База знаний студента. Реферат, курсовая, контрольная, диплом на заказ

курсовые,контрольные,дипломы,рефераты

Кінесіка і прамоўніцкае майстэрства — Иностранный язык

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Інстытут журналістыкі

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

 

Кінесіка і прамоўніцкае майстэрства

 

 

Рэферат па          медыярыторыцы

Студэнткі 5 курса 4 гр.

Алены Барздыкі

Навуковы кіраўнік –

 доктар філалагічных навук

прафесар

В.І.Іўчанкаў

Мінск 2008


Усе размаўляюць на нейкай мове: на беларускай, рускай, англійскай. Але не заўсёды словы могуць перадаць тое, што чалавек хоча сказаць.

Кожны чалавек можа гаварыць і на мове цела. Але рэдка хто можа яго свядома зразумець.

Ніхто не можа сказаць нешта без інтанацыі, цяжка абыходзіцца без мімікі, без мінімуму жэстаў, кожнага можа адолець нерашучасць, мы пастаянна знаходзімся ў нейкай позе, якую можна так ці інакш растлумачыць.

Але далёка не кожны здольны зразумець гэтыя нямоўныя сігналы, таму што ўнутры ёсць устаноўка. Яна накіроўвае нашу ўвагу перш за ўсё на слова, якое вымаўляецца. Г.зн. большасць інфармацыіі, якая многае можа сказаць, да нас проста не даходзіць. Аўстралійскі псіхолог Піз сцвярджае, што з дапамогай слоў перадаецца 7% інфармацыіі, гукавых сродкаў – 38%, мімікі, жэстаў, позы – 55%. Прафесар Бердвітсэлл выявіў, што ў сярэднім чалавек гаворыць словамі толькі напрацягу 10-11 хвілін у дзень, і кожны сказ гучыць у сярэднім не больш за 2,5 секунд. Ён выявіў таксама, што пры размове словы займаюць толькі 35%, у той жа час як 65% інфармацыіі перадаецца з дапамогай невербальных сродкаў.

Такія невербальныя сродкі, як жэсты, погляд, міміка, поза, рухі цела вывучае кінесіка (ад греч. Kinesis - "рух"). Адзінкі кінесікі называюцца кінемамі. Яна суправаджае жывую прамову, надаючы энергію выказаным словам, робіць іх жывымі.

КІНЕСІКА

Знешні выгляд    Візуальны кантакт       Рух аратара        (поза, мімка, жэсты)

Менавіта па такой схеме будзе будавацца размова пра кінесіку.

Мэтанакіраванае вывучэнне ўзаемадзеяння слова і невербальных сродкаў узыходзіць да эпохі росквіту прамоўніцкага мастацтва ў старажытным Рыме (II-I стст. да н.э.). Цыцэрон лічыў, што ўсё пачуцці аратара павінны быць "выражены или, лучше сказать, выжжены на его собственном лице". У I ст. да н.э. тэарэтык прамоўніцкага мастацтва Квінтыліян распрацаваў тэорыю жэсту, мімікі, а таксама правілы рухаў плечаў, рук і галовы, пастаноўкі дыхання і голаса аратара.

Кінесіка - гэта не толькі "мова цела" (жэсты, міміка, поза, погляд), але таксама манера апранацца, прычэсвацца.

Што значыць “манера апранацца” для аратара? Тут адразу ж патрэбна адказаць на пытанне: для чаго вы выступаеце ў ролі аратара? Канечне, можна прыйсці ў касцюме Пятрушкі. У гэтым выпадку ўвага вам гарантаваная. Аднак галоўная мэта, якую ставіць перад сабой аратар, - каб яго словы знайшлі свайго адрасата – аудыторыю. Касцюм прыцягне да сябе ўвагу. А ці гэта вам патрэбна?

Каб вашыя словы ўспрымаліся як належыць, трэба да выбару адзення падыйсці адказна. Не заўсёды гэта можа быць строгі касцюм. Але класіку яшчэ ніхто не адмяняў. Таму сціплы, але з густам падабраны касцюм, які вам пасуе, але не псуе ўражанне і не перакрывае вашыя словы – лепшы памочнік. Універсальнае правіла: перад тым, як выбіраць адзенне для выступу, даведайцеся, перад якой аудыторыяй патрэбна выступаць.

Яшчэ адзін аспект. Касцюм аратара павінен быць бездакорным. Бо адарваны гузік, белая нітка на чорным матэрыяле прыцягне да сябе больш увагі, чым ваша прамова. Перад вамі стаіць зусім іншая задача. Таму перад тым як выйсці да сваёй аудыторыі, добра праверце свой касцюм на наяўнасць непатрэбных прадметаў.

Што тычыцца манеры прычэсвацца, то тут таксама ёсць некаторыя моманты, якія патрэбна адзначыць. Мужчынам, канечне, лягчэй зрабіць прычоску. Для жанчын ёсць адно правіла: ніколі не выступайце з разпушчанымі валасамі. Жанчына – істота прыгожая, і мужчынская частка аудыторыі будзе глядзець на вас менавіта як на жанчыну, а не на аратара. Тым больш ваша аудыторыя можа складацца з розных людзей. І некаторыя з іх могуць падумаць, што прыйшлі вы у рэстаран ці кабарэ, а не выступаць перад сур’ёзнай аудыторыяй.

Правіла №1: Бездакорнасць ва ўсім.

 

Візуальны кантакт (позірк, яго накірунак, частата кантакту вачэй) - яшчэ адзін кампанент невербальных зносін.

З дапамогай вачэй перадаюцца самыя дакладныя і адкрытыя сігналы з усіх сігналаў, таму што яны займаюць цэнтральнае месца на твары чалавека, пры гэтым зрэнкі паводзяць сябе цалкам незалежна. Калі чалавек радасна ўзбуджаны, яго зрэнкі пашыраюцца ў 4 разы больш у параўнанні з нармальным станам. Наадварот, злосны, змрочны настрой прымушае зрэнкі звужацца, пры гэтым атрымліваюцца так званыя вочы пацеркі або змяіныя вочы.

Ваш погляд павінен сустракацца з вачамі субяседніка каля 60-70% ад усяго часу зносін. Скаваны, заціснуты суразмоўца, які сустракаецца з вамі поглядам меней 1/3 ад часу зносін, рэдка карыстаецца даверам.

Ніколі не апранайце цёмныя акуляры, таму што ў аудыторыі з'яўляецца адчуванне, што яе разглядаюць ва ўпор.

Больш усяго нас раздражняюць людзі, якія падчас гутаркі апускаюць павекі. Гэта падсвядомы жэст, які з'яўляецца спробай чалавека прыбраць вас з свайго поля зроку, таму што вы яму надакучылі, або сталі нецікавыя, або ён адчувае сваю перавагу над вамі.

Пажадана, каб аратар падтрымліваў кантакт вачэй з ўсімі прысутнымі ў аўдыторыі. Бывае так, што знайшоў аратар аднаго чалавека , які адказаў узаемнасцю на яго погляд. І усё. Напрацягу ўсяго выступу ён будзе глядзець на гэтага чалавека, зайшоўшы ў ім своеасаблівага саюзніка, будзе распавядаць толькі яму ўвесь матэрыял. Такога не павінна быць, бо выступае аратар не перад адным чалавекам, а перад усёй аўдыторыяй.

Трэба шукаць кантакт вачэй з кожным. Затрымаць на некалькі секунд погляд на кожным. Але не трэба бегаць вачамі. Так аудыторыя можа падумаюць, што вы нешта не дамаўляеце, хаваеце або таго горш спрабуеце абдурыць. Не трэба глядзець у столь - сыходзіць у астрал. Павольна абвядзіце вачамі аўдыторыю.

Правіла №3: Чым часцей вы сустракаецеся вачамі з партнёрам, тым больш давяральныя адносіны паміж вамі складуцца.

 

Поза

Пад паставай мы разумеем не толькі становішча, якое прымае чалавек, але і рухі, якія змяняюць гэтае становішча або ўплываюць на яго, як, напрыклад, змена нагі.

Аратар павінен дамагчыся адчування ўстойлівасці, лёгкасці, рухомасці і натуральнасці перад аўдыторыяй. Выгляд чалавека, які доўгі час стаіць нерухома, стамляе слухачоў. Падчас доўгага дакладу дасведчаны прамоўца змяняе позу. Крок наперад у патрэбны момант - аратар узмацняе значнасць таго або іншага месца прамовы, дапамагае засяродзіць на ім увагу. Адыходзячы назад, аратар як бы дае аўдыторыі магчымасць "адпачыць" і затым пераходзіць да іншага аспекту прамовы. Не варта расхаджваць, рухацца ў бакі падчас выступу.

Правіла №2: Трэба быць натуральным

 

Найбольшую ўвагу кінесіка надае міміцы і жэстам.

Міміка (ад грэч. mimikos - "пераймальны") - змены, якія можна назіраць на твары чалавека. Пры гэтым мы ўлічваем не толькі рысы твару, кантакт вачэй і накірунак погляду, але і псіхасаматычныя працэсы, напрыклад пачырваненне скуры.

Як можна неўзаметку схаваць свае эмоцыі і пачуцці? Можна адказаць прыкладна так. Вядома, кожны можа навучыцца даволі моцна ўплываць на мову свайго цела. Але вось кіраваць мышцамі твару амаль немагчыма. Хтосьці вонкава можа выглядаць цалкам спакойным, навучыўшыся кантраляваць свае рукі (напрыклад, ён можа сплесці пальцы рук і або разгінаць у руцэ скрэпку). Нягледзячы на гэта, хваляванне ўсё роўна адаб'ецца, і першым чынам – на твары. Чаму ж так цяжка маніпуляваць мышцамі твару? Слова "маніпуляваць" ад слова "manus" (лат. "рука"). Каб можна было нешта "трымаць у руках", трэба яго добра ведаць. Мы не настолькі добра ведаем нашы мышцы, каб упэўнена валодаць імі. Наогул кажучы, мы не ведаем ні як мы выглядаем, ні як наша аблічча ўздзейнічае на акружаючых.У сувязі з гэтым рэкамендуецца вывучыць свой твар, ведаць што адбываецца з бровамі, вуснамі, ілбом. Каб ваша міміка была выразнай, сістэматычна прамаўляеце перад люстэркам некалькі разнастайных па эмацыйнасці (вясёлых, смешных, трагічных, добразычлівых) фраз. Сачыце, як змяняецца міміка і ці адпавядае яна эмоцыі. Зрэшты, у гэтай справе небяспечна перастарацца - празмерны кантроль можа ператварыць наш твар ў нежывую маску. Міміка аратара стымулюе эмоцыі аўдыторыі, здольная перадаць гаму перажыванняў: радасць, сумненні, іронію, рашучасць . Аўдыторыя не любіць злосных або безуважных людзей. Калі яму не цікава, то дзе гарантыя, што будзе цікава слухачам. Бывае так, што на твары аратара проста напісана: “Як вы ўсе мне надакучылі! Вочы мае б вас не бачылі”. Пры гэтым твар зморшчаны, вочы як ў змяі. А словы, што ён вам кажа, гучаць прыкладна так:

“Як я рады вас бачыць! Якія вы ўсе прыгожыя!”. І чаму вы паверыце больш: словам альбо таму, што напісана на твары такога аратара? Думаецца, што міміцы.

Правіла №4: Хай тое, што вы гаворыце, поўнасцю адпавядае таму, што на вашым твары.

 

Жэсты

Знакаміты аратар старажытнасці Дэмасфен на пытанне, што трэба для добрага аратара, адказаў так: "Жэсты, жэсты і жэсты!"

Цяжка кантралявацьсваю міміку. Аднак таксама складана "падманваць" з дапамогай рук.

Жэст удакладняе думку, ажыўляе яе, у спалучэнні са словамі ўзмацняе яе эмацыйнае гучанне, спрыяе лепшаму ўспрыманню прамовы. У той жа час не ўсе жэсты выклікаюць спрыяльнае ўражанне. Сапраўды, дрэнна, калі прамоўца тузае сябе за вуха, пацірае кончык носу, папраўляе гальштук, круціць гузік, гэта значыць паўтарае нейкія механічныя, не звязаныя з сэнсам прамовы жэсты. Механічныя жэсты адцягваюць увагу слухача ад зместу прамовы, замінаюць яе ўспрыманню, нават раздражняюць. Нярэдка яны бываюць вынікам хвалявання аратара, сведчаць аб яго няўпэўненасці ў сабе.

Майстэрства аратара выяўляецца ва ўзмацненні ўздзеяння жэстам, мімікай. Залішняя віртуознасць не ўпрыгожвае аратара і выклікае іронію, непрыязнасць. Сцвярджаюць, што лепшы і самы дасканалы жэст той, які не заўважаюць слухачы, г.зн., які арганічна зліваецца са зместам прамовы.

У прамоўніцкім мастацтве выкарыстоўваюцца:

Рытмічныя жэсты. Яны падкрэсліваюць лагічны націск, запаволенне і паскарэнне прамовы, месца пауз. Напрыклад, запаволены рух направа пры вымаўленні фразы: "Кажа, што ваду цэдзіць". Альбо калі аратар расказвае пра кулямёт.

Эмацыйныя перадаюць адценні пачуццяў (сціснуты кулак, авальны рух рукі). Некаторыя з іх замацаваныя ва ўстойлівых спалучэннях. Напрыклад: біць сябе ў грудзі, стукнуць кулаком па стале, павярнуцца спіной , развесці рукамі, паказаць на дзверы.

Указальныя жэсты рэкамендуецца выкарыстоўваць у вельмі рэдкіх выпадках, калі ёсць прадмет, на які можна паказаць.

Паказаць можна поглядам, рукой, пальцам, нагой, паваротам цела.

Некаторыя паказальныя жэсты маюць умоўны характар. Так, калі аратар паказвае сабе на грудзі - злева, дзе сэрца, кажучы: "У яго тут (жэст) нічога няма", то зразумела, гаворка ідзе аб бессардэчным, нячулым чалавеку.

Ілюстрацыйныя ўяўляюць прадмет, паказваюць яго. Якая спіраль, якія хвалі на моры?

Выкарыстоўваюцца: 

·          калі не хапае слоў, каб цалкам перадаць змест;

·          калі адных слоў недастаткова па якім-небудзь прычынам (павышаная эмацыйнасць аратара, няўпэўненасць у тым, што адрасат усё разумее);

·          калі неабходна дадаткова ўзмацніць уражанне і ўздзейнічаць на слухача.

Аднак, выкарыстоўваючы ілюстрацыйныя жэсты, трэба ведаць меру: нельга гэтымі жэстамі падмяняць мову слоў.

Сімвалічныя. Да гэтай групы адносяцца жэст катэгарычнасці (адмашка далонню правай рукі: Ніколі не пагаджуся, нідзе вы не знойдзіце), жэст проціпастаўлення (далонь рукі выконвае ў паветры рух "там і тут": Нечага туды-сюды хадзіць, адно акно - на поўнач, другое - на поўдзень), жэст раз'яднання (далоні расчыняюцца ў розныя бакі: Яны раз’ехаліся), жэст абагульнення (авальны рух двума рукамі адначасова: Вось усё гэта), жэст аб'яднання (пальцы або далоні рук злучаюцца: Толькі, аб’яднаўшыся, мы пераможам ).

Правілы карыстання жэстамі ў публічным выступе

1.      Жэсты павінны быць міжвольнымі, натуральнымі.

2.      Жэстыкуляцыя не павінна быць бесперапыннай

3.      Уносіце разнастайнасць у жэстыкуляцыю.

4.      Жэсты павінны адказваць свайму прызначэнню - дапамагаць выразнасці прамовы, а не замяняць яе.

5.      Варта пазбягаць занадта дробных жэстаў (ля твара) і занадта буйных (не трэба заходзіць на тэрыторыю свайго слухача, яго інтымную зону)

Аратар не павінен быць клоунам, але і каменным істуканам ці машынай ён таксама не павінен быць. Усяго ў меру. Аратар павінен быць чалавекам, натуральным і арганічным. Трэба знайсці той выраз твару, які, на ваш погляд, будзе выклікаць у вашага слухача толькі добрыя і прыемныя пачуцці, якому будуць давяраць, твар будзе добразычлівым, позу, пры якой адчуваеш сябе ўпэўнена і камфортна, тыя жэсты, якія цалкам адлюстроўваюць тое, што ты кажаш, безумоўна кантакт вачэй. Палова поспеху табе гарантаваная. Засталося напісаць выдатную прамову.

Кажуць, што 1хвіліна выступу адпавядае 25-30 хвілінам падрыхтоўкі. Таму трэба стаць перад люстэркам і пачаць прамаўляць словы, што вы напісалі і будзеце расказваць сваёй аудыторыі. Зафіксуйце тыя жэсты, позу, міміку, позірк вачэй, што, на ваш погляд, больш за ўсё адпавядаюць.

Усё атрымаецца. Поспехаў!


Літаратура

1.  Абрамов Н. Искусство разговаривать// Русская речь. - 1991. - № 4.

2.  Биркенбил В., Язык интонации, мимики, жестов. - С.-П.: «Питер», 1997.

3.  Введенская Л.А., Павлова Л.Г., Культура и искусство речи. Современная риторика. - Ростов-на-Дону. Издательство «Феникс», 1996.

4.  Гольдин В. Е., Сиротинина О. Б. Речевая культура // Русский язык. Энциклопедия. - М. , 1998.

5.  Далецкий Ч. Практикум по риторике. - М. , 1996.

6.  Ниренберг Д., Калеро Г. Как читать человека словно книгу/Пер. с англ. - М., 1988.

7.  Пиз А. Язык телодвижений. Как читать мысли других по их жестам. — Нижний Новгород, 1992.

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ Інстытут журналістыкі Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Кінесіка і прамоўніцкае майстэрства

 

 

 

Внимание! Представленный Реферат находится в открытом доступе в сети Интернет, и уже неоднократно сдавался, возможно, даже в твоем учебном заведении.
Советуем не рисковать. Узнай, сколько стоит абсолютно уникальный Реферат по твоей теме:

Новости образования и науки

Заказать уникальную работу

Похожие работы:

Когнітивна лінгвістика
Когнітивно-комунікативний потенціал еліптичного речення в сучасній англійській мові
Комбінована варіантність слів в сучасній українській мові
Коммуникативное поведение немцев и русских в этикетных ситуациях общения
Жизнь и научная деятельность Ивана Александровича Бодуэна Де Куртенэ
Жизнь и творчество Владимира Ивановича Даля
Зависимость семантики имени сложного речевого события от структуры события
Загальне мовознавство
Заимствованная лексика в системе современного русского языка
Зародження порівняльно-історичного мовознавства

Свои сданные студенческие работы

присылайте нам на e-mail

Client@Stud-Baza.ru