База знаний студента. Реферат, курсовая, контрольная, диплом на заказ

курсовые,контрольные,дипломы,рефераты

Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі — История

ПЛАН

1. УМОВЫ ПЕРАХОДУ АД ВАЙНЫ ДА МІРУ

2. АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ

3. РАЗВІЦЦЁ ПРАМЫСЛОВАСЦІ. РОЛЯ ДРОБНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ І ПРЫВАТНАГА КАПІТАЛУ Ў ЭКАНОМІЦЫ РЭСПУБЛІКІ

4. ВЫНІКІ АДНАЎЛЕННЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ


1. УМОВЫ ПЕРАХОДУ АД ВАЙНЫ ДА МІРУ

Пераход да мірнага будаўніцтва ў Беларусі пачаўся ва ўмовах татальнага крізысу 1920-1921 гг. Больш як шасцігадовыя ваенныя дзеянні ў спалучэнні з рэвалюцыйнымі падыходамі савецкай улады да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач давялі гаспадарку да катастрафічнага стану. Вялікія статы панесла сельская гаспадарка – асноўная галіна эканомікі. Паводле разлікаў некаторых аўтараў, пасяўныя плошчы ў 23 паветах Беларусі (усходнія вобласці) за тры гады савецкай улады скараціліся амаль на 30%, а ў параўнанні з 1913 г. – на 39%. Пры адначасовым значным паніжэнні ўраджайнасці валавыя зборы збожжа зменшыліся адпаведна больш чым напалову і амаль на 2/3. Вытворчасць бульбы ў 1920 г. склала 39,1% узроўню 1917 г. і 36,5% у параўнанні з 1913 г. Істотна скараціліся пасевы і зборы тэхнічных культур. Адчувальныя страты панесла жывёлагадоўля: зменшылася пагалоўе амаль усіх відаў скаціны. У выніку сельскагаспадарчая вытворчасць да 1921 г. у параўнанні з даваенным узроўнем зменшылася прыкладна ўдвая.

Ва ўмовах правядзення савецкіх аграрных пераўтварэнняў на падставе перадачы часткі канфіскаваных сродкаў вытворчасці буйных прыватных уласнікаў у рукі маламоцных земляробаў змяніўся і характар дыференцыяцыі вёскі. Расла колькасць гаспадарак сярэдніх сялян – найбольш прадстаўнічай сацыяльнай групы сельскага насельнітва. Гэта не толькі пашырала сацыяльную апору савецкай улады, але і дазваляла ёй дастаткова бесцырымонна распараджацца вынікамі працы "ўзнагароджаных". Аднак апошнія такую лінію паводзін уладных стркутур не заўсёды падзялялі. Пацвярджэнне таму – перманентныя ўсплёскі антысавецкіх выступленняў і нават паўстанняў.

Між тым, нягледзячы на бескампрамісныя задады ўлады, на вёсцы захоўвалася група больш заможных сялян, так званых "кулакоў" – не больш чым 2% сялянскіх гаспадарак усходняй часткі Беларусі (супраць прыкладна 10% у 1917). Былі ліквідаваны памешчыкі-землеўладальнікі як частка класа эксплуататараў, знікла катэгорыя памешчыцкіх парабкаў. Заявілі аб сабе калгаснікі і рабочыя саўгасаў, якім было наканавана прыйсці на змену папярэднім сацыяльным пластам вёскі.

К пачатку 1921 г. ва ўсходніх абласцях Беларусі налічвалася 374 саўгасы і 740 калектыўных гаспадарак (сельскагаспадарчыя арцелі, камуны і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Яны адпаведна мелі 362,3 тыс. дзесяцін і 55,5 тыс. дзесяцін, што складала 2,82 і 0,43% агульнай кольцасці зямлі. Спроба "наскокам" вырашыць праблему "сацыялістычнай перабудовы" вёскі не ўдалася. У непасрэдным карыстанні аднаасобнага сялянства знаходзілася 8100 тыс. дзесяцін, або 63,07% усёй зямлі супраць 52,3% у 1917 г.

Асноўнымі вытворцамі у сельскай гаспадарцы выступалі серадняцкія аднаасобныя гаспадаркі. Але яны, як i бядняцкія, заснаваныя на пераважна малапрадукцыйнай ручной працы пры жорсткай падатковай палітыцы улады, з'яуляліся у цэлым спажывецкімі. Многія з ix не зводзілі свае даходы з расходамі - ураджаю не хапала на уласнае спажыванне i насенне. Заможныя гаспадаркі таксама былі знясілены. Прычым, добра спазнаушы палітыку раскулачвання праз жорсткія канфіскацыі i рэквізіцыі, а таксама палітычную ізаляцыю, яны асабліва не імкнуліся да праяўлення вытворчай актыўнасці. Буйныя гаспадаркі (саўгасы i калгасы) былі ў асноўнай масе маламоцнымі i стратнымі, па сутнасці не з'яўляліся прыкладам арганізацыі эфектыўнай вытворчасці.

У больш цяжкім стане, чым сялянская гаспадарка, знаходзілася прамысловасць. Нягледзячы на шырока праведзеную нацыяналізацыю прамысловых прадпрыемстваў i транспарту, г.зн. ператварэнне ix у дзяржаўныя са строгай рэгламентацыяй жыццядзейнасці, яны насуперак адчайным намаганням улады не забяспечвалі выканання яе мэтавых установак па уздыму прадукцыйных сіл. Скіраваныя раней галоўным чынам на абслугоўванне патрэб фронту (у Віцебскай гyбepні толькі каля 30% прамысловых прадпрыемстваў выраблялі патрэбную насельніцтву прадукцыю), яны будавалі сваю работу на дзяржзаказах, здавалі свае вырабы цэнтралізавана глаўкам у абмен на сыравіну, паліва, харчы i г.д.

На пачатак 1921 г. з 815 прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці (буйныя i сярэднія прадпрыемствы з механічнымі рухавікамі, з лікам рабочых больш 15 i без механічных рухавікоў - больш 30) з перабоямі працавала толькі 345 (42,2%). У выніку аб’ём ix вытворчасці ў параўнанні з 1913 г. складаў 21,3%, прадукцыйнасць працы - не больш чым 30%. Гэтыя паказчыкі былі ніжэйшыя за сярэднія па савецкай Pacii. У цэлым сярэднегадавая выпрацоўка прадукцыі на аднаго рабочага ў прамысловасці ўсходніх раёнаў Беларусі ў канцы 1920 г. склала прыкладна 36% узроўню 1913 г.

Яшчэ больш значна пацярпела дробная вытворчасць i рамёствы, на долю прадукцыі якіх у дарэвалюцыйнай Беларусі прыпадала каля паловы ўсёй прамысловай прадукцыі. Паводле даных Усерасійскага прамысловага перапісу 1920 г., на беларускай тэрыторыі было зарэгістравана 11,7 тыс. дзеючых дробных прадпрыемстваў, а колькасць рабочых у ix складала 15% у параўнанні з 1913 г.

Вялікія страты панесла лясная гаспадарка. У стане заняпаду знаходзіўся транспарт. На кастрычнік 1920 г. 27,9% паравозаў i вагонаў былі няспраўнымi. He ў лепшым становішчы была пуцявая гаспадарка: даўжыня чыгуначнай сеткі скарацілася на 2/3.

У гарадах нярэдка нармальнае жыццё замірала з-за недахопу паліва i адпаведнага абсталявання. Істотна пагоршыліся матэрыяльна-бытавыя ўмовы гараджан. Сярод рабочых звыклым стала беспрацоўе. У пошуках выйсця яны пакідалі горад, мянялі сферу дзейнасці, хаця нацыяналізаваным прадпрыемствам кваліфікаваных рабочых не хапала. Ва умовах развалу эканомікі напаўгалоднае i няўтульнае жыццё, жабрацтва i хваробы сталі звыклымі i ў вёсцы. Трэба меркаваць, менавіта таму А. Чарвякоў у 1921 г. адзначыу: з-за працяглага недахопу харчоў насельнікам БССР пагражала выраджэнне.

Між тым магчымасці i рэсурсы, якія меліся, выкарыстоўваліся нярэдка нерацыянальна i жорсткімі, адміністрацыйнымі метадамі. Не спынялі дзейнасць загараджальныя атрады, якія канфіскоўвалі ў прыватных асоб прадукцыю для продажу у горадзе. Захоўвалася малапрадукцыйная прымусовая праца на аснове ўсеагульнай працоўнай павіннасці, абмежаванай свабоды пражывання i перамяшчэння. Адсутнасць гаспадарчай самастойнасці на месцах, абавязковая здача прамысловым сектарам прадукцыі дзяржаве бясплатна або па цэнах, якія звычайна не забяспечвалі нават простае ўзнаўленне, а таксама сістэма харчразвёрсткі не толькі падрывалі у шырокіх мас працоўных эканамічны інтарэс да развіцця вытворчасці, але i ўскладнялі ўзаемаадносіны з савецкай уладай.

Гаспадарчыя цяжкасці ўскладняліся палітычнымі. 3 канца 1920 г. становішча кіруючай бальшавіцкай партыі ў краіне стала імкліва пагаршацца. Спробы яе спосабам "кавалерыйскай атакі" увесці ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, захаваць сістэму харчразвёрсткі i ліквідаваць таварна-грашовыя, рыначныя адносіны, нарэшце, не дапусціць дэмакратызацыю палітычнага рэжыму, пашырэння грамадзянскіх правоў насельніцтва спрыялі стварэнню у грамадстве атмасферы антысавецкіх сацыяльных узрушэнняў. Ва умовах завяршэння замежнай інтэрвенцыі i Грамадзянскай вайны імкліва распаўсюджвалася "паўзучая контррэвалюцыя", звязаная з супраціўленнем вёскі. Сялянства не толькі праяўляла незацікауленасць у пашырэнні вытворчасці, выкананні рознага роду падатковых плацяжоў, але i нярэдка асуджала дыктатарскую палітыку бальшавікоў i нават актыўна удзельнічала ў антысавецкім узброеным руху. Настойлівае нежаданне сялянства мірыцца з эканамічнай палітыкай савецкай улады, якая імкнулася ўзяць пад кантроль любую гаспадарчую ініцыятыву, праяўлялася i ў масавым дэзерцірстве, ухіленні ад прызыву ў Чырвоную Армію. У лістападзе 1920 г. на павятовым з’ездзе кааперацыі ў Магілёве сяляне патрабавалі неадкладнай замены харчразвёрсткі, працоўнай i гужавой павіннасцей, дазволу свабоднага гандлю.

Паводле гадавой справаздачы Галоўнага ўпраўлення рабоча-сялянскай міліцыі i крымінальнага вышуку НКУС БССР, "у кастрычніку-снежні 1920 г. супрацоўнікі міліцыі прымалі ўдзел у ліквідацыі антысавецкіх выступленняў у Мінскім, Мазырскім, Слуцкім, Ігуменскім i іншых паветах рэспублікі". У паходах па ліквідацыі "кулацкіх мяцяжоў" правялі гэты год i супрацоўнікі міліцыі Віцебскай губерні. Вайскоўцы 16-й арміі не мелі спакою з-за аперацый "бандытау" на ўciм левабярэжжы Дняпра Гомельскай губерні i вярхоў Бярэзіны. Вясной 1921 г. Беларусь апынулася у хвалі 89 сялянскіх выступленняў з ярка акрэсленай палітычнай афарбоўкай. Не выпадкова на III cecii ЦВК саветаў Беларусі 16 красавіка 1921 г. адзначалася: "Выкананне раскладкі (харчовай. - А.С.) спараджала шмат непаразуменняў на месцах, якія паглыбляліся злоўжываннямі агентаў". Аднак няварта забываць, што адзначанае непрыняцце савецкага рэжыму ўлівалася ў агульнае рэчышча антыўрадавай барацьбы сялян, рабочых i вайскоўцаў Тамбоўскай губерні, Сярэдняга Паволжа, Дона, Кубані, Заходняй Сібіры, Украіны, іншых месцаў. Зімой 1921 г. савецкая дзяржава па сутнасці знаходзілася ў фазе выспявання новай грамадзянскай вайны. Кульмінацыяй яе стала Кранштацкае паўстанне ў лютым-сакавіку 1921 г., з яго лозунгам "Саветы без камуністаў!"

Гэта была рэакцыя не толькі тых, хто ў свой час не прызнаваў ці лаяльна ўспрымаў новаўвядзенні, але i прыхільнікаў новага, апоры бальшавікоў у кастрычніку 1917 г. Паказальна тое, што ўдзел у антысавецкіх акцыях ідэйных праціўнікаў бальшавікоў, на інтрыгі якіх усё спісвалася, станавіўся не адзінай прычынай крызісу. Пры гэтым несправядліва не заўважаць ролі апазіцыйных уладзе партый i pyxaў у захаванні сацыяльнай напружанасці: у Беларусі яны не толькі падтрымлівалі яе, але i арганізоўвалі паўстанцкі рух. Пры гэтым яны часта абапіраліся на падтрымку суседзяў з Захаду (фapмipaванні С. Булак-Балаховіча, Б. Савінкава i інш.).

Між тым савецкае кіраўніцтва краіны для падаўлення па сутнасці стыхійных выбухаў народнага ўзбуджэння яго палітыкай "не шкадавала пораху". З дапамогай рэгулярных часцей Чырвонай Арміі i фарміраванняў карных органаў з актыўнымі ўзброенымі выступленнямі ў Беларусі было пакончана вясной 1922 г. (у Pacii - у асноўным да канца лета 1921 г.). Тым часам сярод савецкай палітычнай эліты пашыралася ўпэўненасць у тым, што з дапамогай аднаго "чырвонага тэрору", уведзенага у 1918 г., выйсці з глыбокага эканамічнага i палітычнага крызісу немагчыма.

Каб стабілізаваць сітуацыю i прадухіліць пагрозу страты ўлады, лідэры савецкай краіны, у першую чаргу У. Ленін, схіліліся да адмовы ад рэвалюцыйнай (г.зн. гвалтоўнай) практыкі дзеянняў на карысць рэфармісцкай. Нібы забыўшыся пра класавую барацьбу, яны становяцца прыхільнікамі "грамадзянскага мipy", спрабуюць "уманціраваць" у савецкую сістэму некаторыя элементы рыначнай эканомікі, за гэты кошт выйсці з крызісу i працягнуць ажыццяўленне камуністычных праектаў. З мэтай пераадолення камандных метадау кіравання яны пачалі задумвацца над напаўненнем новым зместам дзейнасці дзяржаўна-прававых органаў улады, выпрацоўваць новыя падыходы ў асэнсаванні значэння дэмакратыі для эвалюцыйнага развіцця грамадства, выкарыстання духоунай спадчыны. Паражэнне Чырвонай Арміі пад Варшавай у 1920 г. падарвала надзеі на хуткі рэвалюцыйны выбух у Еўропе i запатрабавала перагляду ўяўленняў аб перспектывах сусветнай рэвалюцыі. Высвечвалася магчымасць суіснавання дзвюх сістэм, каб выстаяць у "капіталістычным акружэнні". Мірныя дагаворы 1920-1921 гг. РСФСР з Літоўскай, Латвійскай i Польскай рэспублікамі з’явіліся юрыдычным сведчаннем рэальнасці i неабходнасці мірнага супрацоўніцтва дзяржаў з розным грамадска-палітычным ладам.

Мэтанакіраваны пачатак ажыццяўлення новай дзяржаўнай палітыкі (НЭПа) паклаў X з’езд РКП(б) (сакавік 1921 г.). Гэта было замацавана шэрагам заканадаўчых рашэнняў цэнтральных i мясцовых партыйных i савецкіх органаў улады. Дазвалялася частковая дэнацыялізацыя, развіццё прадпрымальніцтва ў гандлі, дробнай i саматужнай прамысловасці, нават канцэсій (арэнда дзяржаўных прадпрыемстваў замежнымі прадпрымальнікамі). Новая палітыка павінна была праводзіцца ва ўмовах паслядоўнага навязвання партыяй (якая захоўвала за сабой права дыктату ва ўcix сферах грамадскага жыцця) эканамічнай барацьбы з рыначнымі адносінамі i ix носьбітамі. Гэта рабілася ва ўмовах недапушчэння не тое што шматпартыйнасці, а нават апазіцыйных меркаванняў унутры самой партыі, на аснове нарастаючага ўплыву партыйнага апарату на справы саветаў, масавых грамадскіх арганізацый з мэтай ператварэння ix ў надзейных праваднікоў палітыкі партыі. Вымушаны ленінскі кампрамісны ход "карэннай перамены ўсяго пункту гледжання ... на сацыялізм", змена метадаў дасягнення камуністычнай мэты пэўны час не ўспрымаліся ў якасці меры самазахавання як ў партыйна-дзяржаўных "вярхах", так i сярод функцыянераў кіруючых органаў на месцах. На VII з’ездзе КП(б)Б (сакавік 1923 г.) адзначалася: Цэнтральнаму Бюро КП(б)Б давялося змагацца з адмоунымі адносінамі партыйцаў да НЭПа. Да 1922 г. аналагічная сітуацыя назіралася ў Гомельскай губернскай партарганізацыі. 21 красавіка 1921 г. беспартыйная канферэнцыя рабочых Віцебска, а затым рабочыя сходы акулярнай i іголкавай фабрык асудзілі сацыяльна-эканамічную палітыку кіруючай партыі. Неадназначна сустрэлі пераход да НЭПа сяляне i удзельнікі грамадска-палітычнага руху, хаця большасць з ix успрыняла яго з надзеяй на паляпшэнне свайго становішча. Пытанне шмат у чым было звязана з падатковай палітыкай, манаполіяй дзяржавы на нарыхтоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, практыкай узмацнення дзяржаўнага рэгулявання гандлем, адпускнымі, аптовымі i рознічнымі цэнамі.

Рэалізацыя захадаў па змяненню эканамічнай палітыкі пачалася з падатковай рэформы, замены харчразвёрсткі (стрыжня палітыкі "ваеннага камунізму") натуральным падаткам - харчпадаткам, а прадуктаабмену - таварна-грашовымі адносінамі. Адпаведна нарматыўным прававым актам РСФСР, прынятым ужо ў сакавіку 1921 г., прадугледжвалася захаванне класавага характару падаткаабкладання, icтотнae памяншэнне памеру харчпадатку параўнальна з развёрсткай, вызначэнне яго памеру для кожнага двара (а не вёскі, таварыства i г.д.) да пачатку веснавой сяўбы, свабодны абмен прадуктамі сельскай гаспадаркі "у межах мясцовага гаспадарчага абароту" па рыначных цэнах пасля абавязковай здачы харчпадатку. Як i вясной 1918 г., прыярытэтным вызначаўся безграшовы тавараабмен паміж горадам i вёскай праз дзяржаўныя i кааператыўныя гандлёвыя ўстановы. Спачатку абмен, продаж i закупка хлебных прадуктаў неадкладна дазваляліся ў 40 губернях, у тым ліку ў Віцебскай i Гомельскай, якія закончылі развёрстку. У Віцебскай губерні дазваляўся таксама свабодны абмен-продаж сена. Ва ўказаных губернях здымаліся ўсе загараджальныя атрады ў мэтах бесперашкоднага абмену, продажу i куплі.

На тэрыторыі, якая ўваходзіла ў склад БССР, гэтыя прынцыпы былі закладзены ў шэрагу актаў вышэйшых заканадаўчых i выканауча-распарадчых органаў рэспублікі аб свабодным абмене прадуктаў земляробства, жывёлагадоўлі i вырабаў саматужнай прамысловасці, прынятых на працягу сакавіка-кастрычніка 1921 г. Прычым раскладка зерня i фуражу ў Барысаўскам, Бабруйскім i Мазырскім паветах была спынена ў красавіку, а ў мai ўрад Беларускай рэспублікі дазволіў свабодную куплю-продаж сельгаспрадукцыі i вырабаў саматужнай прамысловасці. Цэнтрабелсаюзу прапанавалася прыняць неадкладныя меры па пашырэнні кааператыўнага гандлю. У жніўні 1921 г. СНК БССР прыняў пастанову "Аб правядзенні гандлю", якая дазваляла усім грамадзянам з 16 гадоў свабодна гандляваць прадуктамі сельскай гаспадаркі, рамяства i фабрычных вырабаў, за выключэннем прадметаў дзяржаўнай манаполіі. Гэта азначала канец харчразвёрсткі, уцягненне у сферу тавараабмену дзяржаўных арганізацый, дробнай прамысловасці, сялян, саматужнікаў. Пасля выканання харчпадатку селянін мог сам распараджацца вынікамі сваей працы. Аднак прыціснуты адміністрацыйна-камандным прэсам ваеннага камунізму, ён не адразу адчуў рэальную абарону дзяржавай сваіх гаспадарчых інтарэсаў.

У выніку, паводле назіранняў сучасніка, спагнанне падатку ў 1921/22 гаспадарчым годзе спосабам "развёрсткі", "рашучых мер прьмусу" ці "уздзеяння" было распаўсюджанай з’явай". Гэта выклікала абурэнне, масавую незадаволенасць нават сярод тых, хто сустрэў новаувядзенні з задавальненнем, прычым не толькі ў аднаасобных, але i ў калектыўных гаспадарках. Тым больш што устаноўленая велічыня натуральных падатковых адлічэнняў, якая спаганялася з беларускіх сялян, не толькі не была ніжэй за харчразвёрстку (як абяцалася), а пераўзыходзіла яе. Сяляне, незадаволеныя метадамі рэалізацыі падатковай палітыкі, зноў нярэдка ішлі за "глытком свабоды", у тым ліку шляхам утойвання аб’ектаў абкладання, павелічэння колькасці едакоў, хуткай рэалізацыі ўcix cвaix запасаў за грошы на сапраўды вольным рынку. Зрэшты, вызначаныя завышаныя памеры збору харчпадатку, хаця i з адхіленнямі ад графіка, выконваліся. Разам з тым у наступным годзе для гаспадарак Беларусі цяжар абкладання харчпадаткам зменшыўся. Пры гэтым было спынена вяртанне сялянамі насенных пазык 1920 i 1921 гг., ycix нядоімак па натуральным падатку 1921 г. i часткова - 1922 г. У 1923/24 гаспадарчым годзе ў рэспубліцы планавая сума падатковых адлічэнняў у параўнанні з 1920/21 гаспадарчым годам зменшылася. Аднак гэта не сведчыла аб скарачэнні падатковых паступленняў адносна "адрасна" зададзеных.

Зацікаўленасць таваравытворцаў у паглыбленні рэфармавання эканамічных адносін на аснове заахвочвання ix ініцыятывы i прадпрымальнасці прымусіла ўлады ўжо з восені 1921 г. зрабіць чарговы крок па шляху адступлення ад прынцыпаў нярыначнай эканомікі i кардынальна пашырыць сферу дзеяння ў народнай гаспадарцы таварна-грашовых адносін. Пачалося паступовае ператварэнне тавараабмену у куплю-продаж за грошы, г.зн. у гандаль. У 1921/22 гаспадарчым годзе на ўмовах тавараабмену ў БССР было назапашана толькі 17,8% ycix дзяржаўных нарыхтовак жыта. Адначасова, насуперак першапачатковым, афіцыйным устаноўкам, за наяўныя грошы сяляне рэалізавалі прыватнікам не менш чым 40% агульнай масы вывезенай на рынак прадукцыі. Да канца 1922 г. тавараабменныя аперацыі ў Беларусі, якія разгарнуліся з лета, былі пераведзены ў грашовыя разлікі, што найбольш адпавядала ўмовам таварнай вытворчасці.

У выніку было адменена абмежаванне гандлю мясцовымі рынкамі. Быў дазволены гандаль як на мясцовых базарах, так i на кірмашах. З 1922 г. у буйных гарадах пачалі дзейнічаць гандлёвыя біржы, дзе ажыццяўляліся здзелкі значных памераў. Прыватны гандляр найбольш актыўна праяўляў сябе ў рознічным гандлі, дзяржаўныя органы - у аптовым (буйным), кааператыўныя - спалучалі функцыі аптовых i рознічных гандляроў. У 1922/23 гаспадарчым годзе прыватны сектар кантраляваў 78,2% усяго абароту i некалькі больш 60% рознічнага ўнутранага гандлю рэспублікі. У 1923/24 гаспадарчым годзе на долю дробных гандляроў (нэпманаў) у БССР прыпадала 11% аптовага тавараабмену, у рознічным - 71,3% (супраць 43,4% у 1913 г.).

У 1922-1923 гг. спешна зробленая сістэма харчпадатку была заменена больш прадуманым адзіным - спачатку натуральным, а потым сельскагаспадарчым - падаткам з правам выплаты яго часткова (не больш за 40%), а з 1924 г. - толька грашыма. Тым самым пашыралася сацыяльная апора улады, стымулявалася свабода ў развіцці гаспадаркі i паскаралася аздараўленне фінансавай сістэмы. Грашовае абарачэнне станавілася нормай i для горада, i для вёскі. Не выпадкова i тое, што паступленні ад сялян падатковых плацяжоў, якія базіраваліся на прыросце вытворчасці, павялічваліся, да таго ж без колькі-небудзь прыкметнага незадавальнення таваравытворцаў. Сельгаспрадукцыя, якую яны пастаўлялі на рынак, адціскала дзяржауны гандаль. У той жа час сельгаспадатак што спаганяўся з сялян, як паказалі бюджэтныя абследаванні, значна пераўзыходзіў таварнасць прадукцыі сялянскіх гаспадарак. Высокая стаўка падатку (да 24% ад прыбытку) стрымлівала рост эфектыўнасці вытворчасці, а з другога боку - стымулявала раздзел двароў.

Уведзены ў дзеянне на тэрыторыі рэспублікі з вясны 1923 г. Грамадзянскi кодэкс РСФСР юрыдычна замацоўваў НЭП, акрэсліваў межы магчымага развіцця прыватнай гаспадарчай дзейнасці. Пры гэтым кодэкс не дапускаў адчужанасці дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асоб. На аснове расійскага заканадаўства вырашаліся асноўныя мерапрыемствы па змяненні зямельных i працоўных адносін у Беларускай ССР. Найбольш вычарпальна нэпаўскія прынцыпы i метады у землекарыстанні, арэндзе зямлі, арганізацыі i развіцці сельскай гаспадаркі, прымяненні наёмнай працы былі выкладзены ў першым Зямельным кодэксе БССР, зацверджаным ЦБК БССР 29 сакавіка 1923 г., i ў распаўсюджаным на рэспубліку Кодэксе законаў аб працы РСФСР 1922 г.

Пераход да новай эканамічнай палітыкі прадугледжваў выкарыстанне планавання, рэалізацыя якога ускладвалася на планавую камісію - Дзяржплан. Да мая 1923 г. яго функцыі ў рэспубліцы ажыццяўляла пераважна Эканамічная нарада пры СНК БССР. Аднаўлялася гаспадарчая самастойнасць аб’яднанняў i аўтаномных прадпрыемстваў як у набыцці сыравіны, паліва, матэрыялаў, грашовых сродкаў, так i ў распараджэнні вырабленай прадукцыяй, атрыманымі прыбыткамі.

Таксама атрымаў пэўныя правы прыватны сектар у дробнай i саматужнай прамысловасці, дзе яго доля ў вытворчасці прадукцыі была дамінуючай. Прыцягненне да працоўнай павіннасці дапускалася толькі ў выключных выпадках. Прыватнакапіталістычная арэнда ў прамысловасці i гaндлi Белаpyci з’яўлялася асноўнай формай дзяржаўнага капіталізму, хаця яе роля, як i канцэсій, была невялікай. I не без падстаў. Прадукцыя, атрыманая на такіх прадпрыемствах пры выкананні "дзяржзаказаў", ацэньвалася арэндадаўцам па цэнах, якія былі ніжэй за сабекошт. Гэта пры тым, што ў арэнду здаваліся звычайна другарадныя аб’екты, дрэнна абсталяваныя i нерэнтабельныя. Тэрмін ix арэнды ў цэлым быў непрацяглым - звычайна адзін-два гады. Да таго ж пасля 1922-1923 гг. утварэнне арэндных прадпрыемстваў істотна затармазілася: пачала развівацца тэндэнцыя скарачэння колькасці арэндуемых прадпрыемстваў, асабліва прыватнымі прадпрымальнікамі i ў дробнай прамысловасці. Тым не менш прыватнікі прыкладалі больш інтэнсіўныя намаганні да развіцця арэндных адносін, чым арганізацыі абагуленага сектара, а прыватны капітал праяўляў павышаную зацікаўленасць да арэнды ў дробнай прамысловасці. Між іншым гэта тыя пытанні, якія не страцілі сваей актуальнасці i ў цяперашні час.

Нягледзячы на супярэчлівыя ўмовы ўваходу ў НЭП, ініцыятыва вытворцаў усё больш засяроджвалася на стваральнай працы. Да 1923 г. у выніку завяршэння размеркавання памешчыцкай зямлі на тэрыторыі Беларускай ССР (у межах шасці паветаў) сялянскае землекарыстанне павялічылася на 469,4 тыс. дзесяцін i дасягнула 2630,1 тыс. дзесяцін, або 97,4% зямель сельскагаспадарчага прызначэння. У выніку сярэдні зямельны надзел гаспадаркі ў рэспубліцы ўзрос з 9,5 да 11,2 дзесяціны. Пашырылася землекарыстанне сялян у Гомельскай i Віцебскай губернях, якія ў той час уваходзілі ў склад РСФСР. Пасяўная плошча ў БССР дасягнула 88,6% ад узроўню 1916 г. Асабліва хутка пашыраліся плошчы пад харчовыя культуры i травы.

Адначасова працягвалася калгаснае i саўгаснае будаўніцтва, хаця калгасы, арганізаваныя на сялянскіх землях, у сваей большасці pacпaлicя. На месцы ліквідаваных калгасаў, сетка якіх з вясны 1922 г. уваходзіла ў сістэму сельскагаспадарчай кааперацыі, часта ствараліся яе прасцейшыя формы (садова-агародныя, крэдытныя, машынныя, меліярацыйныя, універсальныя i іншыя таварыствы). З улікам гэтага расла i развівалася агульная сетка сельскагаспадарчай кааперацыі.

Прасцейшыя формы сельгаскааперацыі, аб’ядноўваючы сялян-аднаасобнікаў на глебе абслугоўвання ix гаспадарчых патрэб, стымулявалі стварэнне перадумоў пераходу ад кааперавання гандлёвага апарату да кааперавання вытворчасці. За калгасамі замацоўвалася роля прыкладу больш высокай ступені гаспадарчага аб’яднання, непасрэдных праваднікоў партыйнай лініі, простых відаў кааперацыі ў сялянскае асяроддзе. Пры гэтым уся сістэма сельгаскааперацыі абслугоўвала калгасы ў напрамку збыту прадукцыі, забеспячэння інвентаром, агранамічнай дапамогай, рыхтавала шырокія колы сялянства да новай сістэмы адносін, перарастання ў вышэйшыя вытворчыя формы кааперацыі.

Станоўчыя зpyxi меліся ва ўраджайнасці культур, прычым асабліва ў саўгасах. Разам з тым у цэлым ураджай быў на 20-25% ніжэйшым у параўнанні з даваенным часам. Паляпшэнне спраў у палявой гаспадарцы спрыяла развіццю жывёлагадоулі. Да 1923 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней i авечак у параўнанні з 1916 г. стала значна большым. Статак свіней павялічваўся павольна i заставаўся некалькі меншым, чым у 1916 г.

Акрамя таго, ішоў працэс "асераднячвання" вёскі. Змяншалася колькасць вясковай беднаты. Пашыраліся эканамічныя магчымасці для умацавання гаспадарак прадпрымальніцкага тыпу.

Тэмпы развіцця сялянскай гаспадаркі садзейнічалі павелічэнню скарыстання яе прадукцыі ў самой сям’і i рэалізацыі на рынку (каля 20% свайго ўмоўна чыстага даходу), а значыць, паляпшэнню спраў у іншых галінах эканомікі, хаця тэмпы аднаўлення прамысловасці параўнальна з сельскай гаспадаркай былі слабейшымі. Гэта спрыяла таму, што даражэлі фабрычна-заводскія вырабы i патаннелі тавары вёскі, штотна зніжалася пакупная здольнасць селяніна, якія выявіліся асабліва ў 1923 г. Грашовы абарот сялянскай гаспадаркі стрымліваў i натуральны падатак, падатковая палітыка ў цэлым. Падатак на адзінку плошчы, вядома, пaвялiчвaўcя з павышэннем шчыльнасці пагалоўя жывёлы. Адсюль сялянам нявыгадна было трымаць яе значную колькасць. У выніку ў 1923 г. назіраліся замаруджванне росту сельскагаспадарчай вытворчасці, скарачэнне пасеваў яравых, бульбы, тэхнічных культур i траў. Адбылося змяншэнне статку буйной рагатай жывёлы, асабліва свінапагалоўя, колькасць якога стала нават ніжэй, чым у 1921 г. Кармленне жывёлы ў гаспадарках абапіралася амаль выключна на кармы, атрыманыя ў самой гаспадарцы ад земляробства. Разам з тым гэта сведчыла аб прыстасаванні жывёлагадоўлі да патрэб i земляробства - асноўнай галіны сельскай гаспадаркі, якая паспяхова аднаўлялася. Паводле падлікаў беларускіх эканамістаў пачатку 1920-х гг., сельская гаспадарка рэспублікі давала больш за палову ўсяго нацыянальнага даходу.

Спробы кампартыі i савецкага ўрада паскорыць развіццё індустрыі пераважна за кошт вёскі шляхам узнімання цэн на прамысловыя тавары, выклік імкненнем атрымаць сродкі з вёскі на развіццё прамысловасці праз падаткі i штучную цэнавую палітыку прывялі восенню 1923 г. да так званага "крызісу збыту". Вяскоўцам, якія яшчэ як след не ачунялі ад перыпетый ваенных часоў, рэвалюцый i голаду 1921-1922 гг., сталі не па кішэні востра неабходныя вырабы прамысловасці: iмi былі перапоўнены склады i магазіны. Тым часам вёска актыўна абараняла свае інтарэсы шляхам згортвання вытворчасці i замаруджвання збыту прадукцыі дзяржаве.

З мэтай ліквідацыі напружанасці на ўнутраным рынку збыту прадуктаў сельскай гаспадаркі i набліжэння цэн да рэальных вытворчых затрат быў выкарыстаны экспарт збожжа новага ураджаю. Ужо ў пачатку восені 1923 г. цэны на хлеб павялічыліся ў сярэднім на 30-35%, а ў многіх раёнах нават пераўзышлі даваенныя. Росту рознічных (рыначных) цэн на прадукты спрыяла i масавае выкананне фіксаванай натуральнай часткі адзінага сельгаспадатку, распачаты ў 1923-1924 гг. пераход ад натуральнага да грашовага абкладання сялян. Адначасова адбывалася зніжэнне цэн на прамысловыя тавары.

На рэйках НЭПа аднаўляліся прамысловасць i транспарт. Найбольш хутка працэс развіваўся ў дробнай, саматужнай прамысловасці. Гэтаму спрыялі ў значнай ступені назапашаныя традыцыі, наяўнасць вялікай колькасці свабодных рук i невысокая патрабавальнасць галіны да капіталаўкладанняў. У 1923 г. аб’ём вытворчасці дробнай саматужна-рамеснай прамысловасці БССР дасягнуў 45,1% узроўню 1913 г., тады як у дзяржаўнай прамысловасці - 37,0%. Пры параўнаўча невысокай прадукцыйнасці працы аб’ём прадукцыі дробнай прамысловасці амаль у 1,5 раза перавышаў вытворчасць больш буйной прамысловасці. На долю валавой прадукцыі гэтага сектара прыпадала 57,8% вытворчасці ўсёй прамысловасці, уключаючы лесанарыхтоукі i сплаў. Прыярытэтнае развіццё дробнай вытворчасці дазваляла не толькі хутка задаволіць попыт людзей на прамысловыя тавары масавага спажывання, але i стымуляваць накіраванне матэрыяльных i грашовых рэсурсаў на павышэнне эфектыўнасці працы прадпрыемстваў дзяржаўнай прамысловасці. Taкі падыход не страціў сваей актуальнасці для фарміравання сучаснай мадэлі развіцця прамысловасці Беларусі на аснове ўліку рыначных фактараў павышэння эфектыўнасці вытворчасці [5, с. 138-147].

Завершаная у 1924 г. фінансавая рэформа спрыяла развіццю сістэмы адноўленых кантор Дзяржбанка, якія кантралявалі створаную сетку кааператыўных банкаў, крэдытных i страхавых таварыстваў. Пры гэтым яна пашырала магчымасці для ўсталявання планавых пачаткаў у эканоміцы, стварэння прывілегіяваных умоў развіцця прамысловасці за кошт вёскі i дырэктыўных метадаў кіравання, хуткага пераадолення шматукладнасці i выкаранення прычын, якія нараджалі "савецкую" буржуазію. Аднак пад уплывам "крызку збыту" 1923 г. ваяуніча-валюнтарысцкія заклікі да наступлення на рыначныя адносіны, барацьбы з "празмернасцямі НЭПа" узмацніліся [3, с. 369-370].

Такім чынам, захады ўлады як эканамічнага, так i адміністрацыйнага парадку пры перавазе першых садзейшчалі агульнаму паляпшэнню спраў у эканоміцы, дазволілі знайсці тыя формы i метады кіравання ёю, якія ў целым адпавядалі патрабаванням часу. Разам з тым яны былі значна больш сціплымі за тыя, пра якія звычайна пісалі прадстаўнікі савецкай (ды i постсавецкай) палітычнай i навуковай эліты.


2. АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ

Створаны на аснове НЭПа гаспадарчы механізм спрыяльна ўплываў не толькі на захаванне савецкага ладу, але i на стваральную працу народа, у тым ліку земляробаў. Веска хутка аднаулялася i мацнела. Адпаведным чынам змяняўся i стан сельскай гаспадаркі.

Адным з важнейшых было пытанне землеўпарадкавання - прыстасаванне зямельных плошчаў да новых арганізацыйна-вытворчых задач, якія стаялі перад сельскай гаспадаркай. Яно уключала ў сябе як пераадоленне беззямелля i малазямелля ў сялян (так званае "аграрнае перанасяленне"), так i распаўсюджанне перадавых прыёмаў агракультуры з мэтай павелічэння ўраджайнасці i прадукцыйнасці працы земляробаў.

Важнае месца у вырашэнні гэтага пытання адводзілася надзяленню зямлёй беднаты за кошт абрэзкі так званых кулацкіх гаспадарак. Справа у тым, што, нягледзячы на праведзенае размеркаванне нацыяналізаваных прыватнаўласніцкіх зямель, сярэдняя забяспечанасць беларускага двара зямлёй не перавышала былую, дакастрычніцкую. Большасць размеркаваных зямель былых буйных прыватных уласнікаў паглынулі 117 тыс. нанава створаных гаспадарак з зямельнай плошчай у 2-2,5 дзесяціны, не здольных весці, паводле вызначэння тагачаснага наркома земляробства Беларускай ССР Зм. Прышчэпава, "нават спажывецкую гаспадарку". Уся група малазямельных гаспадарак дасягала 20-25%. Апрача таго, у вёсцы налічвалася 45,4 тыс. беззямельных двароў.

Для таго каб выправіць становішча, дзяржавай рабіліся захады па надзяленню ix зямлёй не толью з дзяржаўнага фонду (рэзервовага запасу), але i шляхам перадачы ўгоддзяў, абрэзаных у заможных гаспадарках, даводзячы ix да дырэктыўна ўстаноўленых у 1925 г. тыповых норм землекарыстання двара: прыкладна ў 5-6 дзесяцін (5,5-7,6 га) i 9-13,8 дзесяціны (9,8-15,1 га) у залежнасці ад якасці зямлі, наяўнасці членаў сялянскай сям’і i фактычнага карыстання. Пэўнае павелічэнне максімальных норм дапускалася толькі для нешматлікай групы культурна-паказальных гаспадарак.

Трансфармацыя гаспадарак у адпаведнасці з выпрацаванымі нормамі ўстойлівага сялянскага землекарыстання (мінімальных і максімальных) разглядалася таксама ў якасці меры, якая спрыяла паступоваму пераходу да вытворчай кааперацыі праз стварэнне адпаведных умоў, у тым ліку пасялковай формы землекарыстання і рассялення, а таксама развіўўя невытворчых відаў кааперацыі (забеспячэнска-збытавых, машынных, меліярацыйных, крэдытных, спажывецкіх). Прычым, паводле афіцыйных установак, пасялковая форма землекарыстання і рассялення – аб’яднанне 10-20 сялянскіх двароў з агульнай сядзібнай аселасцю і агульным шматпольным севазваротам, які ўстанаўліваўся пры пазямельна-гаспадарчым уладкаванні, лічылася найбольш адпавядаючай іх вырашэнню.

Між тым адміністрацыйнае імкненне да ўраўняльнасці ў землеўпарадкаванні не спрыяла развіўўю рыначных адносін. На гэтым фоне разгараліся спрэчкі паміж рознымі па ўзроўню сацыяльна-эканачічнага развіцця сялянскімі гаспадаркамі, ускладнялася развіўўе адносін найму – здачы сродкаў вытворчасці і рабочай сілы ў часовае карыстанне.

Створаны ў перай палове 1925 г. спецыяльны дзяржаўны зямельны фонд для дадатковага надзялення бяднейшага сялянства Беларускай ССР у памеры 587,6 тыс. дзесяцін уключаў 154,7 тыс. дзесяцін абрэзаных у больш заможных гаспадарак (без уліку зямель, выдзеленых пад земленадзяленне яўрэяў). У выніку за 1926-1928 гг. было землеўпарадкавана 42 тыс. бядняцкіх гаспадарак, а 91,7 тыс. – пашырылі землекарыстанне. Пры гэтым колькасць зямлі, адрэзанай ад буйных сялянскіх гаспадарак, перасягнула 200 тыс. дзесяцін.

Аднак землезабяспечанасць сялянства не пераўзыходзіла дарэвалюцыйную, што тлумачыцца не толькі вялікім прыростам новых гаспадарак, але і абрэзкай шматзямельных двароў. У пачатку 1928 г. у БССР налічвалася 23,1% гаспадарак з пасевам да 2 дзесяцін, 4365 сялянскіх сем’яў зусім не мелі зямлі.

Адначасова з работай па земленадзяленнню праводзілася землеўпарадкаванне гаспадарак незалежна ад сацыяльнай прыналежнасці землекарыстальнікаў. Па меры завяршэння аднаўленчага працэсу землеўпарадкавальная практыка ўсе больш засяроджвалася на ўладкаванні тых форм землекарыстання, якія палягчалі працэс кааперавання і далейшае іх абагульненне, а таксама стваралі спрыяльную структуру ўгодзяў для развіўўя жывелагадоўлі і рацыянальнага выкарыстання тэхнікі. У гэты лік уваходзілі пасёлкі, калгасы, саўгасы, участкі грамадскага карыстання. Тэмпы распаўсюджання такой практыкі былі настолькі імклівымі, што землеўладкаванне гаспадарак у нідывідуальным парадку было зведзена да мінімуму ўо ў канцы 1928/29 гаспадарчага года. Сярэдні памер выделеных пасёлкаў у дадзеным годзе склаў 30 двароў супраць распаўсюджанага раней у 10-15.

Амаль поўнасцю было спынена выдзяленне хутарскіх і дробна-пасялковых гаспадарак. Сярод землеўпарадкаваных зямель сельскагаспадарчага карыстання на працягу 1928/29 гаспадарчага ода землі хутароў і адрубоў склалі 1,4%, а ў красавіку-верасні – 0,1%. Каморнікамі асаблівая ўвага звярталася "на адабранне лішкаў ад хутарскіх шматзямельных кулацкіх гаспадарак і поўнае заканчэнне гытай работы па БССР" – канстатавалася ў справаздачы Наркамзема. Менавіта таму пры правядзенні работ па землеўпарадкаванню ў шасці акругах былі адабраны "лішкі" зямлі ў 2842 заможных гаспадарак (без звестак па Магілёўскай і Гомельскай акругах).

Такая тэндэнцыя землеўпарадкавальнай практыкі не толькі абмяжоўвала магчымасці павышэння эфектыўнасці дробнай індывідуальнай гаспадаркі, але вяла да нівеліравання форм гаспадарання праз рост сацыяльнай напружанасці ў вёсцы, ва ўсім грамадстве. Тым больш што афіцыйная думка аб неперспектыўнасці існуючых форм арганізацыі дробнай сялянскай гаспадаркі не ўспрымалася многімі сялянамі. Выкарыстоўваючы права на свабодны выбар форм землекарыстаня, яны ўпарта імкнуліся да хутарской і дарубной гаспадаркі, прычым у нечаканы для ўладатрымальнікаў памерах. Пры гэтым на 1 студзеня 1925 г. у БССР налічвалася 133 177 хутарскіх (20,3% усёй колькасці сялянскіх двароў) і 26 254 адрубных (4%) гаспадарак. Асабліва бурна гэты працэс працякаў у Віцебскай і гомельскай губернях. У першай з іх удзельная вага хутароў і адрубоў сярод сялянскіх двароў дасягала ў сярэднім 45,7%, а ў шэрагу паветаў – 70-80%. Паводле выбарачнага перапісу 1927 г., хутарскія гаспадаркі складалі каля 20% наяўных двароў ва ўсёй БССР. І гэта нягледзячы на традыцыйную недаацэнку ўладай дадзенага жадання сялян, карысці самога па сабе гытага фактара ў эканамічным развіцці.

Так, у сакавіку 1925 г. старшыня СНК БССР Я. Адамовіч на I Усебеларускім з’ездзе зямельных работнікаў, арыентуючы іх на першачарговы ўлік інтарэсаў сацыялістычных форм гаспадарання, тлумачыў: "Мы павінны выхаваўь нашага селяніна так, каб ён не лічыў сябе замкнёным дваром, як пры хутарской форме гаспадаркі". Нарком земляробства ЗМ. Прычэпаў, аддаючы перавагу гаспадарча ўладкаваным пасёлкам як "мінімум у 10 двароў" ставіў задачу: "...Рашуча змагацца са стварэннем хутарскі воўчых двароў, якія садзейнічаюўь толькі драбленню гаспадаркі". Такія падыходы вышэйшых кіраўнікоў рэспублікі да рэчаіснасці правакавалі многіх странных вытворацаў ставіўўа да дзейнасці органаў улады насцярожана.

У той жа час гэта было яшчэ не безагляднае адмаўленне сялянам у праве выбару форм землекарыстання. Сярод індывідуальных гаспадарак да канца 20-х гг. падтрымліваліся так званыя культурна-паказальныя гаспадаркі. Частка з іх вызвалялася ад абрэзкі пры землеўпарадкаванні, другая – захоўвала павышаую норму зямлі (не больш як у 1,5 раза). Адначасова яны мелі льгтоы на пракат машын, забеспячэнне крэтытамі, па сельскагаспадарчаму падатку.

У пачатку 1929 г. такіх гаспадарак у рэспубліцы налічвалася да 300. Аднак з сярэдзіны гытага ж ода адносіны ўлады да іх рэка зямліліся, бо яны былі аднесены да рассаднікаў кулацкіх гаспадарак, насаджаных "правымі ўхілістамі" на чале з наркомам земляробства Зм. Прышчэпавым і "кандрацьеўцамі-кіслякоўцамі". Зразумела, што гыэта рабілася пад прыкрыццём клопатаў аб інтарэсах беднякоў і маламоцных сераднякоў.

Ва ўмовах пасоранага падыходу да вырашэння задач рканструкцыі эканомікі на аснове індустрыязізацыі і калектывізацыі да ліку "культурных" сталі першачаргова адносіць саўгасы і калгасы. Тым самым нібыта павышалася іх роля ў жыцці вёскі.

Правядзенне землекарыстання і землеўпарадкавання спалучалася з арганізацыяй матэрыяльна-фінансавай і агранамічнай дапамогі сялянскім гаспадаркам. Гэта праўлялася ў забеспяэнні гаспадарак крэдытамі, нарошчванні тэмпаў пастаўкі ў вёску сродкаў вытворчасці, закладцы там вопытна-паказальных участкаў, арганізацыі пракатных пунктаў сельскагаспадарчага інвентару, распаўсюджанні сельскагаспадарчых ведаў (аграпрапаганды) і інш. частка такога роду дапамогі маламоцным групам сялян аказвалася на льготных умовах, а то і бясплатна.

На працягу 1923/24-1926/27 гаспадарчых гадоў асноўная сума дзяржаўнага і кааператыўнага сельскагаспадарчага крэдыту накіроўвалася ў прыватны сектар. Толькі ў 1925/26 гаспадарчым годзе 139,2 тыс. сялян-аднаасобнікаў атрымалі крэдыты на развіццё сваіх гаспадарак. Разам з тым доля аднаасобнікаў у агульнай суме крэдыту з году ў год памяншалася за кошт павелічэння пазык для абагуленага сектара. Калі ў 1923/24 гаспадарчым годзе ў яго было накіравана 10% вытворчых крэдытаў, то ў 1926/27 гаспадарчым годзе – 46. З 1927/28 гаспадарчага года ў адпаведнасці з дырэктывамі аб першачарговым умацаванні калгасна-саўгаснага сектара яго роля ў крэдытах стала асноўнай, хаця патрэба ў іх пераважнай масы аднаасобных сялянскіх гаспадарак з-за нізкай прыбытковасці заставалася незвычайна актуальнай.

Дробныя гаспадары, калгасы і саўгасы мелі вострую патрэбу ў складаным інвентары і сельскагаспадарчых машынах. Тэмпы росту аснашчанасці гаспадарак інвентаром не паспявалі за тэмпамі земленадзяленя. Трактары толькі пачалі пранікаць у вёску, прычым у распараджэнне абагуленага сектара. З 1921 па 1927 г. пераважна ў саўгасы і калгасы былі завезены першыя 132 трактары. У сельскай гаспадарцы на аднаго занятага ў ёй прыпадала 0,006 конскіх сіл механічных рухавікоў і 0,36 конскіх сіл рабочай жывёлы.

Па забяспечанасці сельскай гаспадаркі машынамі Беларуская ССР некалькі адставала ад суседніх раёнаў УССР і РСФСР. а па насычанасці дробным ворыўным івентаром і цяглавай сілай апярэджвала. Пераважная большасць складаных прылад працы і машын канцэнтравалася ў больш-менш эканамічна развітых гаспадарках, якія з’яўляліся асноўнымі вытворцамі прадукцыі. Недастатковая забяспечанасць імі кампенсавалася звяртаннем сялян да выкарыстання сродкаў вытворчаці дзяржаўна-кааператыўных пракатных ці зернеачышчальных пунктаў і абозаў або арэнды ў больш забяспечаных суседзяў.

Асноўная частка простых машын і інвентару, насення і мінеральных угнаенняў ішла на задавальненне патрэб індывідуальнага сектара. Захаванне тэндэнцыі росту забяспечанасці дробных сялянскіх гаспадарак прыладамі працы сведчыла аб наяўнасці магчымасцей для іх развіцця. Гэта адбывалася нягледзячы на мэтанакіраваную палітыку найбольшага спрыяння калгасна-саўгаснаму сектару ў выкарыстанні ім новых, асабліва больш дасканалых сродкаў вытворчасці пры нізкай яго ролі ў сельскагаспадарчай эканоміцы.

Нарастанне ўздзеяння класавага прынцыпу, абумоўленае рашэннямі XIV i XV з’ездаў ВКП(б), прадвызначыла пашырэнне аб’ектаў падаткаабкладання i далейшы пераклад яго цяжару на заможныя пласты вёскі (пераважна з даходам звыш 400-500 руб. на сям’ю). Распаўсюджванне сістэмы грашовага падаткаабкладання дазволіла па сутнасці завяршыць у 1926 г. стварэнне прагрэсіўна-падаходнага сельскагаспадарчага падатку на ўсе даходы сялянства (пры пэўным уліку эканамічнай разнастайнасці гаспадарак). Пры вызначэнні памеру падатку пачалі ўлічвацца даходы не толкі ад асноўных крыніц, але i ад другарадных галін сельскай гаспадаркі, неземляробчых заняткаў i промыслаў. Нормы падаткаабкладання ўсё часцей пачалі вызначацца без належнага ўліку рэальных даходаў асноўных вытворцаў, якія забіралі ўвесь гадавы даход, а то i больш. Не ўлічваўся належным чынам i той факт, што выкананне падатковых абавязацельстваў гаспадаркамі ўсё часцей дасягалася шляхам уладкоўвання на дадатковыя заработкі іншых членау сям’і (нярэдка падлеткаў). У 1927/28 гаспадарчым годзе 75,7% гаспадарак з даходамі да 300 руб. выплацілі 43,5% сумы сельгаспадатку, а 24,3% гаспадарак з даходамі, якія перавышалі 300 руб., - астатнія 56,5%.

Адначасова раслі іншыя віды плацяжоў (па акладному страхаванню, паявых узносах у спажыўкааперацыю, абавязковаму выкупу дзяржаўных займаў i інш.). У 1926/27 гаспадарчым годзе доля ўскосных падаткаў у даходзе дзяржаўнага бюджэту СССР перавысіла ўзровень 1923/24 гаспадарчага года амаль у 2,3 раза i склала 24%. У 1926/27 гаспадарчым годзе ўскосныя падаткі ў Беларускай ССР склалі 30,7% ycix бюджэтных даходаў. У 1927 г. аднесеныя да кулакоў сяляне Беларусі плацілі падаткаў на 50% больш, чым у 1926 г.

Да таго ж падтрымлівалася практыка абавязковых хлебанарыхтовак (замест харчпадатку) у сувязі з немагчымасцю ўлады гарантаваць забеспячэнне горада харчаваннем. 3 1924/25 гаспадарчага года сістэмай нарыхтоўчых органаў устанаўліваліся нізкія лімітныя (дырэктыўна-фіксаваныя) закупачныя цэны на збожжа (абавязковыя для ўcix дзяржаўных нарыхтоўшчыкаў), што стала адным са сведчанняў той дзяржаўнай палітыкі, якая мела мала агульнага з далучэннем сялянскай гаспадаркі да сапраўды рыначных адносін. Больш таго, быў устаноўлены неабкладаемы мінімум даходу з мэтай поўнага вызвалення ад падатку да 30% бядняцкіх гаспадарак.

Імкнучыся ўмацаваць сваю сацыяльную апору ў вёсцы, улада ўжывала яго на працягу ўcix астатніх 20-х гг. Пастановай ЦБК i CHK БССР ад 9 сакавіка 1929 г. "Пра адзіны сельскагаспадарчы падатак" ад падатку ў 1929/30 гаспадарчым годзе вызвалялася 35,5% сялянскіх гаспадарак i найбольш аслабленыя сельскагаспадарчыя камуны i арцелі (абкладаемы даход якіх не перавышаў 30 руб. на едака). Аднак, як паказаў час, такі падыход адпавядаў уяўленню аб селяніне як аб эканамічна залежным ад улады. Пры гэтым "страты" ад такога роду падатковых ільгот i скідак у пэўнай ступені кампенсаваліся павелічэннем у два-шэсць разоў ставак абкладання гаспадарак, у якіх раслі даходы. Гэта аслабляла эканамічныя магчымасці апошніх, развівала тэндэнцыю выраўноўвання (нівеліравання) сацыяльна-класавых груп i супрацьстаяння паміж iмi.

Найбольшым радыкальным сродкам вымагання грашовых накапленняў у жыццяздольных гаспадарак стала распаўсюджанне з 1924 г. "добраахвотнага самаабкладання" вяскоўцаў (на ўнутраныя сацыяльна-культурныя патрэбы мясцовасці, на карысць грамадскіх арганізацый). Яно праводзілася ў выканане дырэктывы пастановай агульнага сходу сялян i ўстанаўлівалася прапарцыянальна суме сельгаспадатку, якая аплачвалася гаспадаркай (да 35% яго велічыні ў 1927/28 гаспадарчым годзе), пад кантролем сельсавета. Апошні меў права павышаць устаноўленую норму "самаабкладання" да 50% для найбольш заможных гаспадарак i зніжаць яе на столькі ж для маламоцных. Найбольш бедныя сялянскія гаспадаркі прыцягваліся да "самаабкладання" толькі ў форме асабістай працы. Нярэдкімі былі выпадкі, калі бядняцка-серадняцкія масы імкнуліся на сходах перакласці асноўны цяжар "самаабкладання" на заможную частку вёскі. Таму нядзіўна, што ў 1927/28 гаспадарчым годзе па Мінскай i Магілёўскай акругах 4% гаспадарак, даход кожнай з якіх складаў звыш 5 тыс. руб., выплацілі 27% усёй сумы самаабкладання. Па тэмпах росту плацяжоў самаабкладанне апярэдзіла абкладанне сельгаспадаткамі [5, с. 147-153].

Паказальна i тое, што выкачванне сродкаў у сялян праз "звычайныя" падаткі дапаўнялася "звышпадаткам", г. зн. у выглядзе пераплат імі за прамысловыя тавары i ў форме недаатрымання выручкі ад продажу сельгаспрадукцьй па заніжаных цэнах ("нажніцы цэн" - паводле выразу Л.Троцкага). У 1926-1928 гг. сярэднія рыначныя цэны ў цэлым не пакрывалі затрат на вытворчасць прадукцыі сераднякоў. Прынятая 8 верасня 1926 г. пастанова СНК СССР патрабавала максімальнага ўзмацнення абкладання капіталу, пераходу да адзяржаўлення дробнай вытворчасці i гандлю, што абумовіла павелічэнне падатковага цяжару. Ужо ў 1926/27 гаспадарчым годзе падаткі прыватных прадпрыемстваў складалі 45% ад ix даходау, а з улікам падатку на звышпрыбытак i іншых плацяжоў - 65-70% (у 1924/25 гаспадарчым годзе доля максімальнага падаткаабкладання не перавышала 25%) [8, с. 87-88].

Зразумела, гэта прыводзіла да росту ліку вытворцаў з прыгнечанай вытворча-інвестыцыйнай актыунасцю, хто не спрауляўся з падатковымі плацяжамі. У выніку фактычна павялічвалася колькасць разбураных жыццяздольных суб’ектаў гаспадарання, "загасалі" тэмпы развіцця сялянскай эканомікі, згортвалася індывідуальнае прадпрымальніцтва ў прамысловасці і гандлі, абвастралася сацыяльна-палітычная сітуацыя ў грамадстве. Аднак у лідэраў палітычнай эліты было свае ўяўленне аб створаным у краіне ладзе. Каб паскорыць яго ажыццяўленне, яны ўсё больш станавіліся на шлях увасаблення ў жыццё намеру І.Сталіна аб ператварэнні калгасаў i саўгасаў у надзейны інструмент па перанакіроўванню рэсурсаў, атрымання дадатковага падатку з сялян на прынцыпах харчразвёрсткі, без рынку i пад жорсткім дзяржаўным кантролем [5, с. 153-154].

Сукупнасць захадаў улады як эканамічнага, так i адміністрацыйнага парадку (пры перавазе першых) спрыяла агульнаму паляпшэнню стану спраў у сельскай гаспадарцы. Да 1926 г. на аснове дробнай сялянскай гаспадаркі сельскагаспадарчая вытворчасць БССР была ў цэлым адноўлена, але пераважна за кошт экстэнсіўных фактараў.

Да сярэдзіны другой паловы 20-х гг. выявілася замаруджванне тэмпаў развіцця раслінаводства. Нізкая ўраджайнасць у спалучэнні з запушчанымі пасяўнымі плошчамі не спрыяла надежным чынам развіццю кармавой базы, патрэбы ў якой павялічваліся з-за апераджальнага росту жывёлагадоўлі. У рэшце рэшт гэта акалічнасць не магла не паўплываць на скарачэнне пагалоўя, што назіралася ў другой палове 20-х гг.

На працягу 1925-1928 гг. сярэдняя ўраджайнасць збожжавых дасягнула 7,3 ц з га супраць 6,5 ц у 1910-1915 гг., бульбы - 87,3 i 74 ц.

Адпаведна зрухам у пасяўных плошчах i ўраджайнасці змяняўся аб’ём валавой прадукцыі раслінаводства. У 1925 г. у БССР валавы збор збожжавых склаў 18 592,9 тыс. ц, а ў 1928 г. ён раўняўся 17 314,2 тыс. ц. Больш спрыяльным было становішча ў вытворчасці бульбы, хаця ў 1928 г. яе валавыя зборы (364 660 дэкатон) былі ніжэйшымі за папярэднія два гады. Некалькі лепшым было становішча ў вытворчасці сена, але i тут пры няухільным росце валавых збораў у 1928 г. назіралася ix змяншэнне. Зборы тэхнічных культур таксама часам падалі.

Значна болыныя зpyxi назіраліся ў аднаўленні жывёлагадоўлі. У 1928 г. колькасць жывёлы ў аднаасобных гаспадарках рэспублікі перавысіла пагалоўе 1916 г.: буйной рагатай - на 45,9%, свіней - на 27,6, авечак - на 100,9, коней - на 26%. Аднак у параўнанні з 1916 г. сярэдняя забяспечанасць жывёлай сялянскіх сем’яў стала ніжэйшай. Калі ў 1916 г. на адзін двор прыпадала 4,4 галавы (у пераліку на буйную жывёлу), то ў 1927 г. - 4,2. Гэта сведчыла як аб агульным аслабленні эканамічнага патэнцыялу асобна узятых гаспадарак, так i аб больш раўнамерным размеркаванні экспрапрыіраванай маёмасці сярод аслабленых гаспадарак.

Апераджальныя тэмпы развіцця жывёлагадоўлі ў адносінах да раслінаводства не толькі ўказвалі на паглыбленне жывёлагадоўчай спецыялізацыі гаспадаркі, але i на ўзрастанне шчыльнасці нагрузкі жывёлы на адзінку плошчы. Kaлi ў 1916 г. на 100 дзесяцін пасеву ў рэспубліцы мелася 100,4 галавы жывёлы ў пераліку на буйную, то ў 1927 г. - 109,1. Гэта у рэшце рэшт станавілася стрымальным фактарам далейшага пашырэння статка. З 1927 г. пачалося затарможванне ў развіцці жывёлагадоўлі.

Скарачэнне прадукцыйнага статка ў большай ступені адбілася на буйной рагатай i дробнай жывёле. Разам з тым назіралася паляпшэнне якасці статка. За 1926/27 гаспадарчы год надоі малака павялічыліся на 2,7%, вага тушы свіней - на 6%. Не зніжаўся аб’ём вытворчасці малака, хаця заставаўся нізкім. Сярэднегадавы надой малака ў сялянскіх гаспадарках складаў 800-900 кг. Прычым у бядняцкіх гаспадарках на адну карову надойвалася 610,1 кг, у серадняцкіх - 915 кг i ў заможных - 965 кг малака. У саўгасах гэты паказчык быў на 30-50% большым.

У 1926/27 гаспадарчым годзе ў складзе валавой i таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі першае месца замацавалася за жывёлагадоўляй. У наступным годзе, паводле папярэдніх даных, таварная прадукцыя жывёлагадоўлі склала 57,1% усёй таварнай масы сельскай гаспадаркі.

Аднак пры перавышэнні ў цэлым даваенных памераў сельскагаспадарчай вытворчасці таварнасць яе прадукцыі стала меншай у 2,5-3 разы. Тут выяўляліся як рост спажывецкага тыпу гаспадарак, павелічэнне спажывання прадукцыі самімі вытворцамі, так i недасканалая сістэма падаткаабкладання. Галоунымі вытворцамі таварнай прадукцыі сталі серадняцкія i часткова бядняцкія гаспадаркі. Яны давалі 67,7% усёй таварнай вытворчасці сельскай гаспадаркі. Разам з тым рыначны збыт прадуктаў меў тэндэнцыю да зніжэння (20% у 1922 г., 23,9 - у 1923 г. i 13,2% (даныя папярэднія) у 1928 г. Гэта не магло не адбіцца на правядзенні нарыхтоўчых кампаній.

Усё гэта сведчыла аб неабходнасці ўдасканалення эканамічных адносін як у самой вёсцы, так паміж ёю i дзяржавай. Пры гэтым трэба было лічыцца з вялікай жыццяздольнасцю прыватнай сялянскай гаспадаркі, якая на той час не тое што не вычарпала cвaix рэсурсаў, а нават не змагла ix як след выявіць у супярэчлівых умовах рэчаіснасці [5, с. 156-157].

Па-ранейшаму важным элементам народнагаспадарчага комплексу выступала кааперацыя. Пры пэўным адыходзе ўлады ад арганізацыйных форм уздзеяння на яе да сярэдзіны 1920-х гг. было сфарміравана пяць асноўных відаў кааперацыі: спажывецкая, сельскагаспадарчая, крэдытная, жыллёвая, прамысловая (уключаючы інвалідную). На чале кожнага з ix знаходзіўся, як правіла, адпаведны цэнтр або саюз, які абапіраўся на сетку перыферыйных саюзаў з таварыствамі.

Гэтыя віды, дапаўняючы адзін другога, пры выкарыстанні пэўных прававых i эканамічных умоў, але на аснове нарастаючага адміністрацыйна-каманднага ўздзеяння партыйна-дзяржаўных органаў, усё шырэй i глыбей ахоплівалі жыццё грамадства i стваралі ўмовы для новай сістэмы сацыяльна-эканамічных адносін. Кааператыўны рух канца 20-х гг. стымуляваўся таксама ўвядзеннем нарміраванага i картачнага размеркавання дэфіцытных тавараў: тыя, хто не з’яўляўся членам кааперацыі, часцей за ўсё пазбаўляўся магчымасці набыць ix.

Дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці кааперацыі дасягалася шляхам размеркавання ў ёй заказаў, узмацнення цэнтралізаванага кантролю за дагавоpaмi, заключанымі паміж прадпрыемствамі i гандлёвымі арганізацыямі. Аднак гэта адбывалася шляхам устанаўлення цвёрдых цэн на прадукцыю, перавышэнне якіх, асабліва ў прыватным i кааператыўным сектарах эканомікі, каралася. Так, у 1925/26 гаспадарчым годзе дзяржава ўстанавіла прынцыпы вызначэння цаны на нарыхтаванае прыватнымі асобамі зерне i ў пачатку 1927 г. адміністрацыйным шляхам яны былі зніжаны ў прыватным гандлі.

Сітуацыя ўскладнялася тым, што кааперацыя, дзякуючы няухільнаму пашырэнню дзяржаўнай матэрыяльна-фінансавай дапамогі, перадачы ей функцый нарыхтовак сельгаспрадукцыі па цвёрдых цэнах (працэс пачаўся з 1926 г.) ператварылася ў дзейсны сродак абмежавання інтарэсаў прыватніка (асабліва эканамічна развітай яго часткі), тым больш што гэтаму спрыяў рост падатковага ціску на прадпрымальніцкую, індывідуальную дзейнасць саматужнікаў, рамеснікаў i гандляроў (да 1930 г. у 5-10 разоў) [5, с. 154].

Нягледзячы на істотную структурную ломку з-за перапрафіліравання на пачатковым этапе, сістэма спыжывецкай кааперацыі заставалася найбольш маштабнай па колькасці членаў, бо ахоплівала як гарадское, так i вясковае насельніцтва. У 1928 г. яна аб’ядноўвала 794 тыс. чалавек (30% дарослага насельніцтва, пераважна вясковага), больш як 55% сялянскіх гаспадарак. Найбольш важкі ўклад гэта сістэма ўносіла ў забеспячэнне насельніцтва таварамі, выцісканне з рынку прыватнага гандляра на аснове дыскрымінацыйнай палітыкі да яго савецкай улады [8, с. 98].

Сельскагаспадарчая кааперацыя развівалася ў напрамку збыту, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, а таксама крэдытавання. Пры гэтым яе таварыствы (у адрозненне ад некаапераванага насельніцтва) актыўна выкарыстоўвалі перавагі ў атрыманні грашовых крэдытаў, падатковых ільгот, забеспячэнні прыладамі працы, сродкамі вытворчасці i г.д. Ва ўмовах нарастання цэнтpaлiзaвaнaга матэрыяльна-фінансавага i арганізацыйнага ўздзеяння дзяржавы яе шарэнгі моцна раслі. Калі на 1 кастрычніка 1925 г. рознымі формамі сельскагаспадарчай кааперацыі было ахоплена 18,2% сялянскіх гаспадарак, то на 1 кастрычніка 1929 г. - 69%. Па колькасці пайшчыкаў першае месца займалі найбольш простыя формы кааперацыі, у першую чаргу сельскагаспадарчыя крэдытныя таварыствы. Разам з развітай спажывецкай i растучай саматужна-прамысловай кааперацыяй яны дастаткова поўна i эфектыўна кантралявалі несацыялістычныя элементы ў гандлі i на вытворчасці.

Асноўным носьбітам сельскагаспадарчай кааперацыі выступала сярэдняе i бяднейшае сялянства, якое няўхільна выціскала з кааператываў эканамічна больш моцныя гаспадаркі, што адпавядала палітыцы ўлады па ix разбурэнню [5, с. 155].

Ва умовах нарастаючага адзяржаўлення кааперацыі развіваліся яе больш складаныя формы - калектыўныя гаспадаркі. Пры істотным скарачэнні сеткі калгасаў у пачатку 20-х гг., выкліканым эканамічнымі цяжкасцямі i пераарыентацыяй часткі сялян-калектывістаў на аднаасобную гаспадарку, з сярэдзіны гэтага ж дзесяцігоддзя выявілася тэндэнцыя да яе пашырэння i ўмацавання. Адчуваліся захады ўлады па вызваленню калгасаў ад арэнднай платы за зямельныя плошчы, забеспячэнню ix інвентаром i жывёлай, прадастаўленню падатковых ільгот, а то i поўнаму вызваленню ад падатку. У выніку калгасы ў цэлым хутчэй за сялянскія гаспадаркі нарошчвалі вытворчасць, частка з ix з’яўлялася прыкладам вядзення буйной грамадскай вытворчасці, аказвала дапамогу сялянам навакольных вёсак у наладжванні гаспадаркі, імкнулася пераконваць ix у перавагах новага шляху развіцця.

У канцы 1927 г. найбольш распаўсюджанай формай калектыўнай гаспадаркі з’яўлялася арцельная. Аднак нягледзячы на актыўную падтрымку дзяржавы, забяспечанасць калгасаў буйной рагатай жывёлай была на 50% ніжэй, чым разліковая. У калгасах адсутнічалі пастаянныя формы арганізацыі, уліку i аплаты працы. На 1 ліпеня 1929 г. колькасць калгасаў у рэспубліцы дасягнула 1543. Яны аб’ядноўвалі 1,6% ycix сялянскіх гаспадарак. Сярод калгаснікаў стала больш значнай доля сярэдняга сялянства.

Бачнае месца займалі блізкія ў сацыяльна-эканамічных адносінах да калгасаў дзяржаўныя гаспадаркі-саўгасы. Пры моцнай падтрымцы дзяржавы яны таксама нярэдка дэманстравалі перавагі буйной сельскагаспадарчай вытворчасці перад індывідуальнай. Сялянства, нават бедная яго частка, нягледзячы на рэалізуемы курс па актыўнаму стымуляванню калгаснай формы кааперацыі пры ўшчамленні больш дзеяздольных гаспадарак у атрыманні крэдытаў i іншых сродкаў эфектыўнай арганізацыі вытворчасці, атрыманні з ix павялічаных падаткаў, не спяшалася ўключацца ў калгасна-саўгаснае будауніцтва. Але ў партыйна-дзяржаўнай улады былі іншыя намеры [8, с. 98-101].

Такім чынам, 20-ыя гады вызначыліся ў жыцці сялян i развіцці сельскай гаспадаркі ў БССР завяршэннем размеркавання зямлі, правядзеннем землеупарадкавання, паспяховым аднаўленнем сельскай гаспадаркi i павышэннем вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі, шырокім развіццём сельскагаспадарчай кааперацыі. Гэта стварыла магчымасць для паспяховай эвалюцыі сельскай гаспадаркі па шляху добраахвотнага вытворчага кааперавання. Аднак фарсіраванне масавай калектывізацыі ў другой палове 1929 г., ігнараванне эканамічных умоў i волі большасці сялян парушала гэты працэс i вяло да ўзмацнення негатыўных з’яў у далейшым развіцці сельскай гаспадаркі i становішчы вёскі.

3. РАЗВІЦЦЁ ПРАМЫСЛОВАСЦІ.  РОЛЯ ДРОБНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ І ПРЫВАТНАГА КАПІТАЛУ Ў ЭКАНОМІЦЫ РЭСПУБЛІКІ

Аднаўленне гаспадаркі адбывалася ў асноўным паралельна ў аграрным сектары эканомікі, прамысловасці i на транспарце, аднак прыярытэт захоўваўся за асноўнай у той час сферай вытворчасці - сельскай гаспадаркай. Гэта тлумачыцца яе спецыфікай - меншымі матэрыяльнымі затратамі, неабходнымі для аднаўлення, больш сціслымі тэрмінамі, вопытам працаўнікоў i іншымі фактарамі. Дадзеная акалічнасць прызнавалася кіраўніцтвам камуністычнай партыі i савецкай дзяржавы. Маючы на ўвазе такі бок справы i з’яўляючыся ў гэтых адносінах рэалістам, У.Ленін праз адпаведныя партыйныя i дзяржаўныя рашэнні арыентаваў грамадства на тое, што без практычнага масавага паляпшэння гаспадаркі дробнага сялянства нам ратунку няма: без гэтай базы немагчыма ніякае гаспадарчае будауніцтва.

Аднак аднаўляць прамысловасць было значна цяжэй, чым сельскую гаспадарку. Для гэтай мэты патрабаваліся не толькі большыя сродкі, але i спецыяльна падрыхтаваныя рабочыя i інжынерна-тэхнічныя работнікі. Матэрыяльна-тэхнічная база аднаўленчага працэсу ў прамысловасці была значна складаней i даражэй, ды i разбурэнні ў гэтай галіне з’яўляліся цяжэйшымі. Абсалютная большасць фабрык i заводаў была разбурана ці поўнасцю, ці ў такой ступені, што запусціць ix можна было толькі пасля істотнага аднаўлення. Да таго ж працоўныя калектывы прадпрыемстваў за гады Першай сусветнай i Грамадзянскай войнаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, замежных ваенных інтэрвенцый панеслі настолькі вялікія страты, што аднаўленчы працэс пачынаўся пры зусім нязначнай ix частцы. Усё гэта рабіла працэс аднаўлення прамысловасці i транспарту складаным i больш працяглым.

Работа па аднаўленню прамысловасці, якая грунтавалася на новай эканамічнай палітыцы, праходзіла з улікам яе сутнасці i асаблівасцей. На дзейнасць прадпрыемстваў усё большы ўплыў пачалі аказваць фактары гаспадарчага разліку i прыбытку. Ix мэтаю з’яўлялася забеспячэнне самафінансавання вытворчасці. З прычыны таго што дзяржава, асабліва ў першыя гады аднаўлення гаспадаркі, не магла колькі-небудзь істотна фінансаваць фабрыкі i заводы, яны здымаліся з яе забеспячэння. У выніку шмат якія прадпрыемствы аказаліся закрытымі ці закансерваванымі. Частка з ix была дэнацыяналізавана i перададзена ў арэнду іншым арганізацыям ці нават прыватным асобам. Адмянялася ўраўняльная аплата працы, а таксама працоўная павіннасць.

У другой палове 1921 г. пачаўся перавод прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік. У Беларускай ССР гэта ў першую чаргу закранула лёгкую прамысловасць. Яе прадукцыя ў большай ступені была звязана з рынкам. Мелася на ўвазе, што гаспадарчы разлік павінен забяспечыць не толькі панесеныя затраты, але i даць пэўны прыбытак. Гэта праца ў рэспубліцы была ў асноўным завершана ў пачатку 1923 г [5, с. 160].

Перавод прамысловасці на закладзеныя ў НЭПе прынцыпы гаспадарання запатрабаваў новых форм арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вынікам гэтага з’явіўся пераход да гаспадарчых аб’яднанняў як да самастойнай гаспадарчай адзінкі. У шэрагу выпадкаў дадзеную ролю выконвалі i асобныя прадпрыемствы. У адпаведнасці з пастановай цэнтральнага бюро кампартыі Беларусі ад 13 ліпеня 1921 г. на прадпрыемствах саўнаргаса Беларускай ССР было створана 16 гаспадарча-разліковых групавых упраўленняў i 15 заводаўпраўленняў. Пазней колькасць упраўленняў была зменшана да 11. У Віцебскай губерні, якая ў той час не ўваходзіла ў склад БССР, дзейнічалі 12 групавых аб’яднанняў [6, с. 239].

Перавод прамысловасці на новыя рэйкі гаспадарання адпаведна новай эканамічнай палітыцы ажыццяўляўся на базе шматлікіх рашэнняў, што прымаліся вышэйшымі партыйнымі i савецкімі органамі. На аснове "Наказа ад СПА (Савета Працы i Абароны) мясцовым савецкім установам" (май 1921 г.) i "Наказа СНК аб правядзенні ў жыццё пачаткаў новай эканамічнай палітыкі" (9 жніўня 1921 г.) у губернях i паветах ствараліся эканамічныя нарады. Яны па сутнасці з’яўляліся нізавымі органамі Савета Працы i Абароны, якія ажыццяўлялі непасрэднае кіраўніцтва аднаўленнем гаспадаркі. Ужо ў студзені 1921 г. эканамічныя нарады былі створаны ў БССР, як i ў Віцебскай губерні. Ніжэйшым звяном дадзенай структуры станавіліся заводскія эканамічныя нарады, што ўзнікалі на буйных прадпрыемствах.

Разам з гэтай працай праводзілася рэарганізацыя саўнаргасаў ycix узроўняў. Замест глаўкаў i цэнтраў у саўнаргасе БССР было створана 16 галоўных галіновых упраўленняў.

На аснове новых падыходаў да арганізацыі прамысловасці пачалася яе перабудова. У першую чаргу яна датычылася перазмеркавання падначаленасці прадпрыемстваў. Да канца 1922 г. у Беларускай ССР, а таксама ў Віцебскай i Гомельскай губернях, якія не ўваходзілі тады ў яе склад, за саўнаргасамі было пакінута толькі 167 прадпрыемстваў з 595. Адбываліся іншыя структурныя ўдакладненні ў арганізацыі прамысловай вытворчасці. Яны былі ў асноўным завершаны ў 1922 г. [5, с. 161].

Аднак непасрэдная праца па аднаўленню прамысловай вытворчасці праходзіла з вялікімі цяжкасцямі. Яны былі абумоўлены не толькі ўсеагульным разбурэннем, але i шматлікімі негатыунымі з’явамі. Моцна даймаў, у прыватнасці, паліўны крызіс. Ён ахапіў у першую чаргу гарады. Без яго вырашэння нельга было не толькі аднаўляць работу прадпрыемстваў, але i наладжваць бытавыя ўмовы жыцця насельніцтва. У пачатку 20-х гг. па чатыры-шэсць i нават больш месяцаў вымушаны былі прастойваць нават тыя прадпрыемствы, якія больш-менш працавалі. Прычынай гэтых прастояў з’яўлялася адсутнасць паліва. Прадпрыемствы Мінска былі забяспечаны палівам усяго на чвэрць. Для пераадолення такога становішча праводзіліся тыдні вывазкі паліва, прымаліся іншыя меры. Паступова яны дазволілі зменшыць вастрыню паліўнага крызісу [8, с. 79].

На адраджэнне прамысловасці негатыўна ўплываў вельмі нізкі жыццёвы ўзровень гарадскога насельніцтва ў пачатку 20-х гг. Неймаверныя цяжкасці з харчаваннем, вострая жыллёвая праблема ставілі перад многімі гарадскімі жыхарамі, у тым ліку работнікамі прадпрыемстваў, праблему выжывання. У мэтах выхаду са складаных абставін гараджане нярэдка шукалі паратунку ў сельскай мясцовасці. У выніку адбылося значнае скарачэнне гарадскога насельніцтва. У 1922 г. у параўнанні з 1917 г. у Беларускай ССР яно паменшылася амаль на 100 тыс. чалавек i склала толькі 184 тыс. Гэта з’ява фактычна прывяла да дэкласавання прамысловых рабочых [8, с. 83].

Да таго ж у дадзены працэс прымешваліся дзеянні савецкай улады, прадыктаваныя палітычнымі адносінамі да работнікаў, у лаяльнасці якіх яна не была ўпэўнена. Ад вытворчых паслуг такіх асоб у дзяржаўных прадпрыемствах імкнуліся вызваліцца. Характэрным у гэтых адносінах з’яўляецца факт, прыведзены ў спецпалітзводцы АДПУ Саюза ССР ад 7 лютага 1923 г. У ёй адзначана, што з галоўных Гомельскіх чыгуначных майстэрань звольнены па скарачэнню штатаў 86 чалавек эсэраўскай i меншавіцкай афарбоукі.

Нярэдка даведзеныя да адчаю работнікі заводаў i фабрык, будаунікі вымушаны былі ісці на правядзенне забастовак. Яны адбыліся на шэрагу прадпрыемстваў БССР, будоўляў i сведчылі аб вастрыні эканамічнага, сацыяльнага i палітычнага становішча. Так, у сакрэтным "Аглядзе палітычнага становшча СССР за верасень 1925 г.", падрыхтаваным АДПУ для вышэйшага кіраўніцтва краіны, у прыватнасці паведамлялася, што ў Беларускай ССР работнікі Заходняй чыгункі ў колькасці 100 чалавек, якія будавалі мост праз р. Свіслач, забаставалі. Іх патрабаванні заключаліся ў павышэнні заработнай платы.

Дакументы сведчаць, што пэўнае распаўсюджанне ў 20-я гг. атрымала практыка пагроз забастовак. Яе мэтамі з’яуляліся дамаганні ці супраць затрымак зарплаты, ці за яе павышэнне. У прыватнасці, у "Аглядзе палітычнага становішча СССР за кастрычнік 1926 г.", падрыхтаваным АДПУ, паведамлялася, што ў БССР у тыпаграфіі "Камінтэрн" у сувязі з затрымкай заработнай платы трупа рабочых агітуе за забастоўку. Пад уплывам гэтай групы адзін з рабочых, друкар, член ВКП(б), сабраў подпісы пад заявай з патрабаваннем выдачы зарплаты. Пад ёю падпісаліся ўсе работнікі машынна-друкарскага аддзялення.

Як вынік ycix гэтых з’яў мела месца надзвычайна нізкая прадукцыйнасць працы на тых прадпрыемствах, якія ў некаторай ступені працавалі. У параўнанні з даваенным часам у пачатку 20-х гг. гэты паказчык ледзьве дасягаў 10%, у лепшым выпадку ён даходзіў да 30%.

Вялікія памеры набылі інфляцыйныя працэсы, якія фактычна перайшлі ў гіперінфляцыю. Дастаткова сказаць, што ў лютым 1922 г. даваенны залаты рубель ацэньваўся ў 150 тыс. савецкіх рублёў. Дзяржаўныя органы вымушаны былі прыняць радыкальныя меры i правесці грашовую рэформу, якая была добра падрыхтавана i дала станоўчыя вынікі. На працягу 1923-1924 гг. адбыўся пераход на чырвонец. Пры гэтым удалося забяспечыць яго дастаткова высокую пакупную здольнасць.

Аднак першыя зpyxi ў аднаўленні працы прадпрыемстваў прывялі да узнікнення перавытворчасці тавараў i крызісу збыту. Ён быў абумоўлены высокімі цэнамі на прамысловую прадукцыю i нізкім коштам прадуктаў сельскай гаспадаркі. Асаблівай вастрыні крызіс збыту дасягнуў у 1922-1923 гг. У выніку атрымалася вялікае затаварванне прадпрыемстваў, а сяляне не маглі набыць нават самыя неабходныя прамысловыя тавары. Паступова "нажніцы цэн" пераадольваліся.

Цяжкасці па аднаўленню прамысловасці яшчэ больш узрасталі ў сувязі з развалам у пачатку 20-х гг. транспартнай сістэмы. Асноўны від зносін i перамяшчэння грузаў - чыгункі - знаходзіліся ў поўным заняпадзе. У лютым 1922 г. на Заходняй чыгунцы каля 40% цягнікоў i звыш 80% вагонаў знаходзіліся ў нерабочым стане. Да поўнага развалу фактычна дайшоў i гарадскі транспарт. За гады ваеннага i рэвалюцыйнага ліхалецця, замежных акупацый рэзка скарацілася рамізніцтва. У выніку прынятых захадаў у жніўні 1921 г. аднавіла перавозку пасажыраў конна-чыгуначная дарога ў Мінску. Толькі з сярэдзіны 20-х гг. паступова пачаў уводзіцца аўтобусны рух як у гарадах, так i пaмiж iмi.

З мэтаю пераадолення шматлікіх цяжкасцей прымаліся экстранныя захады па аздараўленню становішча ў прамысловасці i на транспарце. Пэўнае значэнне ў гэтым мелі меры па актывізацыі намаганняў рабочага класа ў аднаўленчым працэсе. Эканамічныя нарады паступова былі заменены нарадамі вытворчымі. Адна з першых у Беларускай ССР вытворча-тэхнічная нарада адбылася 17 лютага 1924 г. на гомельскім заводзе "Пралетарый". У дастаткова кароткі тэрмін практыка правядзення такіх нарад была пашырана на іншыя прадпрыемствы. У 1926 г. у ix рабоце бралі ўдзел да 20% рабочых i служачых прамысловасці.

Разам з нарадамі пэўную ролю ў актывізацыі працоўнай дзейнасці рабочых, прыцягненні ix да гаравання прадпрыемствамі адыгралі вытворчыя камісіі. У 1926 г. ix налічвалася у прамысловасці, будауніцтве i на транспарце ў Беларускай ССР амаль 260. Гэтыя i іншыя формы уключэння рабочых у вырашэнне вытворчых спраў дапамагалі аднаўленню прамысловасці i транспарту [5, с. 162-163].

Асновай аднаўленчага працэсу з’яулялася фінансаванне. Акрамя ўнутранага накаплення ў дзяржаўным сектары, гандлю важнае значэнне мелі дзяржаўныя субсідыі. З утварэннем Саюза ССР надзвычай актуальнай праблемай сталі фінансавыя узаемаадносіны паміж саюзнымі рэспублікамі i цэнтрам, дзе канцэнтраваліся эканамічныя рэсурсы. Беларуская ССР уносіла ў саюзны бюджэт вялікую частку cвaix даходаў. У1923/24 гаспадарчым годзе з усёй даходнай часткі бюджэту рэспублікі 57,6% было аддадзена ў фонд Саюза ССР. У 1927/28 гаспадарчым годзе гэты паказчык зменшыўся, але заставаўся велъмі значным - 40,2% [8, с. 89].

Безумоўна, матэрыяльнае забеспячэнне аднаўленчых работ у прамысловасці было асабліва вялікай праблемай. Ва ўмовах страшэннай paзpyxi i галечы фарміраванне бюджэту з’яўлялася надзвычай складанай справай i яго крыніцамі былі сельская гаспадарка, даходы з прыватных i дзяржаўных прадпрыемстваў, некаторыя іншыя накапленні. Пры гэтым кампартыя i савецкая дзяржава не грэбавалі ніякімі сродкамі, уключаючы канфіскацыю таго, што было накоплена на працягу многіх стагоддзяў служыцелямі розных рэлігій. Як адзначалася ў дакладзе тагачаснага гараўшка кампартыі Беларусі В.Багуцкага на XII канферэнцыі (VII з’ездзе КП(б)Б), якая адбылася ў Мінску 20-26 сакавіка 1923 г., адной з важных кампаній ЦК кампартыі Беларусі была канфіскацыя царкоўных каштоўнасцей. Партыя прыняла ў ёй "самы дзейсны i рэўнасны ўдзел". У сувязі з супрацьдзеяннем рэлігійных дзеячаў канфіскацыі каштоўнасцей былі арганізаваны тры працэсы: ксяндзоў, служыцеляў праваслаўнай царквы (у Мазыры) i равінаў (у Мінску).

Прынятыя меры па фінансаванні прамысловасці i запуску прадпрыемстваў пачалі даваць пэўныя вынікі. Kaлi ўлічваць, што зыходныя пазіцыі былі вельмі нізкімі, любы зрух даваў значны прырост. Па Гомельскай губерні ў прыватнасці, якая знаходзілася у той час у складзе РСФСР, аб’ём прамысловай прадукцыі на працягу 1921 г. павялічыўся на 31%. У 1922 г. гэты паказчык дасягнуу 50%. склала

У 1925 г. валавая прадукцыя буйной прамысловасці Беларускай ССР 75% ад узроўню 1913 г. Для параўнання неабходна зазначыць, што збор зернавых у рэспубліцы ў гэты час перавысіў даваенны ўзровень на 20%. Значыць, прамысловае будауніцтва па прычыне сваёй спецыфікі аднаулялася больш маруднымі тэмпамі, чым сельскагаспадарчая вытворчасць.

У той час дзяржаўныя i кааператыўныя прадпрыемствы давалі 81% валавой прамысловай прадукцыі. Пэўныя поспехі былі дасягнуты ў вельмі важнай энергетычнай галіне прамысловага будаўніцтва – электрыфікацыі. У 1925 г. было выпрацавана 2925 млн кілават-гадзін электраэнэргіі супраць 1945 млн кілават-гадзін у перадваенным 1913 г. Каб больш кардынальна вырашыць гэту праблему, у мai 1927 г. непадалёку ад Оршы пачалося будауніцтва буйнейшай у рэспубліцы электрастанцыі - БелДРЭС. Яе магутнасць меркавалася давесці да 30 тыс. кВт.

У сярэдзіне 20-х гг. былі ўведзены ў лік дзеючых многія прадпрыемствы. Сярод ix скураны завод "Бальшавік" i галантарэйная фабрыка "Беларуска" у Мінску, швейная фабрыка імя Дзяржынскага ў Гомелі, завод па вытворчасці дыхты ў Віцебску, запалкавая фабрыка i льночасальны камбінат у Рэчыцы, шэраг цагляных заводаў, прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання, па перапрацоўцы драўніны i інш. Рэканструіраваны быў мінскі завод "Энергія".

Значная ўвага была звернута на развіццё тарфяной прамысловасці - асновы энергетыкі ў той час. Быў створаны тарфяны трэст. У яго задачу ўваходзіла разведка i павелічэнне здабычы торфу.

Аднаўленне, а тым больш далейшыя зpyxi ў прамысловасці былі немагчымымі без транспартых зносін. Традыцыйна асноўная нагрузка прыпадала на чыгунку, якая атрымала ў Беларусі значнае развіццё яшчэ ў дакастрычніцкі час. Аднак за гады ваеннага i рэвалюцыйнага ліхалецця, замежных ваенных інтэрвенцый чыгуначная гаспадарка прыйшла ў надзвычай цяжкі стан. Складаным было яе аднаўленне. Толькі вялікімі намаганнямі ўдалося прывесці ў рабочае становішча амаль 2,5 тыс. км чыгуначнага палатна, аднавіць шмат мастоў, рухомую частку, рэканструяваць некаторыя дэпо. Гэта дазволіла працаўнікам чыгункі выконваць да чатырох пятых грузавых i пасажырскіх перавозак, што на дзяржаўным узроўні ажыццяўлялася ў БССР.

Другое месца – да 10-15% - у гэтых перавозках належала рачному транспарту. Некаторыя парты былі рэканструяваны, узводзіўся шэраг новых, праводзіўся рамонт плавучых сродкаў. Нараджаўся аутамабільны транспарт. У 1928 г. у рэспубліцы мелася каля 200 аўтамашын, у тым ліку да 50 грузавых. У сувязі з гэтым вялікая роля ва ўсёй гаспадарчай дзейнасці належала гужавому транспарту.

Дзякуючы працы рабочых, тэхнічных работнікаў, намаганням партыйных i дзяржаўных структур удалося дасягнуць дастаткова важгах вынікаў у аднаўленні прамысловасці i транспарту. На працягу 1924-1928 гг. прадукцыя фабрык i заводаў павялічылася ў Беларускай ССР у 2,3 раза. Сярод прамысловых галін найбольш дынамічна аднаўляліся, а затым атрымалі далейшае развіццё тарфяная, металаапрацоўчая, электратэхнічная [5, с. 163-165].

Тым не менш, нягледзячы на гэта, Беларуская ССР заставалася аграрнай рэспублікай. Прамысловая галіна была развіта слаба. У 1924/25 гаспадарчым годзе прадукцыя заводаў i фабрык у агульным аб’ёме вытворчасці складала толькі 18,3%. Удзельная вага БССР у прамысловай прадукцыі Саюза ССР заставалася надзвычай нізкай. Рэспубліка давала толкі 1,16% прадукцыі ўсёй цэнзавай прамысловасці. Пры гэтым металаапрацоўка займала ўсяго 0,7% агульнадзяржаўнага аб’ёму валавой прадукцыі гэтай галіны. У гэты час на долю Беларускай ССР прыходзілася 3% тэрыторыі i 3,03% насельніцтва ўсёй краіны [6, с. 353-354].

З пераходам да НЭПа змяніліся адносіны дзяржавы да прыватнага капіталу. Дэкрэтам СНК РСФСР ад 17 мая 1921 г. абвяшчалася падтрымка дробных прыватных i кааператыўных саматужных прадпрыемстваў, недапушчальнасць залішняй рэгламентацыі i фармалізму, абмяжоўваючых гаспадарчы пачын асобных прадпрымальнікаў i груп насельніцтва.

Прыцягненне прыватніка да удзелу ў прамысловым будауніцтве было смелым i выключна эфектыўным крокам у пад’ёме эканомікі, паляпшэнні жыцця працоўных. Гэты вопыт каштоўны i сёння. Як i пры пераходзе да НЭПа, мы маем таварны голад, разладжаныя фінансы, эмісію i інфляцыю, беспрацоўе, незадаволенасць пераважнай большасці насельніцтва эканамічнай палітыкай урада. У наяўнасці эканамічны i палітычны крызіс, які па вастрыні сваей не ўступае крызісу пачатку 20-ых гадоў.

Уцягванне прыватнага капіталу з утоенага становішча ў легальны абарот на аснове НЭПа садзейнічала хуткаму пад’ёму дробнай вытворчасці i росту таваразвароту. У Віцебску, напрыклад, ужо ў вepacнi 1921 г. мелася 1997 прыватных гандлёвых i прамысловых прадпрыемстваў.

Перадумовай развіцця дробнай саматужна-рамеснай вытворчасці з’яўлялася наяўнасць мясцовых сыравінных рэсурсаў i рабочых рук, складанае становішча дзяржаунай прамысловасці.

Значнае развіццё дробнай вытворчасці было адной з асаблівасцей Беларусі. Аграрная перанаселенасць вёскі, малазямелле, лішак свабодных рабочых рук сярод насельніцтва мястэчак i гарадоў спрыялі развіццю кустарна-рамесніцкіх промыслаў, дробнага гандлю. Большасць рамеснікаў i гандляроў cклaдaлi яўрэі. Прадпрымальніцтва было ix нацыянальнай рысай, якая склалася гістарычна.

Заняпаўшыя ў гады вайны i рэвалюцыйных пераўтварэнняў промыслы i гандаль з пераходам да НЭПа хутка пачалі адраджацца. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы ў першай палове 20-ых гг. тысячы людзей зацікавіліся промысламі. Адкрылася мноства швейных, шавецкіх, слясарных i дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў, лавак, забяспечыўшых хуткі рост вытворчасці i таваразвароту. Па даных перапісу 1926 г., у рэспубліцы налічвалася 60 178 дробных прамысловых прадпрыемстваў, на якіх было занята 100 725 чалавек. З ix прыватных было 58 034 з 10 295 наёмнымі работнікамі.

Пераважная большасць прадпрыемстваў былі дробнымі i працавалі без наёмных рабочых. Іх гаспадары з’яўляліся непасрэдна i вытворцамі, адносіць якіх да бypжyaзii, няхай i дробнай, неапраўдана. Сацыяльна-эканамічнае становішча гэтых людзей мала чым адрознівалася ад становішча рабочых. Большасць з ix працавалі ў тых жа памяшканнях, дзе i жылі. Рабочы дзень рамеснікаў працягваўся 10-12 i больш гадзін, заробак не перавышаў аплату працы фабрычна-заводскіх рабочых.

Сацыяльна-эканамічная палітыка дзяржавы ў адносінах да кустароў i рамеснікаў нярэдка не ўлічвала ix цяжкае становішча. Патэнтныя i іншыя плацяжы былі высокімі. Як адзначаў Наркамфін БССР, для некаторых груп насельніцтва (сялян, кустароў) падатковае ярмо было вельмі цяжкім. У 1924/25 гаспадарчым годзе наглядалася "адліга" у адносінах падаткаабкладання дробных таваравытворцаў, але з пераходам да індустрыялізацыі ix становішча зноў пагоршылася. Быў узяты курс на павелічэнне падаткаў, каапераванне альбо выцісканне прыватніка са сферы дробнай вытворчасці, гандлю i фінансаў.

1926/27 гаспадарчы год стаў пераломным у адносінах да прыватнага капіталу. 8 верасня 1926 г. СНК СССР пастанавіў "максімальна ўзмацніць абкладанне прыватнага капіталу", перайсці да адзяржаўлення дробнай вытворчасці i гандлю, што фактычна вяло да ўдушэння НЭПа. Праводзілася рэзкае скарачэнне грашовага i таварнага крэдыту прыватнікам, касаваліся арэндныя дагаворы, павялічваліся падаты i г.д. Калі ў 1924/25 гаспадарчым годзе максімальнае абкладанне прыватных прадпрыемстваў складала 25% ад сумы даходу, то ўжо ў 1926/27 г. яно павялічвалася да 45%, а з улікам падатку на сверхпрыбытак i іншыя плацяжы — да 65-70%.

Гэта прывяло да згортвання дзейнасці прыватных прамысловых i гандлевых прадпрыемстваў. Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі з 1925/26 па 1927/28 гаспадарчы год зменшылася ў БССР з 49,2 да 28,6%. На 1 кастрычніка 1928 г. у рэспубліцы мелася толькі 4 прыватныя цэнзавыя прадпрыемствы. У дробнай вытворчасці прыватныя прадпрыемствы яшчэ выпрацоўвалі больш 3/4 прадукцыі, але аб’ём яе хутка скарачаўся.

Паскорыўся працэс выціскання нэпмана i з гандлю. Толькі з 1926/27 па 1927/28 гаспадарчы год удзельная вага прыватнікаў у агульным аб’ёме таваразвароту скарацілася з 40,2 да 29,6%. За адзін толькі 1927/28 г. колькасць прыватных гандлёвых прадпрыемстваў зменшылася больш чым на 5 тысяч. Такая палітыка супярэчыла здароваму сэнсу, пагаршала эканамічнае становішча працоўных.

Ва ўмовах таварнага голаду, слабага развіцця абагуленай тавараразмеркавальнай ceткi, вострай нястачы фінансавых сродкау курс на выцісканне прыватнага капіталу не адпавядаў жыццёвым інтарэсам краіны. Гэта было адной са шматлікіх памылак партыйна-дзяржаўнай наменклатуры ў справе кіраўніцтва эканомікай краіны [8, с. 86-88].

Такім чынам, новая эканамічная палітыка дазволіла ў кароткі тэрмін дабіцца аднаўлення прамысловай вытворчасці, стабілізаваць эканоміку i фінансы, палітычнае становішча, палепшыць матэрыяльнае жыццё працоўных. Гэта у першую чаргу было звязана з многаукладнай эканомікай, свабоднай дзейнасцю прыватнага капіталу, асабліва ў дробнай вытворчасці i гандлі. Менавіта дробная вытворчасць была тым паскаральнікам, які ў кароткі час дазволіў павялічыць выраб прадукцыі шырокага ўжытку, наладзіць таваразварот з вёскай. Былі створаны рэальныя ўмовы для далейшага развіцця прамысловасці i ажыццяўлення індустрыялізацыі рэспублікі. Але ўжо ў тыя гады пачалося нарастанне негатыўных тэндэнцый, звязаных з развіццём адміністрацыйна-каманднай сістэмы, носьбітам якой выступала ў першую чаргу партыйна-дзяржаўная наменклатура. У другой палове 20-ых гг. узмацнілася цэнтралізацыя, нapacтaлi камандныя метады кіраўніцтва эканомікай, пачаўся актыўны адыход ад НЭПа.


4. ВЫНІКІ АДНАЎЛЕННЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ

Мэтай НЭПа з’яўлялася ўмацаванне на эканамічнай аснове палітычнага саюза рабочага класа i сялянства дзеля захавання савецкай улады. Гэта была спроба дзяржавы спалучыць у адзінай палітыка-эканамічнай сістэме прынцыпы сацыялістычнага i капіталістычнага гаспадарання. Для ліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах пад кантролем дзяржавы развіццё капіталізму. Ставілася задача выкарыстаць прыватныя сродкі i вопыт капіталістычных элементаў у інтарэсах аднаўлення гаспадаркі i стварэння ўмоў для будауніцтва сацыялістычнага грамадства.

Развіццё эканомікі Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі мела істотныя вынікі. Аб’ём валавой прадукцыі індустрыі, па-ранейшым ў значнай ступені дробнай, у 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень, хоць i пры большай колькасці рабочых, занятых на вытворчасці. У лістападзе 1926 г. пачаўся выпуск першых станкоў на заводзе "Энергія". У ліпені 1927 г. пачалося будауніцтва Асінаўскай раённай электрастанцыі (БелДРЭС) — буйнейшай у 20-30-я гг. на Беларусі. Першы пяцігадовы план прадугледжваў у першапачатковым варыянце пераважнае развіццё традыцыйных галін прамысловасці. У 1926 г. вартасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі БССР у даваеннай адзнацы перавысіла сярэднегадавыя паказчыкі 1911- 1913 гг. Пасяўныя плошчы ў параўнанні з 1913 г. павялічыліся на 15%, колькасць жывёлы ў пераводзе на буйную рагатую — на 27,3%. Па ўдзельнай вазе сярод іншых галін эканомікі сельскай гаспадарцы належала больш 70%. Вынікам развіцця рыначных адносін стала i паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі ў кірунку мяса-малочнай жывёлагадоўлі, бульба- i льнаводства. Па разліках эканамістаў, у 20-я гг. беларускі селянін, засяваючы бульбай тую ж плошчу, што i збожжавымі, атрымоўваў прыбытак у 3 разы большы. Тагачаснае кіраўніцтва абапіралася на ініцыятыву селяніна, на яго жаданне мець зямлю ў асабістым карыстанні. У выніку ажыццяўлення зямельнай палітыкі павялічылася ўдзельная вага сераднякоў.

Разам з тым развіццё новай эканамічнай палітыкі выявіла i шэраг супярэчнасцяў. Асноуная з ix - паміж плюралістычным эканамічным базісам i манапольна-аднапартыйнай надбудовай. Як кіруючая, партыя павінна была б падтрымліваць найбольш актыўны i заможны склад насельніцтва, а як пралетарская - яго люмпенізаваную (бяднейшую) частку.

У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці гэта мела вынікам узмацненне падаткавага прэсу на сярэднія i заможныя слаі сялянства, што ва ўмовах адсутнасці рынку зямлі i аграрнай перанаселенасці вяло да драблення гаспадарак, змяншэння ўдзельнай вагі таварнай прадукцыі. Моцная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаў Савецкага Саюза, імкненне савецкага ўрада ў канцы 1927 - пачатку 1928 г. забіраць хлеб прымусова ("хлебанарыхтоўкі") выклікала натуральны рост цэн на збожжа i істотнае змяншэнне колькасці хатняй жывёлы на Беларусі. Чарговы рыначны крызіс быў выкарыстаны для перарастання адміністрацыйнага пачатку ў арганізацыйную палітыку злому гаспадарчай сістэмы НЭПа.

У сферы прамысловасці неаднаразова вызначалася імкненне забяспечыць пераважны ўздым дабрабыту рабочых за кошт фарміравання росту заработнай платы, не збалансаванага з павелічэннем вытворчасці працы. Пры гэтым цэны на прамысловыя тавары узрасталі настолькі, што сялянам станавілася нявыгадна прадаваць сваю i купляць прамысловую прадукцыю. Калі ў 1923/24 i 1925/26 гаспадарчых гадах таварны голад пераадольваўся эканамічнымі метадамі, то на мяжы 20-30-х гг. ва ўмовах разгортвання барацьбы з прыватнікамі (дарэчы, крэдытаванне прыватнікаў Прамбанкам спынілася ўжо ў 1925 г.) дзяржава звярнулася да надзвычаных мерапрыемстваў.

Як вынік, можна адзначыць наступныя ypoкi НЭПа.

Урок першы: пашырэнне эканамічнай свабоды садзейнічае развіццю дэмакратычных прынцыпаў палітычнага жыцця, аб’ектыўна супярэчыць цэнтралізацыі. Невыпадкова ў 1926 г. урад БССР (старшыня СНК Я.Адамовіч) не згадзіўся з праектам СНК СССР "Аб пачатках землекарыстання i землеўпарадкавання Саюза ССР". Урад выступіў супраць таго, што ў праекце дэталізаваліся ўсе пытанні, што на карысць рэспублік пакідалася толькі выкананне зямельнага заканадаўства, i прапанавау, каб уся зямля, якая уваходзіць у склад тэрыторыі рэспублікі, з’яўлялася ўласнасцю гэтай рэспублікі (а не Саюза, як па праекце). У 1927 г. на VIII Усебеларускім з’ездзе, які ўхваліў праект Канстытуцыі БССР, наркам земляробства З.Прышчэпаў зpaбiў прапанову, каб саюзны ўрад распрацоўваў толькі агульныя прынцыпы сельгаспадатку, якія б канкрэтызаваліся на месцы.

Урок другі: выключная залежнасць ад аднаго сыравіннага рынку, адсутнасць незалежнай знешнеэканамічнай палітыкі з’яўляюцца такімі ўмовамі, пры якіх паспяховае развіццё эканомікі немагчыма [2, с. 345-347].


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.            Восстановление народного хозяйства Белорусской ССР (1921-1925 гг.): Сб. документов и материалов. / Гл. арх. упр. при СМ БССР и др. – Мн.: Беларусь, 1981. – 270 с.

2.            Гісторыя Беларусі / А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад. рэд. А.Г.Каханоўскага і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 1997. – 496 с.

3.            Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX-XX стагоддзі: Курс лекцый / П.І.Брыгадзін, У.Ф.Ладысеў, П.І.Зялінскі і інш. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.

4.            Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. – 2004 г.: Падручнік / Я.К.Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – 2-е выд. – Мн.: Выш. шк., 2006. – 472 с.

5.            Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. / А.Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М.Касцюк (гал. рэдактар) і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2006. – 613 с.

6.            Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917-1937 гг.) / рэдкал. І.Я.Марчанка (гал. рэдактар) і інш. – Мн.: Навука і тэхніка, 1973. – 696 с.

7.            История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. – Мн.: Амалфея, 2000. – 672 с.

8.            Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.

9.            Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.) / Т.С.Протько. – Мн.: Тесей, 2002. – 688 с.

10.          Хрестоматия по истории БССР: Кн. для учащихся. В 2 ч. Ч. 2. / Сост. И.Е.Марченко; Под ред. И.С.Кравченко. – 3-е изд., перераб. – Мн.: Нар. асвета, 1988. – 176 с.

ПЛАН 1. УМОВЫ ПЕРАХОДУ АД ВАЙНЫ ДА МІРУ 2. АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ 3. РАЗВІЦЦЁ ПРАМЫСЛОВАСЦІ. РОЛЯ ДРОБНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ І ПРЫВАТНАГА КАПІТАЛУ Ў ЭКАНОМІЦЫ РЭСПУБЛІКІ 4. ВЫНІКІ АДНАЎЛЕННЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗ

 

 

 

Внимание! Представленная Контрольная работа находится в открытом доступе в сети Интернет, и уже неоднократно сдавалась, возможно, даже в твоем учебном заведении.
Советуем не рисковать. Узнай, сколько стоит абсолютно уникальная Контрольная работа по твоей теме:

Новости образования и науки

Заказать уникальную работу

Похожие работы:

Салическая правда. Государственный строй Англии XVII века
Самозванство в России
Самозванцы в России
Саратов в XVIII веке. Население, занятия и основные события
Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст
Сборник практических заданий по предмету "Отечественная история"
Свобода архивной информации в России
Северные монастыри и их деятельность по хозяйственному освоению русского севера
Сибирские мануфактуры

Свои сданные студенческие работы

присылайте нам на e-mail

Client@Stud-Baza.ru