ўлада Міндоўга,   колькі дапамога Літвы ў барацьбе з орденам. I калі гэта барацьба скончылася перамогай Жэмайціі, адразу ж пачалося саперніцтва феадалаў Жэмайціі i Літвы, знешняй праявай чаго была ўзаемная варожасць паміж Транятам i Міндоўгам. На бок Траняты перайшоў нальшчанскі князь Даўмонт, у якога Міндоўг забраў жонку. Помсцячы яму, Даўмонт забіў Міндоўга i двух яго сыноў. Транята арганізаваў таксама забойства полацкага князя Таўцівіла, што выводзіла Полацк з барацьбы за літоўскую спадчыну.

Цяпер была чарга Войшалка. Але ён разгадаў намер Траняты, Войшалк перацягнуў на свой бок Пінск, які ўжо даўно адчуваў на сабе цяжар залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў. Ён уважліва сачыў за падзеямі ў Літве, не спяшаўся з адкрытым умяшаннем у яе справы. Ён добра разумеў, што феадалы Літвы не будуць мірыцца з жамойцкім панаваннем, магчыма раздзімаў гэтыя супярэчнасці, што i дало свае вынікі. Транята быў забіты конюхамі - парабкамі Міндоўга. Смерць Траняты азначала крах намераў жэмайцкіх феадалаў аб'яднаць усе балцка-літоўскія землі вакол Жэмайціі.

Даведаўшыся пра забойства Траняты, разгубленасць i безуладдзе ў стане Літвы i Жэмайціі, Войшалк расачаў поўную і канчатковую заваёву Літвы, пры гэтым ён абапіраўся на сілы Новагародка i саюзнага з iм Пінска. Будучы правадніком палітыкі новагародскіх феадалаў, Войшалк жорстка расправіўся з літоўскімі феадаламі, большасць якіх была знішчана, а частка разбеглася. Але сілы Новагародка i Пінска хапіла толькі для заваявання Літвы. Войшалк зноў ідзе на саюз з галіцка-валынскімі князямі, прызнае ix вярхоўную ўладу над сабой, бо пасля смерці Данілы Галіцкага абазначыўся распад гэтай феадальнай дзяржавы. 3 дапамогай Шварна i Васілька Войшалк не менш жорстка расправіўся з феадаламі Дзяволтвы i Нальшчанаў i далучыў гэтыя землі да Новагародка. Захоп Новагародкам Літвы, Нальшчанаў i Дзяволтвы быў адначасова i ўдарам па Полацку. Каб карыстацца i ў далейшым матэрыяльнымі pacypcaмi i вайсковай сілай літоўска-балцкіх зямель, ён павінен быў прызнаць волю Новагародка. Падначаленне Новагародку, відаць, адбылося ў 1265г.

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Вой­шалк Жэмайцію. Магчыма, каб ажыццявіць гэту мэту, дзеля чаго патрэбна была дапамога галіцка-валынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам  iзнoў пайшоў у Галіцкую зямлю. Гэта перадача не спадабалася брату Шварна - галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодаць Новагародскай i Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзінае цэлае. Ён i зaбiў Войшалка. Вялікім князем Літоўскім стаў Трайдэн, які працягваў палітыку свайго папярэдніка. На аснове аналізу гэтага вялікага фактычнага матэрыялу М.Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай i Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. Але калі далучэнне балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў i Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка i Віцебска праходзіла добраахвотна. Пазней да Вялікага княства Літоўскага далучаліся i іншыя беларускія землі. Вырашальную аб'яднальную ролю ў складанні i пачатковай гісторыі ВКЛ меў найперш Новагародак. Нездарма ж i герб гатага горада - коннік з мячом ў руцэ - стаў дзяржаўным гербам ВКЛ (Ермаловіч М.І. “Па слядах аднаго міфа” С.82).

Прьхільнікі новай (боларускай) канцэпцыі растлумачваюць, чаму імем заваяванай зямлі Літвы краіна стала называцца Вялікім княствам Літоўскім, а не Новагародскай дзяржавай. Яны прыводзяць гістарычныя аналогіі, выключэнні з правіла, калі дзяржава не называецца iмeм дамінуючай часткі. Так, сучасная Расія першапачаткова называлася Маскоўскім княствам, якое складала цэнтральную частку. Потым маскоўскія князі бяруць старажытную назву "Русь". Нельга лічыць, што назва "Літва" пашыралася з Вільнi. Назва "Літва" перайшла на беларускіх панямонцаў, кія доўгі час называліся ліцвінамі. Назва "Літва" з'явілася такой трывалай i яе імем стала называцца вялікая дзяржава ў Еўропе, магчыма таму, што знаходзілася ў цэнтры краіны (старажытная Літва), альбо таму, што насельніцтва захавала назву, якая тут была з часоў балцкай каланізацыі тэрыторыі сучаснай Беларусі, магчыма паўплывалі балцкія карані (субстрат) славян-беларусаў.

Прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі ВКЛ называюць дзяржавай выключна беларускай таму, што яе асновай з'явілася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку i таму, што рашаючую ролю ў яе стварэнні адыгралі беларускія феадалы, бо пануючымі былі беларуская культура i беларуская мова. Уся Літоўская метрыка, дзяржаўныя акты, дакументы, летапісы, мастацкая літаратура пісаліся на старабеларускай мове. У перыяд ВКЛ літоўцы (жамойты) уласнай пісьменнасці не мелі. Традыцыйная (літоўская) i новая (беларуская) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ - дзве крайнія канцэпцыі, якія выключаюць адна другую. Ёсць яшчэ i "памяркоўная" канцэпцыя - цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, якое ўзнікла на працягу цэлага гістарычнага перыяду: XIII ст. - 70-я гады XIVcт., а не ў сярэдзіне XIII ст., як пішуць гісторыкі-рамантыкі. Тое, што ўзнікла ў Верхнім Панямонні пры Міндоўгу i Войшалку ў XIII ст., трэба лічыць Літоўскай дзяржавай, дзяржавай Міндоўга цi проста Новагародскім княствам. Толькі з дзейнасці Гедыміна ў пачатку XIV ст. можна разглядаць працэс утварэння ВКЛ. Дзе была старажытная Літва, прыхільнікі гэтай канцэпцыі не пішуць, яны не абвяргаюць М.1.Ермаловіча, але лічаць, што Літва існавала шырэй, як пазначана ў яго працах, цягнулася не ад Маладзечна, а аж да Вільні.

Вядучай сілай ва ўтварэнні ВКЛ сталі беларускія i літоўскія феадалы. Літоўскія феадалы да сярэдзіны XV ст. адыгрывалі рашаючую ролю ў жыцці краіны, яны ў большай колькасці былі прадстаўлены ў вышэйшым дзяржаўным органе — паны-радзе. Паводле даных гісторыкаў, у канцы XIV ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцаў было 84%, беларусаў - 9%, у другой чвэрці XVct. літоўцаў - 67%, беларусаў - 17%. Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання, у той час як гісторыкі-рамантыкі прыпісваюць iм славянскае паходжанне. Яны (Гедымінавічы) не называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385г. былі язычнікамі, а славяне - праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569г. літоўскія феа­далы пераважалі над беларускімі i польскімі: з 13 магнацкіх родаў 2/3 былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталіцызм, праваслаўных епіскапаў нават не пускалі ў паны-раду. Чаму на другім плане аказалася праваслаўе? Як гэта злучыць са сцвярджэннем гісторыкаў-рамантыкаў аб тым, што ВКЛ - гэта беларуская дзяржава? Прыведзеныя факты дазваляюць зрабіць вывад аб тым, што да сярэдзіны XVст. ВКЛ — гэта літоўска-беларуская дзяржава.

Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе даволі свабодна. Але пасля Крэўскай уніі 1385г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах XVст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская i літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапускалася ў паны-раду. З сярэдзіны XVст. роля Беларускай знаці ўзрастае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай yнii 1569г. беларусы i украінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ. Такім чынам, у другой палове XV i ў XVI стст. ВКЛ існуе як беларуска-літоўская дзяржава.

Разгледзеўшы традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) i цэнтрысцкую канцэпцыі ўтварэння ВКЛ адзначым, што, правамерна паставіць пытанні: на нашу думку, ВКЛ было поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў: беларускага, украінскага, рускага i літоўскага. Паводле даных Г.Лаўмянскага, у 1528г. колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі i Падляшша складала больш за 2 млн чалавек, насельніцтва ўсяго ВКЛ больш за 2,5 млн, у 1569г. - адпаведна 2.5 i 3,5 млн чалавек. Літоўскае насельніцтва складала толькі каля 20%, славянскае амаль 80% усяго насельніцтва ВКЛ.


Літаратура:

1.   “Гісторыя Беларусі” ў 2-х частках Я.К.Новік, Г.С.Марцуль; Мінск 2000г.

2.   “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Касцюка.

3.   “Нарысты гісторыі Беларусі” ў 2-х частках; Мінск 1994г.

4.   “Гісторыя Беларусі курс лекцый” ў 2-х частках.

5.   “Па слядах аднаго міфа” М.І.Ермаловіч.

6.   “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Галубовіча.

Рэферат  па прадмеце “Гісторыя Беларусі” студэнта І курса завочнага аддзялення Фізіка-тэхнічнага факультэта спецыяльнасці АіТВПАМ 2 группы 1-й лабараторнай падгуппы Жукоўскага Аляксея Уладзіміравіча. Змест: 1. УТВАРЭННЕ

 

 

 

Внимание! Представленный Реферат находится в открытом доступе в сети Интернет, и уже неоднократно сдавался, возможно, даже в твоем учебном заведении.
Советуем не рисковать. Узнай, сколько стоит абсолютно уникальный Реферат по твоей теме:

Новости образования и науки

Заказать уникальную работу

Похожие работы:

Утверждение власти Гоминьдана и борьба за объединение страны
Утворення давньоруської держави: проблеми походження, суспільного устрою і розпаду
Утворення московської держави
Утворення Української Центральної Ради і її I та II Універсали
Участие Донского казачества в русско-японской войне 1904–1905 гг.
Участие народов Башкирии в Отечественной войне 1812 г. и в заграничных походах России в 1812-1817 гг.
Участь вінничан в Русі Опору
Участь України у миротворчих операціях
Ученые и власть в советской России
Ученые и студенты НГУ в годы Великой Отечественной войны

Свои сданные студенческие работы

присылайте нам на e-mail

Client@Stud-Baza.ru